У праваслаўнай царкве пачалася масленіца

Пасля нядзелі, тэмай якой з'яўляецца Страшны Суд, надыходзіць апошні падрыхтоўчы тыдзень перад Вялікім постам. Па царкоўным статуце яна называецца "сырнай сядміцай", а ў прастамоўі масленіцай.

Асаблівасць гэтага тыдня - частковы пост ў ежы (спыняецца ўжыванне мяса, але яшчэ дазваляюцца малочныя прадукты і яйкі) і наладжваньня душы на пакаянны лад. У сераду і пятніцу гэтага тыдня служба праходзіць ужо па вялікапосным статуту з чытаннем пакаянных малітваў. Тэма літургічных чытанняў гэтага тыдня - Хросныя Пакуты Збаўцы Хрыста.

Такім чынам, масленіца гэта зусім не свята і не час забаў, як гэта часта прынята лічыць.

Вялікі пост у Праваслаўнай царкве пачынаецца  сёлета 14 сакавіка і працягнецца да 1 мая - свята Вялікадня.

 

Конфессии: 
Рубрыка: