Тэмы

Што будзе са старажытным будынкам у Менску?

Дваццатае стагодзьдзе увайшло ў гісторыю як стагодзьдзе такога жорсткага ганеньня на хрысьціянства, якога ня бачылі за ўвесь час яго існаваньня. Маштаб перасьледу ў “краіне саветаў” перавысіў вядомыя сваёй жорсткасьцю ганеньні першых стагодзьдзяў пасьля Нараджэньня Хрыстовага ў Рымскай імпэрыі. Як і ў той даўні час, мэта была простая і дасканалая – у карані зьнішчыць хрысьціянскую веру.

3 кастарычніка Прэзідэнт Беларусі атрымаў аўдыенцыю Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея. З чым быў звязаны візіт у Канстанцінопальскі Патрыярхат?

Ужо неаднаразова Лукашэнка робіць крытычныя заявы з нагоды існуючых у царкве правілаў і традыцый. Пры гэтым, бывае, робіць гэта ў зневажальнай і абразлівай манеры. Усё больш бачна, што ён разумею сябе галоўным і у царкве.

Невялікае з няпростай назвай мястэчка ў Менскай вобласьці зь нядаўняга часу прыцягнула да сябе ўвагу ўсяго праваслаўнага сьвету.У канцы студзеня 2005 года ў мясцовым храме Пакрова Найсьвятой Багародзіцы раптам пачалі міраструменіць іконы. Міраструменьне перайшло ў крываструменьне і яшчэ больш дзіўныя з’явы.

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў існуе сітуацыя, у якой адсутнічае рэальны межправаслаўны дыялог. Між тым у Памесных Праваслаўных Цэркваў назапасілася шмат спрэчных пытанняў, сярод якіх - паняцце кананічнай тэрыторыі, акармленне дыяспары, першынства Усяленскага Патрыярха

Абяленне сталінізму і рэанімацыя культу асобы Сталіна, як у Беларусі, так і ў Расеі, становіцца трэндам не толькі свецкай, але і царкоўнай ідэалогіі.

Старонкі