Беларус
Православный |
Зарегистрирован: 05.09.2006 |
Сообщения: 27 |
|
|
Добавлено: Ср Окт 03, 2007 14:10 |
|
|
|
Нажаль без спасылак, бо форум не дазваляе
У ПРАЦЯГ ДЫСКУСІІ
Дыскусі вакол аўтакефаліі (памеснасьці) беларускага праваслаўя, як, дарэчы, і праваслаўя ўкраінскага, досыць актыўна абмяркоўваецца на розных інтэрнет-форумах, навуковых і асабістых дыскусіях. У дадзенам артыкуле я паспрабаваў выказаць асабісты погляд на некаторыя асабліва хваравітыя пытаньня, а таксама выказаць меркаваньня аб праблемах, сучасным стане і магчымай будучыне БАПЦ1.
Узьнікненьня і разьвіцьцё ідэі аўтакефаліі (памеснасьці) ня ёсьць нейчым абсалютова новым у гісторыі сусьветнага праваслаўя2. Практычна ўсе краіны з набыцьцём і ўзьмацненьням уласнай дзяржаўнасьці прыходзілі да агалошаньня аўтакефаліі праваслаўнай Царквы ў сваёй краіне3. Ня была выключэньням і Кіеўская Русь, якая неаднойчы спрабавала атрымаць незалежную ад Канстанцінопаля праваслаўную Царквы, і Полацкае княства, і ВКЛ, і, натуральна, Маскоўскае Вялікае Княства.
Таму нядзіўна, што пытаньня аўтакефаліі праваслаўнай Царквы паўставала ў Беларусі пад час дзяржаватворчага працэсу альбо абароны ўласнай дзяржаўнасьці. Яно, пытаньне аўтакефаліі, няадрыўна ад дзяржаўна-нацыянальнага адраджэньня Беларусі.
Ня ёсьць нечым асаблівым і існаваньня нацыянальных праваслаўных цэрвах у асяродках эміграцыі з “сацыялістычнага лягеру”. Першымі тут былі як раз не беларусы альбо ўкраінцы, а расейцы - Руская Замежная Праваслаўная Царква. Аўтакефальныя Цэрквы былі і ў асяродку Балгарскае, Румынскае і нават Русінскае4 нацыянальнае эміграцыі. Некаторыя - зьніклі пасьля падзеньня камунізму, некаторыя - перасунуліся на бацькаўшчыну, некаторыя - працягваюць існаваць у эміграцыі.
Адносіны да аўтакефальных Цэркваў, паўстаўшых пасьля ІІ Сусьветнае вайны, з боку Цэркваў-Маці, Канстанцінопаля і наогул праваслаўнай супольнасьці рэальна калебаліся разам з агульным палітычным становішчам. Тут варта зноў зьвярнуцца да адносін РЗПЦ і РПЦ, як да аднаго з хрэстамаціных прыкладаў: Ад агульнага невызнаньня да аб’яднаньня - вось рэальны шлях разьвіцьця адносін. Таму, на мой погляд, ня варта асабліва зважаць на гучныя заявы некаторых ярархаў аб “невызнаньні”, “самасьвятнасьці” альбо “некананічнасьці”. Разам з тым, апошні тэзіс асабліва часта ўжываецца апанентамі аўтакефаліі і таму варта разгледзіць яго боль дэталёва.
Кананічнасьць.
Ці не асноўным аргумэнтам праціўнікаў Беларускай памеснай праваслаўнай Царквы альбо “аўтакефаліі” ёсьць сьцьвердажньня аб “некананічнасьці” і, як сьледства гэтага, “недабрадатнасьці” БАПЦ. Паспрабуем рагледзіць гэтае абвінавачаньня.
Дзеля таго, каб Царква-Маці надала аўтакефалію часцы свайго кліру і паствы патрэбен як мінімум зварот да яе. Падобны зварот мусіць быць прыняты на агульнам саборы і падпісаны япіскапамі, ярэямі і прадстаўнікамі паствы. Падобны зварот ня ёсьць кананічнае забаронай служэньня і далейшага царкоўнага жыцьця. Таму ўсе царкоўныя таямніцы зьдзясьненыя клірам, які падпісаўся пад зваротам аб наданьні аўтакефаліі (памеснасьці), ёсьць дзейсныя.
Іншае пытаньня - да каго мусіў зьвяртацца сабор па абвяшчэньню БАПЦ?
Пакідаючы па-за ўвагай кананічныя і палітычныя акалічнасьці падпарадкаваньня Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату ў канцы 17 ст., адзначым: да 1924 г. адзіным кананічным Патрыярхатам, які мог надаць аўтакефалію беларускай і ўкраінскай праваслаўным Цэрквам, зьяўляўся Маскоўскі патрыярхат.
Але з 13 лістапада 1924 г. стан рэчаў каардынальна зьмяніўся. Канстанцінопальскі патрыярх надаў аўтакефалію Праваслаўнай Царкве ў Польшчы на падставе скасаваньня актаў аб перадачы Кіеўскай мітраполіі Маскоўскай Патрыярхіі. Апошняе вельмі істотна, бо ў іншам выпадку Канстанцінопальскі патрыях ня меў бы кананічнага права надаваць аўтакефалію ПАПЦ. Маскоўскі патрыярхат, вызнаўшы памесны статус ПАПЦ, адначасова дэ-факта вызнаў і акт 1924 г.
Такім чынам, Канстанцінопальскі патрыях 13 лістапада 1924 г. дэ-юре аднавіў статус Кіеўскай мітраполіі Канстанцінопальскага патрыярхату. Але нядаробленасьць і двухсэнсоўнасьць дадзенага акту ёсьць відавочнай.
Па першае, аўтакефалія ПАПЦ надалась толькі на той кананічнае тэрыторыі Кіеўскай мітраполіі, што апынулася ў межах тагачаснае Польскае дзяржавы. Новаўтвораная Царква аб’ядноўвала праваслаўных украінцаў, беларусаў, расейцаў і нават невялікую групу праваслаўных палякаў. Усе яны атрымалі права богаслужбы ва ўласнай мове і абрадзе. Дэ-факта ПАПЦ у міжваенай Польшчы заставалася падзеленай нацыянальна, моўна і абрадава.
Іншая частка Беларускай і Ўкраінскай тэрыторыі, якая апынулася ў складзе СССР, фармальна пакінулася ў складзе Канстанцінопальскага патрыярхату. Але апошні не зрабіў аніякіх дзеяў, каб практычна зьдзясьніць сваю кананічную ўладу на гэтых землях. Ды гэта было і немагчыма ва ўмовах бальшавіцкага таталітарнага рэжыму.
Па другое, міжваеная Польская дзяржава, як і бальшавіцкая Расея, гвалтам захапіла землі ўкраінцаў і беларусаў. Меркаваньня і жаданьня беларусаў і ўкраінцаў ніхто не пытаў пры падпісаніі ганебнага Рыскага дагавору паміж Польшчай і бальшавіцкае Расеяй. І таму, з агляду на нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага і ўкраінскага народаў, ПАПЦ, на этнічных беларускіх і ўкраінскіх землях, была фактычна часовай структурай, утворанай па тэратарыяльна-дзяржаўнаму вызначэньню.
Варта таксама прывесьці словы архіяпіскапа Ўсевалада (Каламійцава-Майданскага), першаярарха Украінскае Праваслаўнае Царквы ў Амэрыцы (юрысдыкцыя Канстанцінопальскага патрыярхату), на сустрэчы з Прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанка 20 сакавіка 2005 г.: “Матір-церква, Константинопольський патріархат, вважає, що її дочка – Московський патріархат – має ту канонічну територію, яка була в цій церкві до 1686 року. Підпорядкування Київської митрополії під Московську церкву було здійснено патріархом Діонісієм без згоди і затвердження Святого і Священного синоду Великої церкви Христової”.
Такім чынам, на маю думку, найбольш істотным ёсьць факт аднаўленьня Кіеўскай мітраполіі пад амафорам Канстанцінопальскага патрыярха. Маскоўскі патрыярхат дэ-юрэ губляў безпадзельную ўладу над Кіеўскай Мітраполіяй.
Пасьля чэрвеня 1941 г. паўстала рэальная магчымасьць ня толькі аднавіць Царкоўнае жыцьцё ў Цэнтральнае і Ўсходняе Беларусі, а і распачаць новую старонку ў справе пабудовы паместане (аўтакефальнае) беларускае праваслаўнае Царквы. Сабор 1942 г., у якім бралі чынны ўдзел усе беларускія япіскапы, прадстаўнікі сьвятрства і міран, ня проста агалосіў аўтакефалію, а зьвярнуўся з адпаведным лістом да Канстанцінопальскага патрыярха. Пры гэтым, што асабліва важдіва ў справе кананічнасьці, увесь клір і міране лічылі сябе пад амафорам Канстанцінопальскага патрыярха. Падобны стан рэчаў, калі беларусы лічылі сябе пад амафорам Канстанцінопальскага патрыярха, не аспрэчваў і глава ПАПЦ мітрапаліт Дзіянісі. Апошні ня толькі не выступіў супраць абвяшчэньня аўтакефаліі Беларускае і Ўкраінскае Праваслаўных Цэркваў, а нават падтрымаў іх. Прыкладам гэтага ёсьць ягоны ўдзел у рукапакладаньні япіскапаў УАПЦ; падтрымка беларускага праваслаўнага камітэту ў Варшаве і фінансаваньня выданьня беларускага малітоўніка ў 1943 г. У далейшым, япіскап БАПЦ Сяргей (Ахатэнка) падцьвердзіць факт згоды мітрапаліта Дзіянісія з аўтакефаліяй БАПЦ і ЎАПЦ5.
Прадбачаю заўважаньня маіх апанентаў: “Сабор ня мог быць легітымным, бо праводзіўся ў час нямецкае акупацыі Беларусі.” Але, шаноўныя апаненты, наклькі ўмовы нямецкай акупацыі адрозьніваліся ад умоў сталінскага і наогул савецкага рэжыму ў адносінах да Праваслаўнае Царквы? Наколькі самастойны і незалежны былі ўладыкі РПЦ пад пільным вокам бальшавікоў і магутнага рэпрэсіўнага апарата? Адказам на гэтае пытаньня ёсьць сотні закатаваных бальшавікамі праваслаўных сьвятароў і, адначасна, сьцьверджаньня практычна ўсіх ярархаў РПЦ савецкага часу “аб адсутнасьці рэлігійнага прасьледу ў СССР”.
Варта таксама ўзгадаць - беларусы чынна чакалі і чакаюць граматы ад Канстанцінопальскае патрыярхіі ў справе аўтакефаліі. Гэта падцьверджываюць практычна ўсі малітоўнікі і службоўнікі БАПЦ, дзе главой Царквы вызнаецца Канстанцінопальскі патрыях6.
Пэўныя пытаньня ўзьніклі пасьля пераходу япіскапата БАПЦ у РЗПЦ. Гэтую падзею выкарыстоўвалі і працягваюць выкарыстоўваць як праціўнікі, так і прыхільнікі беларускай праваслаўнай аўтакефаліі. Варта заўважыць - погляды некаторых аўтараў часам каардынальна зьмяняліся. Так, В. Пануцэвіч першапачаткова лічыў, што з агляду на пераход япіскапата БАПЦ у РЗПЦ “БАПЦ фактычна перастала існаваць”7, але ў далейшым зьмяніў свае погляды на супрацьлеглыя8.
На маю думку, тут варта зважаць на некалькі фактараў.
Па першае, пераход япіскапата БАПЦ у РЗПЦ ня быў абмеркаваны ня толькі на саборы БАПЦ, бо ў умовах знаходжаньня пераважнае большасьць навой эміграцыі, у тым ліку і сьвятароў, ў лягэрах дзеля Перамяшчоных асобаў сабраць яго было практычна немагчыма, а і нават не абмяркоўваўся ў асяродку сьвятарства і вернікаў. Таму падобны пераход мусіць быць успрыняты як асабісты.
Па другое, згодна сьпісу сьвятарства БАПЦ9, выявіўшага сябе ў летку 1945 г., пераважная большасьць засталася вернай БАПЦ. Гэтакім чынам, засталіся вернікі і сьвятары. І, як вынік, засталася Царква без япіскапату.
Але навы япіскапат быў адноўлены кананічным шляхам праз УАПЦ, дзе апостальская пераемнасьць ідзе ад мітрапаліта Дзіянісія і ад ярархіі РПЦ. Таму тэзіс аб тым, што “БАПЦ спыніла свае існаваньня ў 1946 г.” ёсьць няпрынятны.
Дзеля падцьверджаньня тэзісу аб апостальскае пераемнасьць шэрагу ўладык БАПЦ ды еўхарыстычнага яднаньня з іншымі праваслаўнымі Цэрквамі варта ўзгадаць рукапакладаньня ў япіскапа мітрапаліта Андрэя (Крыта), якое адбылося ў саборы Грэцкай праваслаўнай Царквы г. Адэляйідзе (Аўстралія). Адзін выканаўцаў хіратоніі - япіскап Сэрбскае Праваслаўнае Царквы Зьмітра10.
Такім чынам, з агляду на практычны стан рэчаў, дэ-юрэ ўсе япіскапы, сьвятары і дыяканы БАПЦ ёсьць кананічныя. Іншая справа - разгляд асабістага рукапакладаньня з кропкі гледжаньня кананічнага права , але гэта тэма асобнага артыкула.
З вышейвыкладзенага аспрэчваецца яшчэ адзін пункт праціўнікаў беларускай аўтакефаліі - “кананічная тэрыторыя”. На праўду, калі казаць аб кананічнае тэрыторыі, то зараз Беларусь і Ўкраіна належаць да кананічнае тэрыторыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Але з рэальнага стану рэчаў вынікае - пытаньне кананічнае тэрыторыі досыць надуманае ў сучаснам сусьвеце. Так, на тэрыторыі Польшчы дзеюць парахфіі УАПЦ; у Румыніі - парахфіі Балгарскай Праваслаўнай Царквы і некалькі парахфій Русінскае Праваслаўнае Царквы; у самой Расеі дзеюць парахфіі РЗПЦ, УПЦ КП, УАПЦ, Армянскай і Грузінскай Цэркваў; парахфіі Грэцкай Праваслаўнай Царквы.
На мой погляд, у існаваньні асяродкаў некалькіх праваслаўных Цэркваў на адной тэрыторыі ва ўмовах брацкай любові няма нічога дрэннага.
БАПЦ як лакаматыў беларускага праваслаўя?
Калі прааналізаваць дыскусіі на тэму памеснасьці беларускага праваслаўя альбо наогул аб беларускім праваслаўі заўважым, што раней ці пазьней размова пераходзіць на БАПЦ. Менавіта на яе скіраваны позірк як прыхільнікаў, так і праціўнікаў беларускае праваслаўнае памеснасьці. Але абодвы бакі, спрачаючыся і абмяркоўваючы гісторыю БАПЦ ды пэўных яе асабістасьцяў, не сьпяшаюцца крыху прааналізаваць яе сучасны стан.
З рэшты, і сама БАПЦ, у асобе таямнічай “Кансысторыі БАПЦ”11, працягвае прэтэндаваць на “адзінага правамоцнага прадстаўніка беларускага праваслаўя”12, заклікаючы ўсіх гуртавацца вакол яе.
Паспрабую прааналізаваць некаторыя падзеі і адказаць на высунутае вышей пытаньня. Заўважу адразу - мае разважаньня і думкі не скірованы супраць самой ідэі беларускай праваслаўнай памеснасьці.
Крызіс БАПЦ
Тое, што БАПЦ зараз знаходзіцца ў моцнае крызе не вызнае толькі сьляпы і нежадаючы рэальна глядзець на рэчы. Практычна без япіскапату, без належнае колькасьці ўласных сьвятароў, без сэмінарыяў і сэмінарыстаў... Зараз яе вернікі гуртуюцца вакол некалькіх будынкаў у ЗША і назвы, а некалькіх запрошаных украінскіх сьвятароў аніяк ня магчыма назваць “клірам БАПЦ”. Дзеля асэнсаваньня падобнага стану дастаткова паглядзець сайт БАПЦ у інтернеце і газэту “Навіны з Роднае сьвятыні”: старыя матар’ялы; крыху палітычных навінаў; звароты па грашовую дапамогу; будаўнічы дзёньнік і досыць слабыя катэхізічныя нататкі. Ці так мусіць выглядаць афіцыйны друкаваны ворган і сайт паместнае Царквы?
Але падставы сёньняшняга стану трэба шукаць ня ў дзеях асобных людзей, як гэта спрабавалі і спрабуюць рабіць большасьць дасьледчыкаў, а ў агульнае канцэпцыі пабудовы БАПЦ. Гэтая канцэпцыя была закладзена яшчэ ў другой палове 40-х гадоў ХХ ст., пасьля здрады першага, часоў ІІ Сусьветнае вайны, складу япіскапату БАПЦ.
Ад пачатку 50-х гадоў, пасьля выезду з Няметчыны ў ЗША, Ангельшчыну, Аўстралію ды іншыя краіны, нашая беларуская эміграцыя распачала матэрыяльную пабудову БАПЦ на прынцыпах пратэстанскіх грамад. Менавіта грамадзе (парахфіі) належылі царкоўныя будынкі, права кіраваньня грашовымі сродкамі і г.д. У падобных умовах япіскапат і сьвятарства рабілася практычна наёмнымі працаўнікамі, цалкам залежнымі ад сьвецкіх асобаў. Ня згоднага з пунктам гледжаньня міранаў япіскапа альбо сьвятара маглі проста выгнаць з БАПЦ, нават калі яны былі правы. Падобная залежнасьць у пэўнае меры зьбярагала маёмасьць, але руйнавала асноўны прынцып Царквы - права пастыра весьці стада. Менавіта залежнасьць япіскапаў БАПЦ ад канкрэтных палітычных групаў (БНР, БЦР і г.д.) прывяло да ўнутраніх расколаў, дзьвуўладзя ды іншых разбуральых працэсаў.
Першыя алярмавыя звоны падобнага крызысу ў пабудове і кіраваньні БАПЦ прагучалі яшчэ ў 70-я гады ХХ ст., калі з новага пакаленьня беларускае эміграцыі ніхто не пажадаў служыць Богу ў сьвятарскае годнасьці13. Наймалодшыя з беларускіх сьвятароў былі народжаны ў канцы 20-х гадоў ХХ ст. Гэта няпазьбежна прывяло да рэкрутацыі сьвятарства з іншых праваслаўных Цэркваў. Новае, дэ-юрэ нанятае сьвятарства, было яшчэ больш залежным ад грамады.
Але трэба адаць належнае, нават ва ўмовах унутраняй крызы, япіскапы і сьвятар, сябры парахфій БАПЦ імкнуліся развіць беларускае праваслаўя. І гэта ня толькі і ня столькі дзейнасьць па пабудове храмаў. Значна больш істотным ёсьць пераклад і выданьня беларускамоўных Бібліі, Евангельля, богаслужбовых кнігаў і малітоўнікаў. Менавіта яны зараз ёсьць падмуркам дзеля маладых беларускіх перакладачоў і па ім адпраўляюцца бгаслужбы ў беларускіх праваслаўных парахфіях розных юрысдыкцый14.
Пэўны шанс выправіць крызыснае становішча ў БАПЦ выпаў у канцы 80-х - пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Менавіта ў той час БАПЦ мела рэальную магчымасьць павярнуцца на Беларусь. На час І (1987) і ІІ (1989) Вольнага Сойму беларускіх суполак пераважная большасьць сьвядомай беларускай моладзі не атаесамляла сябе жорстка з некай канкрэтнай хрысьціянскае канфэсіяй.
Аўтар гэтых радкоў, разам з іншымі прадстаўнікамі сьвядомай беларускай моладзі, сустракаўся з мітрапалітам БАПЦ Мікалаем у часе яго перабываньня ў Менску. Аніводнай рэальнай прапазіцыі па пераносу дзейнасьці БАПЦ на Беларусь мы тады не пачулі. Больш таго, мітрапаліт адпраўляў службу царкоўнаславянскае мовай па службоўнікам РПЦ15. Таксама адзначу, што на той час нават БЭ РПЦ не адмаўляўся ад еўхарыстычнага яднаньня з сьвятарамі БАПЦ16. Таму менавіта пазіцыя ды практычная дзейнасьць ярархіі БАПЦ, а не “агульная цікаўнасьць да вуніі” часова прыпыніла разгортаваньня беларускага праваўслаўя ў Беларусі.
Ды і сама “уніяцкая тэма” узьнікла і пашырылася сярод сьвядомай беларускай моладзі менавіта як праэкт “Беларускай Царквы”. У падцьверджаньня дадзенай думкі варта ўзгадаць прэзынтацыю першага нумара часопіса “Унія” у жніўні 1990 г. Прысутныя памятаюць, як разачаравана выгукнула заля і загаманіла, калі а. Аляксандр Надсан сумленна назваў унію “адным з абрадаў Рымскай Царквы”.
Ужо да сярэдзіны 90-х гадоў вызначылася досыць вялікая група сьвядомых беларусаў, што жадала менавіта беларускага праваслаўя. Да БАПЦ пісала і зьвярталася шмат людзей. Практычна ўсе атрымлівалі стандартныя лісты з прапановай “зарэгістраваць парахфію”. Але, нават пры пасьпяховай рэгістрацыі, без сьвятароў гэтыя адзінкі былі прарэчаны на зьнікненьня. Ды і сама рэгістрацыя ва ўмовах таталітарнага анцібеларускага рэжыму была справай нядасягальнае. Апошняе добра ведалі “параднікі” з БАПЦ, бо на той час у ЗША выйхала досыць вялікая група новае беларускае палітычнае эміграцыі. На мой погляд, жадаючым далучыцца да БАПЦ напярод ставіліся непрыядольныя ўмовы.
Таму трэба сумленна вызнаць, што менавіта нежаданьня дзеячаў БАПЦ надаць рэальную дапамогу ў арганізаціі беларускага праваслаўнага жыцьця на Беларусі нарадзіла псэўда праваслаўны, дыскрэдытуючы беларускае праваслаўя рух самасьвята і авантурыста Пятра Гушчы. Апошні выкарыстаў нішу, якая заставалася пустой больш як пяць гадоў пасьля ад’езду мітрапаліта Мікалая. Але “дзейнасьць” гушчаўцаў выявіла і станоўчы факт - усё больш і больш сьвядомае беларускае моладзі жадае менавіта Беларускага праваслаўя.
Што праўда, выяўленыя апошнім часам дакумэнты ўздымаюць досыць істотнае пытаньня: Ці магла наогул БАПЦ далучаць да сябе парахфіі па-за межамі ЗША? Дзеля адказу на гэтае пытаньня патрэбна забегчы крыху наперад.
У летку 2005 г. шэраг беларусаў-грамадзянаў Украіны вырашылі зарэгістраваць парахфію БАПЦ у Львове. Нечакана гэтая ідэя набыла падтрымку некаторых дзеячаў БАПЦ у Амэрыце і, перш за ўсё, спадара Барыса Данілюка. Дзеля ажыцьцяўленьня гэтае справы з ЗША быў прысланы поўны і натарыяльна завераны камплект дакумэнтаў аб рэгістрацыі БАПЦ у ЗША. Усе дакумэнты былі прадстаўлены на разгляд украінскіх ворганаў рэгістрацыі. І тут выявіліся цікавыя рэчы, наогул нечаканыя дзеля засноўнікаў парахфіі БАПЦ на Ўкраіне.
Па першае, поўнай і дакладнай назвай БАПЦ у ЗША ёсьць “Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў Амэрыцэ”. Згодна дасланых дакумэнтаў, проста БАПЦ у ЗША дэ-юрэ наогул не існуе з 22 сьнежня 1961 г.
Па другое, Статут “БАПЦ у Амэрыце” не прадугледжывае падпарадкаваньня сябе парахфій па-за межамі ЗША. Магчыма толькі адкрыцьцё прадстаўніцтваў альбо сузаснаваньня новых юрыдычных асобаў.
І гэта толькі некалькі цікавых момантаў рэгістрацыйных дакумэнтаў “БАПЦ у Амэрыцэ”, бо яе Статут, па сьведчаньню ўкраінскіх юрыстаў, ёсьць хутчэй статутам зачыненай і абасобленай пратэстанскай групы, чым статутам праваслаўнай Царквы. Цалкам магчыма, што падобны статут мела і мае частка БАПЦ у Канадзе. Калі апошняе праўдзіва, улада першаярарха БАПЦ над парахфіямі па-за межамі ЗША ёсьць не юрыдычнай і таму цалкам верагодна, што мітрапаліт Мікалай проста ня меў магчымасьці разгортываць дзейнасьць на Беларусі.
Не дапамагла ў пераадоленьні ўнутраняй крызы БАПЦ і спробы беларускае праваслаўнае дыяспары па рэкрутацыі сьвятароў альбо кандыдатаў на сьвятарскае служэньня з Беларусі, якія распачалася яшчэ на пачатку 90-х гадоў ХХ ст. Практычнае няжаданьня БАПЦ у 1989 - 1994 г.г. перанесьці сваю дзейнасьць на Бацькаўшчыну адкінула ад яе найбольш сьвядомую частку беларускае моладзі. Да БАПЦ далучыліся толькі некалькі катэгорый людзей:
а) Жадаючыя будзь якімі шляхамі вырвацца ў ЗША. Яны пагоджываліся на сьвятарства, але як толькі апыналіся ў ЗША - адразу кідалі ня толькі БАПЦ, а і беларускую справу наогул.
б) Сьвятары альбо клірыкі РПЦ ды іншых праваслаўных юрысдыкцый (УАПЦ, РПЗЦ, ВПЦ і г.д.), што мелі розныя кананічныя перашкоды ў служэньні. Выезд у ЗША быў рэальным і найбольш добрым выйсьцям пазбавіцца праблемаў. Апынуўшыся на Захадзе, падобныя людзі распачыналі шукаць сябе больш “выгодную” праваслаўную юрысдыкцыю і ў пераважнай большасьці яе знаходзілі альбо наогул адыходзілі ад служэньня.
в) Некалькі маладых сьвядомых беларусаў, што першапачаткова рукапакладаліся ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве як цэлібаты (няжанатыя дыяканы), але потым вырашылі ажыніцца. Пазбаўленыя кананічнага права быць сьвятарамі, яны, насупярак усялякім канонам, нанава рукапакладаліся мітрапалітам БАПЦ Мікалаем. Але і яны пачыналі шукаць больш гарантаванай і бязьпечнае юрысдыкцыі. Зараз некалькі падобных “сьвятароў” належуць да Амэрыканскай і Эўрапэйскай япархій УПЦ Кіеўскага Парыярхату. І гэта пры тым, што ў абароне іх сьвятарства стала рада БНР, што рэпрызэнтавала іх як “непахісных беларускіх патрыётаў”.
Падобныя захады не вылекавалі, а яшчэ больш пагоршылі крызыс у БАПЦ, які абцяжарываўся і супрацьстаяньням дзьвух мітрапалітаў БАПЦ: Мікалая (Канада) і Ізяслава (ЗША). Апошні, спрабуючы атрымаць падтрымку ў супрацьстаяньні, у 1997 г. наведвае Ўкраіну і падпісвае два цікавых дакумэнта (Дадатак 1, 2).
Абодвы дакумэнта практычна аддаюць усіх рыхільнікаў БАПЦ у Беларусі, а таксама пачынаючыя фармавацца беларускія праваслаўныя парахфіі на Ўкраіне ў рукі япіскапату ЎПЦ КП. Застаецца толькі здагадвацца, чаму мітрапаліт Ізяслаў выбраў менавіта гэтую галіну Ўкраінскага Праваслаўя, бо на час падпісаньня дакумэнтаў ніводнай беларускай парахфіі ў складзе ЎПЦ КП не існавала. Але яны былі ў складзе ЎАПЦ (Сэвастопаль, Данецк, Харкаў).
Паўстае яшчэ адно пытаньня: Чаму мітрапаліт Ізяслаў, у часе свайго перабываньня на Ўкраіне, асабіста не рукапаклаў беларускіх кандыдатаў у сьвятары. Падобных кандыдатаў высоўвалі ня толькі нацыянальныя грамады беларусаў у Украіне, а і аб’яднаньні ў самой Беларусі. Фактычна паўтарылася становішча з перабываньням у Менску мітрапаліта Мікалая на пачатку 90-х, калі ён маючы ўсе магчымасьці, не пажадаў аднавіць у Беларусі БАПЦ.
Усё гэта вымушае паставіць яшчэ адно пытаньня: Ці сапраўды БАПЦ, у асобе тагачаснага япіскапату, жадала адраджэньня ўласных структураў у Беларусі і Ўкраіне? Але гэтае пытаньня хутчэй рэтарычнае, бо адказаць на яго сёньня ўжо няма каму.
Далейшыя падзеі выявілі - УПЦ КП і асабіста патрыярх Філярэт нічога не зрабілі ў падтрымку беларускага праваслаўя, наадварот спрабавалі прыдушыць ягоныя парасткі17.
Так, у 1999 г., мітрапаліт БАПЦ Ізяслаў18 зьвяртаецца да патрыярха Філярэта ў справе рукапакладаньня ў сьвятары, а пры адсутнасьці кананічных перашкодаў і ў япіскапы Аляксандра Салагуба. Нажаль, нам дакладна невядомы адказ УПЦ КП19, але дакладана вядома, што рукапакладаньня не адбылося. Не адбыўся і прыём на навучаньня ў Ровенскую сэмінарыю некалькіх беларускіх кандыдатаў на сьвятарства, незважаючы на тое, што іх навучаньне было аплочана асабіста сп. Барысам Данілюком20.
Як я ўжо заўважаў вышей, пакідаю па-за рамкамі дадзенага артыкулу пытаньня кананічнасьці рукапакладаньня Аляксандра Салагуба ў япіскапы БАПЦ. Але варта адзначыць - падмуркаў непаразуменьняў япіскапа Аляксандра з мітрапалітам БАПЦ Мікалаем, а ў далейшым і мітрапалітам Ізяславам21, былі ягоныя спробы навядзеньня кананічнага парадку ў справе сьвятарства БАПЦ. Тут варта нагадаць некаторыя першапачатковыя падставы канфлікту22.
У летку 1991 г. япіскап Івана-Франкоўскі (УГКЦ) Сафрон Дзьмітэрка рукапакладае ў цэлібаце менчука і сябра менскай “Талакі” Зьміцера Беленькага (пляменьніка вядомага народнафронтаўца Юрася Беленькага) на дыякана. Неўзабаве, разам з Ірынай Дубянецкай і Каралінай Мацкевіч, ён ад’яджае вучыцца ў Лёндан да апостальскага візытатара дзеля беларусаў-каталікоў замежжа а. Аляксандра Надсана. Невядома чаму і як вучыўся ў Ангельшчыне дыякан Зьміцер Беленкі, які ў Менску ледзь-ледзь цягнуў вучобу ў Прафісіна Тэхнічнам вучылішчы і ні слова няведаў па ангельску, але вядома што ён ажаніўся праз дзяржаўную рэгістрацыю шлюбу на разьведзенай жанчыне з дзяцём і склаў з сябе дыяканскую годнасьць. Па ўсім Царкоўным канонам Беленькі ня мог быць болей у кліры, а тым больш сьвятаром. Не дамогшыся павяртаньня ў клір ад грэка-каталікоў, атрымаўшы адмову шэрагу праваслаўных юрысдыкцый, Зміцер Беленькі эмігруе ў Канаду. У Канадзе, на патрабаваньня Рады БНР, мітрапаліт БАПЦ Мікалай23 рукапакладае яго ў сьвятара. Па сьведчаньню канадыскіх беларусаў, гэта адбылося ня без дапамогі Юрася Беленькага і, нажаль, асабістага ўдзелу З.С. Пазьняка. Апошні ведаў Зьміцера яшчэ з Менскай “Талакі” і ацэніваў яго выключна з кропкі гледжаньня беларускай сьвядомасьці.
Япіскап Аляксандр Салагуб у першаню падымае пытаньня кананічнасьці рукапакладаньня Беленькага прад мітрапалітам і грамадой у траўні 2001 г. распачаўшы працэс забароны Беленькага ў служэньні, а 30 сьнежня 2001 г. Беленькі з амбона паведамляе “аб адлучэньні Салагуба ад БАПЦ”. Хто падштурхнуў мітрапаліта Мікалая да гэтага кроку? Міхась Белямук абвінавачвае Раду БНР, але, на мой погляд, за Радай былі канкрэтныя асобы з БНФ З.С. Пазьняка. У далейшым, пасьля сьмерці мітрапаліта Мікалая і прыезду ў ЗША ўладыкі Васіля (Касьцюка), Беленькі, разам з даверанай яму беларускай маёмасьцю, пераходзіць у УПЦ Кіеўскага Патрыярхату24. Рэальная падстава пераходу - забарона ў служэньні згодна канонаў Праваслаўнай Царквы.
З рэшты, спробы япіскапа Аляксандра Салагуба навесьці кананічны парадак у БАПЦ, у тым ліку і абмежаваць сьвецкіх асобаў у справе царкоўнага кіраваньня, не спадобаліся ня толькі мітрапаліту Мікалаю. У выніку япіскап Салагуб зараз застаецца па-за БАПЦ.
Гучны канфлікт канца ХХ - першых гадоў ХХІ ст. вельмі паказальны. Ён выявіў пік сутыкненьняў Царкоўных, палітычных і маёмасных інтарэсаў у БАПЦ. У далейшым падобныя канфлікты робяцца яе хранічным дыягназам.
Згублены шанс
Размовы і інсінуацыі вакол запрошаньня ў БАПЦ, а потым выгнаньня япіскапа Бруклінскага і Баранавіцкага Васіля (Касьцюка) застаюцца “жывой” тэмай беларускага асяродку вось ужо на працягу некалькіх год. Да справы абмеркаваньня далучыліся нават такія паважаныя людзі як Зянон Станіслававіч Пазьняк. Дык чым быў і застаецца дзеля БАПЦ ўладыка Васіль: ратаўніком альбо руйнавальнікам?
Сьвядомы беларус, манах, мае выдатную богаслоўскую адукацыю (кандыдат богаслоўя) - ці магчыма знайсьці лепшага кандыдата на япіскапа БАПЦ? Так альбо прыкладна так меркавалі некаторыя сябры Кансысторыі БАПЦ. І яны былі правы! Як чалавек глыбока веруючы, манах, япіскап Васіль марыў вывесьці БАПЦ з крызавага стану і павярнуць на шлях нармальнага царкоўнага жыцьця. Зрабіўшы ўсё згодна канонаў праваслаўнай Царквы (ад адпускнога ліста з БЭ РПЦ да рукапакладаньня), уладыка Васіль меў усе магчымасьці паступова прарваць пэўную еўхарыстычную ізаляванасьць БАПЦ, якая ўзьнікла з некананічных дзеяў спачылага мітрапаліта БАПЦ Мікалая і высілкаў РПЦ.
Падобные дзеі мусілі распачацца з ачышчэньня Царквы. Уладыка Васіль распачаў сваю дзейнасьць з праверкі кананічнасьці рукапакладаньня і служэньня падуладнага яму сьвятарства і, з рэшты, гэта быў ягоны прамы абавязак як япіскапа. Але ўжо гэтыя дзеі мусілі ўтварыць “апазіцыю” новаму япіскапу з ліку некалькіх асобаў сьвятарства і іх прыхільнікаў. У бок удладыкі загучалі пагрозы, абвінавачаньня палітычнага характару...
Адным з асноўных закалотнікаў і падбухторшчыкаў зрабіўся Зьміцер Беленькі, які ня толькі страчываў сьвятарскую годнасьць25, а і ўскрывалася ўся ягоная фінансавая дзейнасьць ў Кліўлендзе26. Калі верыць сп. Белямуку, а ня верыць яму падстаў няма, Беленькі абабраў БАПЦ не на адну сотню тысяч даляраў.
Не магло спадобацца пэўным асобам і няжаданьня новага ўладыкі быць марыянеткай палітычных плыняў. Было відавочна - япіскап Васіль раней ці пазьней возьмецца за выпраўленьня непаразуменьняў Царкоўнага кіраваньня.
Таму, меньш чым праз год, закалотнікі выганяюць новага япіскапа, а ў здагон выдаюць некалькі практычна аднолькавых артыкулаў у якіх абвінаачваюць уладыку ў анцібеларускае і анціцаркоўнае дзейнасьці. Нажаль, аўтарам аднага з іх быў паважаны мной З. С. Пазняк. Па майму меркаваньню, гэтак сталася з падачы Юрася Беленькага.
Верагодней за ўсё, аўтары артыкулаў былі ня вельмі высокага меркаваньня аб царкоўнасьці сьвядомых беларусаў і аб магчымасьці праверыць некаторыя факты. Але паспрабуем разгледзіць усе абвінавачаньня, выкладзеныя ў абодвух артыкулах.
1. Рукапакладаньня ўладыкі Васіля.
У артыкуле З. С. Пазьняка пішацца, што ўладыка Васіль сам зьвярнуўся да главы УАПЦ мітрапаліта Мяфодзія. Гэтак ён, па словах аўтара артыкула, выбраў дзеля рукапакладаньня найбольш “ненацыянальную” з абодвух украінскіх праваслаўных Цэркваў. Ці так гэта?
У архіве аўтара маецца ліст мітрапаліта БАПЦ Ізяслава да патрыярха УПЦ КП Філярэта, у якім ён, спасылаючыся да ранейшыя дамоўленасьці, просіць рукапакласьці ерадыякана Васіля (Касьцюка) у сьвятары і япіскапы. Патрыярх Філярэт адмовіўся, матывуючы гэта “перамовамі аб аб’яднаньні паміж УПЦ КП і УАПЦ”27 ды падпісаным мараторыям на рукапакладаньня япіскапаў. Цяжка ўявіць якое дачыненьня БАПЦ мела і мее да перамоў дзьвух украінскіх праваслаўных Цэркваў, але хай Бог бузе ім суддзёй.
Менавіта таму, сп. Барыс Данілюк, як тагачасны кіраўнік Кансысторыі БАПЦ, і зьвяртаецца ў справе рукапакладаньня да мітрапаліта Мяфодзія як главы ЎАПЦ28 і менавіта таму, ў артыкуле “Юдавым сьледам. Паведамленьня кансысторыі БАПЦ”29, ніхто не атакуе мітрапаліта Мяфодзія, самаго ўладыку Васіля (Касьцюка) за выбар месца (юрысдыкцыі) япіскапскае хіратоніі і не паддае сумневу кананічнасьць шляху рукапакладаньня.
Не паддаецца сумневу кананічнасьць рукапакладаньня ўладыкі Васіля і ў УПЦ КП, бо япіскап Чаркаскі і Кіраваградскі Якаў, прымаўшы ўдзел у япіскапскай хіратоніі, перашоў у УПЦ КП “у сутнам сане”.
