У Маскве прайшоў Архірэйскі сабор РПЦ

2-3 лютага 2016 года ў Маскве праходзіў чарговы Архірэйскі сабор Рускай Праваслаўнай Царквы. Пастановай сабора была адобрана пазіцыя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла на Сходзе Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў у Шамбезі 21-28 студзеня 2016 года, а таксама дэлегацый РПЦ у пасяджэннях падрыхтоўчых камісій па парадку дня ўсеправасланага сабора.

Прыняты і іншыя пастановы па бягучых пытаннях царкоўнага жыцця, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі Архірэйскага сабора.

Сярод знакавых пастаноў - кананізацыя архіепіскапа Багучарскага Серафіма (Собалева, 1881-1950), вядомага, у прыватнасці, сваёй кнігай "Руская ідэалогія", у якой абвяшчаецца неабходнасць для Расіі манархіі і сімфоніі царквы і дзяржавы.

Сабор таксама зацвердзіў агульнацаркоўнае шанаванне некаторых мясцовашанаваных святых, у тым ліку лекара-пакутніка Яўгена (Боткіна), пацярпелага разам з царскімі пакутнікамі, раней кананізаванага ў РПЦЗ, а таксама пацвердзіў шанаванне шэрагу святых, наяўных у малітвасловаў, але пра якія не знайшлося сведчанняў аб агульнацаркоўнай кананізацыі, у тым ліку прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, прападобнага Марціна Тураўскага, свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага, святога дабравернага князя Расціслава (у хрышчэнні Міхаіла) Смаленскага, свяціцеля Сымона, епіскапа Полацкага і першага епіскапа Цвярскога, святой праведнай княгіні Сафіі Слуцкай.

Унесены таксама некаторыя змены ў Статут РПЦ, у прыватнасці канкрэтна вызначаны межы так. зв. "кананічнай тэрыторыі" РПЦ: "Юрысдыкцыя Рускай Праваслаўнай Царквы распасціраецца на асоб праваслаўнага вызнаньня, якія пражываюць на кананічнай тэрыторыі Рускай Праваслаўнай Царквы: у Расійскай Федэрацыі, Украіне, Рэспубліцы Беларусь, Рэспубліцы Малдова, Азербайджанскай Рэспубліцы, Рэспубліцы Казахстан, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Кыргызскай Рэспубліцы, Латвійскай Рэспубліцы, Літоўскай Рэспубліцы, Манголіі, Рэспубліцы Таджыкістан, Туркменістане, Рэспубліцы Узбекістан, Эстонскай Рэспубліцы, Японіі а таксама на добраахвотна ўваходзячых у яе праваслаўных, якія жывуць у іншых краінах" (т. 3 гл 1).

Зацверджаны сінадальныя рашэнні, прынятыя ў паміжсаборны перыяд і якія патрабуюць зацверджання па Статуту.

Конфессии: 
Рубрыка: