Тэмы

На працягу некалькіх гадоў у Беларусі вядзецца грамадская дыскусія па пытанні выкладання рэлігійных дысцыплін у свецкай школе. Праціўнікі урокаў рэлігіі схіляюцца да меркавання, што яны супярэчаць сьвецкаму характары дзяржавы, прыхільнікі настойваюць на тым, што свецкасць не азначае абыякавасці дзяржавы да рэлігійнай сферы, але прадугледжвае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва дзяржавы з традыцыйнымі для гэтай дзяржавы рэлігійнымі канфесіямі

Сусветнае брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас” было заснаванае ў 1953 г., каб развіваць супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі моладзевымі рухамі ў Заходняй Еўропе, Грэцыі і на Блізкім Усходзе. За 50 год пан-праваслаўнае Брацтва прайшло складаны шлях развіцця і вырасла ў федэрацыю 121 аганізацыі. Якія асноўныя мэты і бачанне Сіндэсмаса? З якімі выклікамі сустракаецца Брацтва сёння?

2017 год адзначаны стагоддзем з дня катастрофы, якая прывяла народы былой Расійскай Імперыі ў бездань бедстваў. Мільёны былі закатаваныя голадам, расстраляныя, згноеныя ў лагерах. Асаблівыя ганенні абрынуліся на Царкву і вернікаў. Бязбожны рэжым ставіў мэту знішчыць рэлігію. Бурыліся храмы, сотні тысяч святароў былі сасланыя, заточаныя ў лагеры, забітыя. У стаянні за веру праслаўлены вялікі сонм навамучанікаў і вызнаўцаў. Замест хрысціянскай веры пасаджаны паганскі культ пакланення правадырам, яскравым феноменам якога з'яўляецца маўзалей з целам Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве, які стаіць дагэтуль.

Рэвалюцыйныя змены ва ўкраінскай дзяржаве паўплывалі і на царкву, патрабуючы ад яе безадкладных адказаў на даўнія пытанні.

Старонкі