Адбыўся сумесны візіт Папы Рымскага і праваслаўных патрыярхаў на востраў Лесбас

Папа Францішак разам з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ зддзейснілі суместны візіт на  востраў Лесбас, які зараз стаў месцам гуманітарнага крызісу, выкліканага наплывам мігрантаў і бежанцаў.

«Мы прыбылі, каб звярнуць увагу свету на гэты вялікі гуманітарны крызіс і заклікаць да яго вырашэння. Як людзі веры, мы жадаем злучыць нашы галасы і адкрыта прамаўляць ад вашага імені. Спадзяёмся, што свет стане ўважлівым да гэтых сітуацый трагічнай і па-сапраўднаму безнадзейнай нястачы і адкажа на яе спосабам, годным нашай супольнай чалавечнасці», - сказаў Папа.

6 красавіка на заканчэнне сустрэчы з бежанцамі на грэчаскім востраве Лесбас Папа Францішак, Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей І і Архіепіскап Афін і ўсяе Грэцыі Іеранім ІІ падпісалі супольную дэкларацыю. Рэлігійныя лідары звярнуліся да міжнароднай супольнасці з заклікам “мужна адказаць на гуманітарны крызіс і яго прычыны праз дыпламатычныя, палітычныя і дабрачынныя ініцыятывы і супольныя намаганні, як на Блізкім Усходзе, так і ў Еўропе”.

У дэкларацыі ўтрымліваецца заклік да палітыкаў задзейнічаць усе сродкі дзеля таго, каб асобы і супольнасці, уключаючы хрысціянскія, маглі застацца ў сваіх родных землях і карыстацца фундаментальным правам жыцця ў міры і бяспецы.

Аўтары дакумента заклікалі да міжнароднай згоды і прыняцця праграмы па падтрымцы прававых дзяржаў, абароны правоў чалавека, меншасцяў, барацьбы з гандлем і кантрабандай людзей, небяспечнымі спосабамі іх перапраўкі праз Эгейскае і Міжземнае мора.

Папа і праваслаўныя іерархі заклікалі палітыкаў пакласці канец войнам і насіллю, а рэлігійныя супольнасці – прымаць, дапамагаць і бараніць бежанцаў, незалежна ад іх веры. У дэкларацыі падкрэсліваецца, што абарона чалавечага жыцця павінна быць прыярытэтам для міжнароднай супольнасці.

Пасля візіту на в. Лесбас Пантыфік узяў з сабою ў Рым тры сям'і бежанцаў — у агульнай колькасці 12 чалавек, з якіх шасцёра — непаўналетнія.

Усе члены гэтых сем’яў з’яўляюцца мусульманамі: дзве паходзяць з Дамаску, адна — з Даір-эз-Заур. Іх дамы былі разбураны. Утрыманнем сем’яў у Рыме будуць займацца ватыканскія структуры і дабрачынная «Супольнасць св. Ігідзія».

Рубрыка: