Віншаванні на Раство і Пасху

Пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея на Вялікдзень

Дык прыйдзіце ж, прыміце святло ад незаходзячага святла Фанару, якое, падобна святлу Хрыстоваму - святлу любові, свеціць усім, і ў ім “няма ніякай цемры” (1 Ян. 1, 5)! Паслухаем жа, браты і сёстры, вернікі праваслаўныя, гэтае дабравесце радасці і любові, і загоім сваёй любоўю і ахвярнасцю балючыя раны сучаснага чалавецтва!

Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Міласцю Божай мы дасягнулі светлага дня Пасхі! З таго моманту, як апосталы абвясцілі свету пра Ўваскрасенне Спасіцеля нашага Госпада Іісуса Хрыста, пастаянная радасць напаўняе жыццё нашай Царквы: Хрыстос уваскрэс з мёртвых — і смерць пераможана!

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.

Сёння мы з радасцю вітаем адзін аднаго гэтым пасхальным прывітаннем, бо ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры і гарантыяй вечнага жыцця. Менавіта таму пасхальная радасць распірае нашы сэрцы, і мы дзелімся ёю з іншымі.
 

Патрыяршае Пасланне да Раства Хрыстова 2015

Ізноў слодыч святой ночы Раства ахінае свет. Спасярод чалавечых цяжараў і нягодаў, крызісаў і закалотаў, пакутаў і варажнечы, клопатаў і расчараванняў - Таемства ўчалавечання Божага прыносіць тую самую мілату, як ніколі надзённую і сучасную, заахвочваючы «ўсіх жыхароў зямлі навучацца праўдзе» (Іс. 26, 9), бо «нарадзіўся нам сёння Збаўца» (Лк. 2, 11).

Патрыяршае Пасланне да Святой Пасхі 2015

ВАРФАЛАМЕЙ, З ЛАСКІ БОЖАЙ АРХІЕПІСКАП КАНСТАНЦІНОПАЛЯ - НОВАГА РЫМУ І ЎСЯСВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ УСЁЙ СУПОЛЬНАСЦІ ЦАРКВЫ ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД УВАСКРЭСЛАГА Ў СЛАВЕ ХРЫСТА

Браты-суслужнікі і любыя ў Госпадзе дзеці,

Хрыстос Уваскрос!

Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

архіпастырам, пастырам, дыяканам, манахам і ўсім верным дзецям Беларускай Праваслаўнай Царквы

Узлюбленыя ва Ўваскрэслым Госпадзе Праасвяшчэнныя браты архіпастыры, пачэсныя прасвітары і дыяканы, набожныя інакі і інакіні, богалюбівая паства Беларускай Праваслаўнай Царквы, дарагія браты і сёстры!

З вялікай радасцю, сапраўдным лікаваннем і бязмернай удзячнасцю Госпаду нашаму Іісусу Хрысту сардэчна віншую ўсіх вас і вашых блізкіх са свяшчэнным і спасіцельным святам — Пасхай Гасподняй:

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2015 г.

Беларусь, будзь краінай уваскрасення!

Хрыстус уваскрос – сапраўды ўваскрос!

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, усе людзі добрай волі!

1. Гэтым пасхальным воклічам сардэчна вітаю ўсіх вас і віншую з радасным і збаўчым, самым вялікім і найбольш важным хрысціянскім святам Уваскрасення Хрыста! Гэтае свята мы адзначаем з радасцю па трох наступных прычынах. Праўда ўваскрасення Хрыста з’яўляецца падмуркам хрысціянскай веры. Яна гарантыя нашага ўваскрашэння, дае надзею і падтрымку ў жыццёвых цяжкасцях. Яна таксама нагадвае нам, што варта жыць, бо перад намі перспектыва шчаслівай вечнасці.

Зварот на Раство Хрыстова Усясветнага патрыярха Варфаламея

Бог з’явіўся на зямлі, і ў той самы час нам быў яўлены дасканалы чалавек, а разам з ім і неспасціжная годнасць чалавечай асобы. Мы, сучасныя людзі, асабліва востра перажываем стан пасля грэхападзення, калі штодзённа бачым, па словах Псалмапеўцы, што “ўсе заблудзілі, сталіся нікчэмнымі, няма ніводнага, хто б чыніў дабро”. (Пс. 13:3; Рым. 3:12-13).

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2014

Вось ізноў па Божай міласці мы святкуем адно з самых значных і любімых святаў — Божае Нараджэнне. Як шмат прыемных успамінаў і эмоцый выклікае ў нас гэтае свята. Мы ўспамінаем сваё дзяцінства, калі чакалі і не маглі дачакацца Калядаў; калі спяшаліся ў касцёл, каб заспяваць радаснае «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі» і пакланіцца Немаўлятку Езусу, які знаходзіўся ў яслях; калі пад святочна ўпрыгожанай ёлкай знаходзілі падарункі і доўга іх разглядалі.

Пасланне Архіепіскапа Канстанцінопаля-Новага Рыму і Ўсясветнага Патрыярха ВАРФАЛАМЕЯ на Раство Хрыстова

Слодыч святой ночы Раства зноў ахінае сусвет. У гушчы стомы і болю, у бясконцых крызісах, сярод пакутаў і варажнечы, клопатаў і расчараванняў, яна паказвае таямніцу Учалавечання Бога Слова надзвычай рэальнай і надчаснай: бо праліўся Ён, бы дождж на руно, ва ўлонне Вечнадзевы Марыі, дзеля ўзвышэння справядлівасці і багацця супакою (гл. Псалом 71:7)

Рождественское послание Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Кирилла архипастырям, пастырям, монашествующим и всем верным чадам Русской Православной Церкви.

Христом Спасителем установлен незыблемый, абсолютный критерий неподдельности отношения к Богу — это наш ближний. Принимая на себя чужие немощи, разделяя боль и скорбь, сострадая несчастным и обездоленным, мы исполняем закон Христов (Гал. 6:2) и уподобляемся Спасителю, Который взял немощи наши и понес болезни наши (Ис. 53:4).

Пасланне да Ражджаства Хрыстовага Мітрапаліта Філарэта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Сёння мы маем патрэбу ў героях веры і любові, героях паўсядзённага хрысціянскага жыцця. Мы маем патрэбу ў тым, каб яслі нашых сэрцаў, нашы дамы і працоўныя месцы асвяціліся святлом Каляднай зоркі, што абвяшчае сілу любові. Будзем памятаць словы апостала Іаана Багаслова: хто знаходзіцца ў любові, той знаходзіцца ў Богу, і Бог у ім (1 Ін. 4: 16). 

Пастырскае Пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2013 года

Ад усяго сэрца віншую ўсіх вас са святам Божага Нараджэння. Віншую католікаў і тых хрысціян, якія разам з намі сёння яго адзначаюць. Віншую праваслаўных братоў і сясцёр і жадаю ім падрыхтаваць дарогу прыходзячаму Збаўцы. Віншую ўсіх людзей добрай волі. Няхай прыклад Бога, які схіліўся на грэшным чалавецтвам і стукае ў нашы сэрцы, дапаможа нам у духу пакоры перамагчы нашу пыху і падзелы нашага грамадства, каб мы ўсе ў Езусе Хрысце былі адзінымі.

 Патрыяршае пасланне Ўсясветнага Патрыярха Варфаламея на Святую Пасху 2013 г.

Мір, які паходзіць ад Таго, Хто смерцю смерць растаптаў праз Сваё вынясільванне, а з ім і радасць любові, - ліюцца і ацаляюць нашае сучаснае чалавецтва, што стогнучага і пакутую, разам з усім стварэннем, якое таксама пакутуе і стогне, “чакаючы выбаўлення і ўсынаўлення”, а таксама “свабоды славы дзяцей Божых” (Рым. 8:20-23).

Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2013

Віншую сваіх адзінаверцаў і тых хрысціян, якія сёння адзначаюць гэтае збаўчае свята. Віншую праваслаўных. Сёлета розніца календароў вельмі вялікая (Пасха ў праваслаўных 5 мая), але вера ва Уваскрасенне Хрыста застаецца адной і адказнасць за яе — супольнай. Віншую людзей добрай волі. Хрыстус збавіў усіх, і ўсе пакліканы прымаць удзел у Яго перамозе.

Катэхізічнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея на Вялікі пост 2013

Святыя айцы, які ўсё належна ўпарадкавалі, устанавілі перад вялікім святам уваскрасення Гасподняга на працягу сарака дзён час выпрабавання і духоўнага ачышчэння. Выпрабаванне гэтае палягае ва ўстрыманні ад ежы, у посце, але найбольш - ва ўхіленні ад зла.

Послание Патриаршего Экзарха на начало Великого поста

Милостью Божией, мы вновь вступаем на спасительный путь Великого поста, призванного уготовить нас к радостной встрече Воскресшего Христа, Сына Божия, Искупительной жертвой Своей спасшего нас … не по делам нашим, но по Своему изволению и благодати, … разрушившего смерть и явившего жизнь и нетление (1 Тим. 1: 9–10).

Старонкі