За пратэст супраць дэкларацыі Папы Францішка і Патрыярха Кірыла забаронены клірык

За пратэст супраць дэкларацыі Папы Францішка і Патрыярха Кірыла забаронены клірык

У Навагрудскай епархіі забаронены ў служэнні ігумен Амвросій (Тарасюк), благачынны Свята-Засіма-Саваціеўскага мужчынскага манастыра в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н, Гродзенская вобл.). Гэта стала следствам пададзенага ім рапарту, дзе ён выказвае пратэст супраць дэкларацыі, падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім Кірылам, якую ён лічыць "усенароднай пропаведдзю экуменізму".

"Формай пратэсту будзе адмова ў памінанні імя Патрыярха на набажэнстве" - заяўляе ігумен. При гэтым пра спасылаецца на 15-е правіла Двукратнага сабору, па якім адмова ў зносінах з прадстаяцелем, які адкрыта прапаведуе ерась, не лiчыцца расколам.

Ігумен Амуросій завяршае свой рапарт заклікам да свайго архірэя архіепіскапа Гурыя "узвысіць Вашае архіпастырскага слова ў абарону ЕДНАСЦІ ЦАРКВЫ ад згрызоты згубнай ерасі экуменізму". Такі зварот, як відаць, выкліканы неаднаразовымі публічнымі выпадамі архіепіскапа Гурыя ў адрас грэка-каталікоў.

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: