Адкрытая сустрэча да дня памяці навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай

 У панядзелак 2 лістапада адбудзецца адкрытая сустрэча з навучэнцамі школы катэхізатараў да дня памяці навамучанікаў Беларусі (Прыход “Усіх Смуткуючых Радасць”,  г. Мінск, вул. Прытыцкага, 65).

Плануецца дзве сустрэчы з адной праграмай - з 18-00 да 19-20 (каб. 130) і з 19-40 да 21-00 (каб. 135).

ПРАГРАМА СУСТРЭЧЫ

18.00-18.30 (19.40 -20.10)

1. Прэзентацыя праекта аб навамучаніках зямлі Беларускай паломніцкай службы і сайта Свята-Еліcавецінскага манастыра

 Таццяна Хамянкова, Наталля Шчарбакова

18.30 – 18.50 (20.10-20.30)

2. Фотапрэзентацыя паломніцкай паездкі ў верасні 2015 г. па месцах служэння а. Серафіма Жыровіцкага, а. Міхаіла Навіцкага, а. Уладзіміра Пастэрнацкага

Павал Каралёў, Марына Каліноўская

18.50-19.20 (20.30-21.00)

3. Агульная дыскусія аб значэнні подзвігу навамучанікаў для Беларускай праваслаўнай царквы сёння: Чаму нас вучыць іх служэнне і ахвяра?

Святкаванне Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай прызначана рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы на 28 кастрычніка пры супадзенні гэтай даты з нядзеляй альбо на наступную нядзелю пасля яе. Сёлета святкаванне абылося ў мінулую нядзелю 1 лістапада.

Кантакты: Марына Каліноўская +375 29 6716327, Павал Каралёў +375 29 776 24 35

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: