Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Сайт Зянона Пазьняка
На страницу
1, 2  След.
Сайт Зянона Пазьняка
Пятрусь


Зарегистрирован: 13.08.2005
Сообщения: 1
Ответить с цитатой
Сайт Зянона Пазьняка - старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Партыі БНФ http://www.zianonpazniak.de
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
а чаму ён у зоне de? нямецкая рука?

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Александр -20


Зарегистрирован: 22.07.2005
Сообщения: 103
Ответить с цитатой
Што гэтаму ляху ад нас трэба? Мала яму таго, што было? Пятрусь, тыб хiба мянушку якую iншую на новым форуме...Smile
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
я думаю, гэта было на правах рэклямы Smile

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Дядя Вася


Православный
Зарегистрирован: 23.02.2006
Сообщения: 6
Откуда: от верблюда
Ответить с цитатой
[color=red]Вымушаная была адрэдагаваць паведамленьне дзядзі Васі, наступны раз калі жадаеце выступіць супраць кагосьці, рабеце гэта больш прыстойна, без усялякіх брудных намёкаў. Бурбалка.[/color]
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщение
ZZZZZZZZZZZZPPPPPPPPPPPP
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Да ведама сьвятароў і вернікаў БАПЦ,
Епіскапаў Ўсяленскай Праваслаўнай Царквы,
Біскупаў Каталіцкай Царквы на Беларусі й у Расіі


Дзеяч беларускай апазыцыі ў ЗША Зянон Пазьняк , каталік па хросту, публічна выступіў з абразай мяне, нібыта я зьяўляюся агентам КГБ, з абразай нашага сьвятарства.
Я не зьяўляюся агентам КГБ і сумленьне маё чыстае. Але публічная абраза мяне Пазьняком, ёсьць адначасова абразай нашых вернікаў і вернікаў іншых Праваслаўных Цэркваў. Пазьняк выступае з пуб-лічнымі нападкамі на Рускую Праваслаўную Царкву, якая зьяўляецца кананічнай часткай Усяленскай Праваслаўнай Царквы, распальвае міжнацыянальную варожасьць паміж беларусамі і расейцамі (гл. брашуру “Беларуска-расейская вайна”).
Сваёй дзейнасьцю Пазьняк сьведчыць, што ён быў і застаецца лютым ворагам Праваслаўнай Царквы. Пазьняк зьяўляецца адступнікам ад Каталіцкай Царквы, бо ягоная экстрэмісцкая дзейнасьць супярэчыць афіцыйнай дактрыне Каталіцкай Царквы.
Адступнік ад традыцыйнага хрысьціянства, Пазьняк спрабуе стварыць падпарадкаваную сабе рэлігійна-палітычную сэкту і полем дзейнасьці выбраў сабор сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне. Мэтады Пазьняка сапраўды сатанінскія: пасеяць варожасьць ды між-нацыянальны канфлікт паміж праваслаўнымі беларусамі, расейцамі і габрэямі, выклікаць недавер да сьвятарства, а пасьля зацягнуць ашуканых у сваю сэкту.
Праваслаўныя хрысьціяне павінны цьвёрда ведаць, што Пазьняк не зьяўляецца нашым вернікам. Праваслаўным забароненая суполь-ная малітва з Пазьняком, бо ягоны рэлігійны вопыт — вопыт паганца, а не хрысьціяніна. Сьвятыя Айцы, якія супольна шануюцца Праваслаўнай і Каталіцкай Цэрквамі, яскрава сьведчаць пра гэтае:
“калі пачуеш, што нехта ганьбіць сьвятара, хутчэй адыйдзі ад яго, бо гэта слуга сатаны”,—кажа сьвяты Рыгор, папа Рымскі.
“Тыя, хто не пакараюцца сьвятарам ды іх ганьбяць, трапяць пад больш страшны суд, чым жыхары Садома й Гаморы”,— кажа сьвяты Васіль Вялікі.
“Вар’яцтва не паважаць уладу сьвятароў, без якіх немагчыма атрымаць збаўленьня”,— вучыць сьвяты Ян Златавусны.
“Хто любіць Хрыста, той будзе любіць і сьвятара, бо праз яго далучаецца да Прычасьця”,— кажа той жа сьвяты..
“Мы павінны шанаваць сьвятароў больш за сваіх бацькоў, бо ... Сьвятары нараджаюць нас для Бога”, — кажа той жа сьвяты.
“Хто паважае сьвятара, той будзе любіць Бога, а хто стаў абражаць сьвятара, той дойдзе й да абразы Бога”, — вучыць сьвяты Эфрэм Сірыец.
“Хто крыўдзіць сьвятара, той абражае Бога”, — кажа той жа сьвяты.
“Авечкі, не пасіце пастыраў, не выходзьце за свае межы, не судзіце судзяў, не навязвайце законы законатворцам”,— вучыць сьвяты Грыгор Богаслоў.
“Першае месца дай Богу, а наступнае — ярэю, кіраўніку твайго жыцьця”,— кажа той жа сьвяты.
“Наколькі мы давяраем сьвятарам, настолькі атрымліваем прабачэньне грахоў”,— кажа сьвяты Сямён Новы Богаслоў.
Нібыта старажытны зьмій, які спакушаў Адама зь Эвай у раю, Пазьняк выдае сябе за прыяцеля нашае Царквы, асуджае мяне за тое, што я выключыў з пара-фіяльнае рады сабору сьв. Кірылы Тураўскага “актыўных парафіянаў”. Аднак, я ёсьць кіраў-нічы епіскап і настаяцель сабору сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне і я нясу адказнасьць перад Богам за кожнага верніка нашае Царквы, за кожную душу, якая прыходзіць у сабор шчыра памаліцца. З парафіяльнае рады сабору я выключыў не актыўных парафіянаў, а асобаў, якіх згодна з канонамі Ўсяленскай Праваслаўнай Царквы, у выпадку сьмерці без пакаяньня праваслаўны сьвятар ня мае права хаваць па-хрысьціянску.
Гэта — выключна царкоўная праблема, і яна ня можа быць вырашана публічнай абразай мяне Пазьняком. Паколькі Пазьняк умешваецца ў праваслаўнае жыцьцё, зь якім ня мае нічога супольнага, сее варожасьць ды нянавісьць, я публічна сьведчу аб гэтым Праваслаўнай Царкве й узьнімаю хадайніцтва аб анафеме Пазьняка Каталіцкай Царквой як адступніка ад хрысьціянства.

ВАСІЛЬ,
Епіскап Бруклінскі й Баранавіцкі, Адміністратар і Сьцераж Мітраполічага Прастолу БАПЦ.

№ 1(6) 2005г ЧАС
N.Y.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ну япіскап васіль занадта клерыкальна выступіў.

не магу сказаць, што я падтрымліваю пазьняка ў яго ўмяшальніцтве ў царкоўныя справы, але па-мойму, у справы аўтакефальнай царквы ня ўмешчаецца толькі лянівы.

таксама мяркую, што япіскапу васілю ня варта было б з хадайніцтвам да каталіцкай царквы выступаць аб анафеме пазьняку. гэта ўжо занадта.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Alexx


Православный
Зарегистрирован: 25.08.2005
Сообщения: 58
Откуда: Менск
Ответить с цитатой
Згодны з Бурбалкай.
Такія гістэрыкі не стасуюцца з маім уяўленьнем аб япіскапах.
І наводзіць на пэўныя думкі...
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlexxОтправить личное сообщение
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Такія “умныя” паназьбіраліся? А як мае адрэагаваць епіскап на РАЗБУРЭНЬНЕ ХРАМА? Як рэагаваць, калі ў царкву, дзе ён служыў, заявіўся Пазьняк з сваімі дзецюкамі-камсамольцамі і як у 1937м утварыў там палітычны дэбош? Епіскапа аблаіў “агентам КГБ”(а чаму не ЦРУ, Массада, Мі-6? Яны ж болей плацяць!), рэгулярныя службы спыніліся. Цяпер там штаб Пазьняка і ад царквы нічога не засталося, акрамя іконаў. Ды і яна йм непатрэбная ў змаганьні. Пазьняку не сьвятыня патрэбная, а кроў “невінных ахвяраў”:
"Грамадзтва ў цэлым не ўсьведамляе таго, што адбываецца ў краіне. Не ўсьведамляе найперш таму, што яно безаглядна і антаганістычна расколатае якраз па адносінах да гэтага антыбеларускага рэжыму. Адна частка падтрымлівае рэжым, другая – не. Разлом настолькі глыбокі, што дыскусія немагчымая. Антаганісты ня ў стане слухаць адзін аднаго, бо раскол праведзены рэжымам па лініі асноўных каштоўнасьцяў беларускай нацыі – мовы, сымвалаў, гісторыі, свабоды, незалежнасьці. За 12 гадоў лукашэнкаўскага панаваньня Крэмль, Лубянка і КГБ у чарговы раз (гэтак жа, як і ў 30-х гадах мінулага стагоддзя) так зманіпулявалі і раскалолі беларускі народ, што выхад з гэтай ямы ўсё больш і больш звужаецца і робіцца немагчымым інакш, як праз вялікую кроў беларускіх пакутнікаў і нявінных ахвяр."
www.zianonpazniak.de/
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
з пазьняком хай змагаецца, Бог на дапамогу Smile

але хай бы ён адразу Папу Рымскаму напісаў Smile а то праваслаўны ад каталікоў анафемы патрабуе. гэта ні ў якія кананічныя рамкі ня ўлазіць.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Не мэта епіскапа змагацца з дурнямі, а вымушаныя дзеяньні..
А што папа рымскі ведае Пазьняка?
Падзел у хрысьціянаў на Ўсходнія і Заходнюю Царкву – гэта не акопы. Таму зьвяртацца епіскап мае права і да каталікоў. “Уздымаць хадайніцтва” – у даным выпадку – ПРАСІЦЬ, а не ПАТРАБАВАЦЬ.. ПРАВАСЛАЎНЫ Епіскап просіць каталіцкую царкву накласьці анафему на КАТАЛІКА ПА-ХРОСТУ, бо сам гэтага не мае права, згодна КАНОНАЎ, а не “кананічных рамкаў”, як кажаце.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ну давайце яшчэ паспрачаемся пра каноны Smile

навошта яму анафематстваваньне пазьняка??? што гэта дасьць япіскапу васілю?

калі пазьняк - каталік па хросту, а не практыкуючы, то навошта патрэбная анафема? ён сам на сябе анафему накладае?

нейкія цьмяныя ў вас уяўленьні пра анафемы... на якія канкрэтна каноны спасылаецца япіскап васіль, калі выступае з хадаёніцтвам анафемцтваваць пазьняка????

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
"А што папа рымскі ведае Пазьняка? "
думаю, што япіскапа васіля ён таксама ня ведае

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Пра каноны няхай спрачаюцца багасловы. Яны гэта апошніх 2000 гадоў робяць..
Анафема – гэта не інвестыцыя і дывідэнтаў яна не дае. Па сутнасьці, гэта вельмі непрыемная рэч для абодвух бакоў. Калі Епіскап накладае анафему (альбо просіць яе накласьці) – значыць ён не мае іншага, як скрайняга выйсьця з пэўнай сітуацыі. Праз анафему Епіскап абвешчае, что гэты чалавек знаходзіцца ПА-ЗА ЦАРКОЎНЫМ ПЛОТАМ. Перад Богам і Царквою такі чалавек – АДСТУПНІК. Пэўне ж яго з кожнага храма не будуць пхаць у плечы. На двары не ВКЛ і 16е стагодьдзе -- інквізыцыяў таксама не будзе. Зараз у нас дэмакрацыя і таму анафема нясе адно ДУХОЎНЫЯ, ЗНАКАВЫЯ наступствы, вынікі якіх ён адчуе пазьня, можа і не ў гэтым сьвеце.
Анафема – гэта не пахвальная грамата да 60годьдзя і Епіскап просіць накласьці яе на Пазьняка за пэўныя ўчынкі, сярод якіх безпадстаўная абраза і хлусьня на самога Епіскапа, сьвятара, парафіянаў, распальваньне паміж імі варажнечы, стварэньне сэкты рэлігійна-палітычнага характару, надругальніцтва над храмам і пераўтварэньне яго ва ўласны палітычны клюб-пляцоўку, дзе парушаюцца статут і каноны, якімі рэгляментуе сваё жыцьцё Царква.
Для Пазьняка гэтая анафема нічога не вартая. Ен, як і процьма іншых адступнікаў, на якіх калі-кольвек у гісторыі накладалі анафемы, не вызнае яе і робіць выгляд, што нічога не адбылося. Але людзі навокал яго павінны зрабіць высноў і адпаведна ставіцца да яго, як да адступніка, які апаганіў царкву. Анафема гэты факт і падцьвярждае. У нашым выпадку, яна – як той прысуд за пэўныя ўчынкі і як бы вы да яе не ставіліся – яна існуе і можа быць адмененая толькі праз пакаяньне вінаватага.
Накладаньне анафемы ў Усходніх і Заходняй Царкве маюць права адно Епіскапы.
Калі б Пазьняк наклаў “сам на сябе” анафему... Хацелася б на тое пабачыць!
Пералікам і цытаваньнем Канонаў, Правілаў Апосталаў, пастановаў Ўсяленскіх і Памесных Сабораў і іншай літаратуры -- займацца не буду: гэта забярэ шмат часу на перадрукоўку і мейсца на форуме. Схадзіце ў бліжэйшую публічную бібліятэку і пачытайце самыя..
Адно гэтая анафема сьведчыць пра тое, што нават і ў царкве Пазьняк ізноў АБЛАЖАЎСЯ!..
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
калі б пазьняк быў праваслаўны, то анафема мела б сэнс - адлучыць яго ад царкоўных стасункаў.

анафема ніколі не паказвае, што нехта недзе аблажаўся. анафема - гэта ня помста і не зьвядзеньне рахункаў. вельмі часта анафема нават дывідэнты прыносіла. анафема мае сэнс тады, калі чалавек уключаны ў царкоўныя стасункі, калі не - ён і так па-за плотам, як вы выражаецеся. чаму япіскап васіль лукашэнку не анафемацтвуе, напрыклад? ці яшчэ каго-небудзь? што яму той пазьняк даўся? сэнс жыцьця ў яго пазьняк? хай данілюка анафемацтвуе. ці яшчэ каго-небудз са СВАЁЙ царквы. а то таксама "ўмешваецца ў справы іншай царквы".

і навогул,чакаю вас у тэме "аўтакефалія", чаго пазьняка разьбіраць. многа чэсьці Smile

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Сайт Зянона Пазьняка
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 1 из 2  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY