Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Мыльная опера пра Мыльную Бурбалку
На страницу Пред.  
1, 2
Re: пра дзьверы
Pierre de Convalia


Католик
Зарегистрирован: 29.08.2005
Сообщения: 20
Откуда: Кракаў
Ответить с цитатой
burbalka писал(а):
Маю надзею, што і ад мяне сваіх ДЗЬВЕРАЎ Ён не зачыніць.


Не, не зачыніць! Very Happy



АПОВЕД ПРА ТОЕ, Як МЯНЕ БУРБАЛКА МЯНЕ ПРЫВЯЛА Ў ЦАРКВУ

Гм... Бурбалка - гэта цікавы фэномэн. Некалькі разоў сустракаў гэтае найме ў Сеціве. Дык і цяпер - на сайце "Інцелектуальнага саобшчэства" спаткаў. Дай, думаю, пагляджу, што такое... прабачце, хто такое... Very Happy Націскаю... во: зацікаўленьні "паліталёгія і багаслоўе". Я зусім абалдзеў. Гляджу - спасылка сайту нейкага. Націскаю, і ыо: цікавы, цудоўны сайт: "Царква". Ну, дзякуй Божаньку... Дык можна сказаць, што гэта Бурбалка прывяла мяне ў Царкву...

_________________
Amor odit inertes!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Pierre de ConvaliaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автора
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
а цябе П'ер я на партале маладых каталікоў бачыла

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
пра мяне і пра шарашкіну кантору
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
мяне, бывае, называюць рэвалюцыянеркай. нажаль, гэта ня так. чалавеку патрэбная рэвалюцыя, рэформы яму не памогуць.

калі ад мяне патрабуецца слова - мне няма чаго сказаць.
калі ад мяне патрабуецца дзеяньне - я апускаю рукі.
калі ад мяне патрабуецца рашучасьць, я вагаюся.
калі ад мяне патрабуецца трымаць кагосьці - я сама падаю.
калі ад мяне патрабуецца суцяшаць - сама пачынаю палкаць.

рэформы не памогуць. стары сьвет мусіць быць разбураны да падмуркаў. той стары сьвет, які ўнутры нас. а мы пачынаем паціху яго перабудоўваць, надбудоўваць, рамантаваць... састарэлыя ветхія людзі...

ня бойцеся, я не ўліваю новага віна ў састарэлыя мяхі. бо мяхі парвуцца і рэвалюцыі ня будзе. але я не ўліваю толкьі таму, что мая крыніца ссохлая. я новы мех, новы, але віна на самым дне.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
more about me http://www.livejournal.com/users/burbalka

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
празь нейкі час я вам распавяду гісторыю, як Бурбалка вырашыла пайсьці ў затвор і што з гэтага атрымалася. Пакуль харчую фарумчанаў анонсамі.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
пра затвор потым

сёньня я зайшла на наш сайт і пабачыла ў трэцяй калонцы дзяржаўную ікону БМ. якая яна стылізаваная проста жах, не ікона, а вясёлыя карцінкі, амаль што "спарыцельніца хлябоў", і ўгараздзіла ж мяне нарадзіцца ня дзень гэтай самай "дзяржаўнай" іконы.

віншаванняў не чакаю.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
- Ісус, Сын Божы, ці любіш Ты мяне?
- Так, ты ж ведаеш, што Я люблю цябе.
- Пасьві мяне, як ягня, пасьві мяне меж лілеяў.
зноў пытаюся ў Яго:
- Гасподзь мой, Стварыцель, ці любіш Ты мяне?
- Ты ведаеш, што Я люблю цябе. Спрадвеку, як быў створаны гэта сьвет, Я палюбіў цябе.
- Пасьві мяне, Госпадзе, як статак Ізраілеў, пасьві мяне на месцы пажыўным, на водах спакойных.
кажу Яму трэці раз, ды смуткуе сэрца маё:
- Госпадзе, Госпадзе, ці любіш Ты мяне?
- Паглядзі на рукі Мае, на ногі Мае, укладзі пальцы свае ў раны Мае, руку тваю ў рэбры Мае.
- У вочы Твае глядзець баюся, любові Тваёй баюся, Госпадзе, бо моцная яна, як сьмерць, паклаў Ты яе як пярсёнак на руку маю, як пячатку на сэрца маё. Рэўнасьці Тваёй баюся, Госпадзе. Не баюся Табе належыць, баюся, што ты аддаеш Сябе ў рукі мае. Баюся любові Тваёй, якая як агонь. Баюся любові, якая як ціхі ветрык.
- Ідзі за мной.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Я ўжо ня плачу больш, калі рэзка, пранікаючы да разьдзялення "душы і духа", да самага складу касьцей, да раздзялення Цела на дробныя кавалкі, пранікае боль. Сёньня пачала яскрава разумець, што гэты боль ня мой уласны. Гэта баліць Цела. Гэта баліць Целу. Гэта баліць Таму, чыё Цела.
Цела не разьдзяляецца, не. Не раскалываецца - гэта здаецца. Цела ламаецца. Цела ламаецца. Цела ламаецца. Бо гэтае Цела ламімае. І есьці ад Яго даводзіцца ўсім.
Не, гэта не любові няма. Любоў ёсьць. Любоў баліць. Любоў склейвае - расколы і разырвы, надрывы і нарывы. І ціха баліць у тым месцы, якое таксама ламімае, але якое адно на ўсіх.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Маланка, разьдзяляючы левае і правае паўшар’і майго мозгу, ударыла ў раён, адказны за “рэлігійныя і маральныя сантыментальнасьці”. Усё трэба мяняць: унутры, навокал і паміж. І ПАМІЖ. Гэта паміж пралягло і ўнутры, і навокал. Рэлігійнымі і маральнымі сантыментальнасьцямі нікому нічога не дакажаш. Зьвіліны мозгу заблыталіся адна ў адной, яны сьпляліся ў адбіткі пальцаў, яны сьцякалі кроплямі па шкле.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
здавалася, НАШ дом збудаваны на каменным падмурку, на скале і на Хрысьце. Але вецер абсыпае скалы, вада разьбівае камень, а Хрыстос - кажа закінуць сеткі ў іншым месцы. Мы працавалі цэлую ноч, цэлую ноч - і не злавілі рыбы. На іншым месцы будуць лавіць іншыя. Мы ж - тыя рыбы, якія праз разадраную сетку выйшлі на волю, але ці патрэбная тая воля? Выйдзі ад нас, выйдзі, мы ня вартыя.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
калі чалавек - брат ці ня брат - памірае, на тваіх вачах разрывае нітку жыцьця адным толькі словам, увесь сьвет раптам становіцца тонкім, як гэтая нітка, і канцэнтруецца ў пункце яе разрыву. і брат - ня брат, братоў не бывае памерлых. і сьлёзы ня вадкія, а стаяць сухім камяком у горле. па чужых ня плачуць, а сьмерць робіць чужымі. калі чалавек - брат ці ня брат - памірае, і глядзіць на цябе пустымі вачыма і ўсьміхаецца, ён чужы, ён памерлы - ніколі не зразумее, чаму сьлёзы ня вадкія, а стаяць сухім камяком у горле. увесь сьвет разрываецца як самая тонкая нітка, увесь сьвет разьдзяляецца ўшыркі і падае ў бездань. ні ад нас да іх не прыходзяць, ні ад іх да нас, калі брат ці ня брат памірае.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ці скажа гліна гаршэчніку...
скажа... скажу Табе: "навошта Ты мяне такой стварыў?". і чую... чую адказ: "Бо люблю цябе..."

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Мыльная опера пра Мыльную Бурбалку
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 2 из 2  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY