Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна запісаліся на тэлеперадачы

2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, паведамляе афіцыйны каталіцкі партал catholic.by.

Іерархі па чарзе адказвалі на пытанні вядучага. Запіс праграмы доўжыўся каля гадзіны, за гэты час іерархі паразважалі на розныя тэмы.

Гэта была першая сустрэча Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча і Мітрапаліта Паўла ў неафіцыйнай абстаноўцы.

Разважаючы пра сустрэчу Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага ў Гаване на Кубе, кожны з іерархаў падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтай сустрэчы перад выклікамі сучаснага свету, адзначыўшы, што ў нашы дні мы павінны разам бараніць хрысціянскія каштоўнасці, гэта наша заданне.

Перадача выйдзе ў эфір 9 сакавіка ў 19.20 на тэлеканале «Беларусь 24».

Праваслаўныя афіцыйныя рэсурсы пакуль не паведамлялі аб гэтай падзее.

 

Страны: 
Рубрыка: