Усясьветная Рада Цэркваў адзначыла 60-годдзе

Сабраўшыся ў нядзелю 17 лютага ў царкве ХІІ стагоддзя, Сусьветная Рада Цэркваў, сьвяткуючы свае 60–я ўгодкі, выглядала як маладзён.

Тым не менш Яго Усясьвятасьць Барталамэй І, Сусьветны Патрыярх Канстантынопаля, нагадаў прысутным ў Жэнэўскай Катэдры Сьв. Пятра, што УРЦ зрабіла багата за гэтыя шэсьцьдзесят год.

«Рада сталася ідэальнай плятформай, на якой цэрквы, якія належаць да розных багаслоўскіх і эклезіялёгічных традыцыяў, былі здольныя ўвайсьці ў дыялёг і садзейнічаць хрысьціянскай еднасьці, адначасова адклікаючыся на найбольш істотныя патрэбы сучаснага грамацтва», сказаў Праваслаўны лідэр, гаворачы па–французку.

Ён вызнаў выклікі і «турботныя» пэрыяды ў жыцьці Рады, але падкрэсьліў, што дыялёг, які стаўся вынікам гэтых цяжкасьцяў, праклаў дарогу ўперад. Падчас дзевятай асамблеі УРЦ у Порто Алегрэ, Бразылія, якая адбылася два гады таму, былі пазначаны «арыенціры новага перыяду ў жыцьці Рады», сказаў Патрыярх.

Сусьветны Патрыярх, які часта называецца духовым лідэрам усіх праваслаўных сьвету, сказаў, што ён бачыць будучыню, якая будзе спрыяць «роськвіту новага пакаленьня працаўнікоў экумэнічнага вінаградніку» і што ў гэтае яго бачаньне ўваходзяць тры падставовыя прынцыпы, на якіх УРЦ была збудаваная – еднасьць, сьведчаньне і служэньне.

УРЦ, як адзначыў Патрыярх, мае магчымасьць быць «у цэнтры жыцьця глябальнае экумэнічнае вёскі» ў ХХІ стагоддзі. Ён заклікаў Раду «ісьці наперад з надзеяю».

Раней, вітаючы сабраўшыхся з «гэтай вельмі адмысловай аказіяй у гэтым вельмі асаблівым мейсцы», паўночнаамэрыканскі прэзідэнт УРЦ вялебны д–р Бэрніс Паўэл Джаксон сказаў, што катэдра была найбольш удалым мейсцам для гэтых сьвяткаваньняў. Тут, ён заўважыў, «мела мейсца першае экуменічнае служэньне пасьля ІІ Сусьветнай вайны, у 1946».

90–хвілінная малітoўная служба было сапраўды інтэрнацыянальнай. Чатыры працоўныя мовы УРЦ, ангельская, француская, нямецкая і гішпанская, былі прадстаўлены ў музыцы і слове. Да того ж хор сьпяваў па–грэцку, Сьвятое Пісьмо чыталася на Суахілі і Інданэзійскай, a хор мадагаскарскай экумэнічнай супольнасьці ў Швайцарыі «Валіхані Джэхова» іграў энэргічную музыку. Служачыя на гэтым тыдні падчас сустрэчаў Цэнтральнага камітэту маладыя асыстэнты–сьцюарты былі адказныя за правядзеньне гэтай малітоўнай сустрэчы, якая скончылася сьпевам хору слова «мір» у розных мовах і звонам маленькіх цымбалаў–талерачак. На выйсьці ўсе госьці атрымалі маленькі гаршочак для кветак са сьвечкай «як сымбаль таго, што мы нясем зерне міру і, таксама, сьвятло Хрыста, якое асьвятляе сусьвет». Некаторыя іншыя лідэры цэркваў былі прысутныя на гэтай маліцьве, уключаючы біскупа Браяна Фарэла, сэкрэтара Папскай рады да пытаньняў хрысьціянскай еднасьці, дастойнага Коліна Вільямса, гэнеальнага сакратара Канфэрэнцыі Эўрапэйскіх цэркваў, Вялебнага д–ра Сэтры Наёмі, гэнеральнага сакратара сусьветнага альянсу рэфармаваных цэркваў, Вялебнага д–ра Ішмаэля Ноко, гэнэральнага сакратара сусьветнай Лютэранскай фэдэрацы, іншыя праваслаўныя, пратэстанцкія, Рыма–каталіцкія, экумэнічныя і дзяржаўныя афіцыйныя прадстаўнікі.

Пераклад з ангельскай Ігара Палешука

Крыніца:

Сайт Усясьветнай Рады Цэркваў

Рубрыка: