Усеправасланы сабор пройдзе ў чэрвені на востраве Крыт

 Так званы "Вялікі і Святы Сабор Праваслаўнай Царквы" пройдзе з 16 па 27 чэрвеня 2016 года на востраве Крыт у Крыцкай праваслаўнай акадэміі ў Ханыі (Грэцыя). Такое рашэнне прынята на Сходзе Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў, якое прайшло ў канцы студзеня ў Шамбезі (Швейцарыя).

Першапачаткова ў якасці  месца для правядзення Сабору планаваўся храм Святой Ірыны ў Стамбуле. Аднак, месца перанесена па патрабаванні Маскоўскага Патрыярхата з прычыны рэзкага абвастрэння турэцка-расійскіх адносін. У якасці альтэрнатывы Маскоўскі патрыярх прапаноўваў таксама Афон або Радос.

Сярод рашэнняў Сходу, якіх дамагаўся Маскоўскі патрыярх, - зняцце з парадку дня ўсеправасланага сабора "каляндарнага пытання". Прынята рашэнне «пакінуць кожнай Царкве магчымасць дзейнічаць у адпаведнасці з прынятым у ёй календаром».

У адпаведнасці з рашэннем Сходу Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў апублікаваныя праекты дакументаў Усеправаслаўнага сабору.

Конфессии: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны