Усе тэмы

Экуменічны рух - падарожжа да еднасці

Аналіз рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі

Беларусь – шматканфэсыйная краіна. Праваслаўе і Каталіцтва тут стагодзьдзямі існуюць побач і ўплываюць адзін на аднаго. Асаблівае месца ў гісторыі і сучаснасьці належыць Пратэстантызму. Царкоўна-дзяржаўныя стасункі ўскладняюцца такімі падыходамі, якія захаваліся яшчэ з савецкага атэістычнага часу.

Віншаванні на Раство і Пасху

Ці аб'яднае беларусаў Каліноўскі?

22 лістапада Ў Вільні прайшла цырымонія дзяржаўнага перапахавання кіраўнікоў І ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, у тым ліку Вінцэнты Канстанта Каліноўскага. Урачыстая падзея выклікала ў нацыянальных колах натхненне і надзею, што асоба Каліноўскага можа стаць аб'яднаўчым сімвалам беларускай нацыі. Сумневы наконт гэтага прагучалі з боку прэс-сакратара БПЦ прот. Сергія Лепіна, на аргументы якога адказаў гісторык Васіль Герасімчык.

Беларускамоўнае хрысціянства: малітва і багаслоўе

З пач. ХХ стагоддзя была зробленая вялікая праца па перакладзе Святога Пісання і богаслужэння на беларускую мову – рознымі хрысціянскімі канфесіямі як у Беларусі, так і на эміграцыі. Праваслаўныя беларусы сутыкнуліся на гэтым шляху з рознымі праблемамі: занядбаны стан беларускай мовы ў беларускім грамадстве, наяўнасць вялікай колькасці разнастайных перакладаў Святога Пісання, няпэўнасць у неабходнасці богаслужбовага выкарыстання беларускай мовы, амаль поўная адсутнасць грунтоўных перакладаў на беларускую мову як працаў св. айцоў, гэтак і сучасных багасловаў.

Смяротная кара: быць ці не быць

Моладзевы рух у царкве

Стагоддзе катастрофы

2017 год адзначаны стагоддзем з дня катастрофы, якая прывяла народы былой Расійскай Імперыі ў бездань бедстваў. Мільёны былі закатаваныя голадам, расстраляныя, згноеныя ў лагерах. Асаблівыя ганенні абрынуліся на Царкву і вернікаў. Бязбожны рэжым ставіў мэту знішчыць рэлігію. Бурыліся храмы, сотні тысяч святароў былі сасланыя, заточаныя ў лагеры, забітыя. У стаянні за веру праслаўлены вялікі сонм навамучанікаў і вызнаўцаў. Замест хрысціянскай веры пасаджаны паганскі культ пакланення правадырам, яскравым феноменам якога з'яўляецца маўзалей з целам Леніна на Чырвонай плошчы ў Маскве, які стаіць дагэтуль.

Межправаслаўныя стасункі: на шляху да Сабору

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў існуе сітуацыя, у якой адсутнічае рэальны межправаслаўны дыялог. Між тым у Памесных Праваслаўных Цэркваў назапасілася шмат спрэчных пытанняў, сярод якіх - паняцце кананічнай тэрыторыі, акармленне дыяспары, першынства Усяленскага Патрыярха

Папа Рымскі на шляху да Беларусі

Архітэктурная палітыка БПЦ

Гавана: бярмудскі трыкутнік або акно надзеі?

Нечаканая сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якая адбылася 12 лютага 2016 г. у Гаване, выклікала незвычайны рэзананс, асабліва ў рускіх праваслаўных колах. Таямнічасць падрыхтоўкі, кананічнасць і абгрунтаванасць дзеянняў маскоўскага патрыярха, змест апублікаванай дэкларацыі, гаданні пра тэмы двухгадзіннай закрытай размовы, кананічныя і нават дагматычныя наступствы, магчымыя перспектывы - усё гэта не перастае хваляваць праваслаўнае грамадства.

Катакомбы веры ў краіне Саветаў

Дваццатае стагодзьдзе увайшло ў гісторыю як стагодзьдзе такога жорсткага ганеньня на хрысьціянства, якога ня бачылі за ўвесь час яго існаваньня. Маштаб перасьледу ў “краіне саветаў” перавысіў вядомыя сваёй жорсткасьцю ганеньні першых стагодзьдзяў пасьля Нараджэньня Хрыстовага ў Рымскай імпэрыі. Як і ў той даўні час, мэта была простая і дасканалая – у карані зьнішчыць хрысьціянскую веру.

«Ісус Хрыстос – Суперзорка»: блюзнерства ці дабравесце

Украіна перад выбарам

Рэвалюцыйныя змены ва ўкраінскай дзяржаве паўплывалі і на царкву, патрабуючы ад яе безадкладных адказаў на даўнія пытанні.

Права на веру і свабода сумлення

Пасля прыняцця ў Беларусі новай рэпрэсіўнай рэдакцыі закону “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” у 2002 г. актуалізавалася пытанне рэлігійнай свабоды. Жорсткае рэгуляванне, перашкоды рэлігійнай дзейнасці з боку ўлады спарадзілі напружаную сітуацыю ў рэлігійным полі Беларусі. Што такое “свабода сумлення”? Якія абмежаванні для рэлігійнай дзейнасці могуць і мусяць існаваць? Як хрысціянскія канфесіі ці іх прадстаўнікі бачаць гэтую праблему?

На шляху да самакіравання БПЦ

16 снежня 2014 года Агульны сход епархій Мінскай мітраполіі Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў прасіць мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі хадайнічаць перад Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і Святым Сінодам аб выдзяленні Беларускай Праваслаўнай Царквы статусу самакіравання ў складзе Маскоўскага Патрыярхату па ўзоры Латвіі, Малдовы і Эстоніі. Што гэта азначае і чаго чакаць?

Лукашэнка ў жанры "знешняга біскупа"

Ужо неаднаразова Лукашэнка робіць крытычныя заявы з нагоды існуючых у царкве правілаў і традыцый. Пры гэтым, бывае, робіць гэта ў зневажальнай і абразлівай манеры. Усё больш бачна, што ён разумею сябе галоўным і у царкве.

Метастазы сталінізму

Абяленне сталінізму і рэанімацыя культу асобы Сталіна, як у Беларусі, так і ў Расеі, становіцца трэндам не толькі свецкай, але і царкоўнай ідэалогіі.

Разцэркаўленне

Царкоўнае жыццё ў тых формах, што ўстаяліся ў сучасным праваслаўі, зайшло ў відавочны тупік. Даводзіцца прызнаць, што цяперашняя звыклая церковность і жыццё ў Хрысце – рэчы зусім не тоесныя. Калі ж мы зайшлі ў тупік, то неабходна, каб зусім не заблудзіцца, неяк вярнуцца ў зыходную кропку і нанова пераасэнсаваць свой шлях...

Пра мітрапаліта Філарэта добрае слова...

Справа Ксяндза Лазара

Жаночае пытанне: праблематыка полу ў хрысціянскім багаслоўі

Заганнае зачацце? Рэпрадуктыўныя тэхналогіі, кантрацэпцыя, аборты

Ватапед: малітоўнікі ці хціўцы

Рэлігія ў школе: калі трэба, то як?

На працягу некалькіх гадоў у Беларусі вядзецца грамадская дыскусія па пытанні выкладання рэлігійных дысцыплін у свецкай школе. Праціўнікі урокаў рэлігіі схіляюцца да меркавання, што яны супярэчаць сьвецкаму характары дзяржавы, прыхільнікі настойваюць на тым, што свецкасць не азначае абыякавасці дзяржавы да рэлігійнай сферы, але прадугледжвае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва дзяржавы з традыцыйнымі для гэтай дзяржавы рэлігійнымі канфесіямі

Пераадоленне гвалту

Царква і выбары ў Расеі: фальшывае і праўдзівае

Капліца супраць рэктарата: канфлікт у Інстытуце тэалогіі БДУ

Лаўцсі Vs Італія: укрыжаванні ў школах - сімвал хрысціянства ці прынцыпа свецкасці?

Царква і прэзідэнцкія выбары 2010 г.

Лукашэнка на Фанары

3 кастарычніка Прэзідэнт Беларусі атрымаў аўдыенцыю Ўсяленскага Патрыярха Варфаламея. З чым быў звязаны візіт у Канстанцінопальскі Патрыярхат?

Праваслаўна-лютэранскі дыялог

Тысячагоддзе пасля вялікай схізмы: праваслаўна-каталіцкі дыялог

Касцёл (?) св. Язэпа

Што будзе са старажытным будынкам у Менску?

Памесны Сабор РПЦ 2009

Архіярэйскі сабор РПЦ 2008

24-29 чэрвеня 2008 г. у Маскве адбыўся чарговы Архіярэйскі сабор Рускай Праваслаўнай Царквы. На Саборы былі абмеркаваныя шэраг пытанняў і прынятыя рашэнні, у прыватнасці, была разгледжаная новая канцэпцыя правоў і годнасці чалавека, погляды еп. Чукоцкага і Анадырскага Дыяміда (Дзюбана), прынятае Палажэнне аб царкоўным судзе.

Пытанне рубам: артыкул А.Рубінава

12 сьнежня 2006 года ў прэзыдэнцкай “Советской Белоруссии” з’явіўся ёмісты праграмным артыкул “Наука и общество”. Самым адметным ў гэтым артыкуле быў агрэсіўны наступ на рэлігію. І гэта было не проста прыватнае меркаваньне, а прэзэнтацыя дзяржаўнай ідэалёгіі ў выкананьні першага намесьніка галавы Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прафэсара Анатоль Рубінава.

Сіндэсмас: еднасць духу ў злучнасці міру

Сусветнае брацтва праваслаўнай моладзі “Сіндэсмас” было заснаванае ў 1953 г., каб развіваць супрацоўніцтва паміж праваслаўнымі моладзевымі рухамі ў Заходняй Еўропе, Грэцыі і на Блізкім Усходзе. За 50 год пан-праваслаўнае Брацтва прайшло складаны шлях развіцця і вырасла ў федэрацыю 121 аганізацыі. Якія асноўныя мэты і бачанне Сіндэсмаса? З якімі выклікамі сустракаецца Брацтва сёння?

Міраструменьне ў Дзяржынску

Невялікае з няпростай назвай мястэчка ў Менскай вобласьці зь нядаўняга часу прыцягнула да сябе ўвагу ўсяго праваслаўнага сьвету.У канцы студзеня 2005 года ў мясцовым храме Пакрова Найсьвятой Багародзіцы раптам пачалі міраструменіць іконы. Міраструменьне перайшло ў крываструменьне і яшчэ больш дзіўныя з’явы.