Ян Максімюк, беларус з Беласточчыны, перакаладчык, супрацоўнік аналітычнага аддзелу Радыё Свабода, піша ў сваім паслявелікодным блогу пра скандал, які разгарэўся ў польскай прэсе аб супрацоўніцтве кіраўніка Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліта Варшаўскага Савы, з камуністычнай службай бяспекі ў якасці таемнага агента "Юрэка", што сам архіепіскап Сава прызнаў. Максімюк у сваім блогу на Радыё Свабода разважае аб прычынах і выніках такога супрацоўніцтва.