Напэўна, Зянон Станіслававіч быў ня вельмі абазнаным і ў ва ўсіх супярэчнасьцяў гісторыі ўзьнікненьня і дзейнасьці ЎАПЦ ды ЎПЦ КП. Супрацьстаяньне гэтых украінскіх Цэркваў ёсьць супрацьстаяньням асабістасьцяў, яно аніяк не зьвязана з патрыятычнасьцю пераважнае большасьці ўладык, сьвятароў і міран. Нажаль, абодвы бакі неаднойчы вылівалі адзін на аднаго бруд праз сродкі масавай інфармацыі. Ды і наогул, пытаньня рукапакладаньня ёсьць пытаньням кананічнае апостальскае пераемнасьці. Да сёньня ў УПЦ КП і УАПЦ пераходзяць сьвятары, а раней перашло і шэраг япіскапаў, атрымаўшых сьвятарскую і япіскапскую годнасьць у РПЦ. Але гэта ня робіць іх меншвартаснымі прадстаўнікамі ўкраінскага праваслаўя альбо - меншымі патрыётамі Ўкраіны.
2. Уладыка Васіль па прыезьдзе ў ЗША не прадставіў грамату аб хіратоніі і адпускны ліст з БЭ РПЦ.
Мне, сьвятару, практычна немагчыма сябе ўявіць, што Кансысторыя БАПЦ дапусьціла да служэньня без фармальнае праверкі сьвятарскае і япіскапскае годнасьці. Ды і сэнсу япіскапу Васылю прыхоўваць сваю хіратонію няма аніякага. Бо праз некалькі дзён пасьля зьдзясьненьня хіратоніі, інфармацыя аб ёй была выстаўлена на сайце ЎАПЦ.
Больш таго, прачытаўшы абодвы артыкула я асабіста зьвярнуўся да УАПЦ і папрасіў пракамэнтаваць гэтую інфармацыю. Выявіліся цікавыя факты.
Япіскап Васіль быў рукапакладзены 20 сакавіка 2004 г. у Тэрнопалі, а 21 сакавіка мітрапаліт Мяфодзі (Кудракоў) высылае на імя Кансысторыі БАПЦ замоўны ліст з Граматай аб хіратоніі і адпускным лістом з БЭ РПЦ. Ужо 14 траўня 2004 г. УАПЦ атрымлівае паштовае пасьведчаньне аб уручэньні ліста... Сакратару кансысторыі “БАПЦ у Амэрыцы” сп. Б. Данілюку. Такім чынам, і гэтае абвінавачаньне выявілася ілжывым.
3. Зьнявага япіскапам Васілюм бел-чырвона-белага сьцяга і Пагоні.
Робячы спасылку на Ўкраіну, аўтары абвінавачваюць ўладыку Васіля ў вынясеньні з алтару і будынку царквы бел-чырвона-белага сьцяга і Пагоні.
Нажаль, аўтары артыкулаў пэўна досыць даўно былі на Ўкраіне. Магу асабіста засьведчыць: У цэрквах УПЦ КП, УАПЦ і УГКЦ няма дзяржаўных сымбаляў Украіны, тым больш у алтары. Колеры і асобныя элямэнты сустракаюцца ў толькі размалёўцы храмах, абразах, харугвах, але менавіта элямэнты. Нават ў нацыянальна-дзяржаўныя і рэлігійные сьвята на ўкраінскіх цэрквах не вывешваюць блакітна-жоўтыя сьцягі. І гэта назіраецца па ўсёй тэрыторыі Ўкраіны. Што праўда, падобнае практыкай грашыць ва Ўсходняй Украіне... РПЦ (УПЦ МП), але гэта расейскія сьцягі.
Таму, на мой погляд, ня сьлед крочыць за кепскімі прыкладамі. Месца сьцягу ў дзяржаўных і грамадска-палітычных установах. У царкве ён можа асьвячацца, як сымбаль барацьбы народа за Волю і Незалежнасьць.
З рэшты, на сайце япіскапа Васіля прысутны гэрб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг.
4. Уладыка Васіль наведаў сьвяткаваньня 60-х угодкаў “вызваленьня” Беларусі, якія ладзіла ў ААН афіцыйнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Можна па рознаму ставіцца да падзеяў ІІ Сусьветнае Вайны. Асабіста я таксама не лічу зьмену аднаго акупацыйнага рэжыму на іншы “вызваленьням”. Таму прапаную паглядзець на гэты візіт з дзьвух бакоў сьвятарскага і палітычнага.
Сьвятар мусіць падтрымліваць усіх просячых і патрабуючых дапамогі. Таму адмовіць у малітве за душы загінуўшых ён ня можа. А менавіта памаліцца за загінуўшых запрасілі ўладыку. Але існуе і іншы бок справы - палітычны. Афіцыйныя беларускія ўлады запрошваюць уладыку БАПЦ і тым самым вызнаюць, няхай і ўскосна, наяўнасьць падобнае Царквы. Гэтак у пэўнай меры адчыняецца шлях да рэгістрацыі БАПЦ на Беларусі.
Варта спаслацца і на прыклад Украіны. Патрыярх Кіеўскі Філярэт (УПЦ КП) і Прадстаяцель УАПЦ мітрапаліт Мяфодзі наведваюць як сьвяткаваньня 9 траўня ды іншыя сьвята зьвязаныя з перамогай чырвонай арміі ў ІІ Сусьветнае вайне, так і сьвята ЎПА. Але на Ўкраіне нікому не прыдзе на думку, апрача камуністаў і прарасейскіх сілаў, абвінавачваць іх за гэта ў “непатрыятычнасьці”. Дарэчы, наведвалі яны падобныя сьвяткаваньня і ў часе Краўчука і Кучмы, а гэтых прэзыдэнтаў украінскія нацыянал-патрыятычныя сілы лічаць анціўкраінскімі.
Сапраўды, пасьля выгнаньня ўладыкі з БАПЦ, некаторыя прыхільнікі рэжыму ў Амэрыцы пачынаюць выкарыстоўваць ягонае імя ў сваіх мэтах. Але на сваім сайце, у вусных перамовах ды інтэрвью ўладыка рашуча адмяжаваўся ад гэтых людзей.
5. Уладыка Васіль сьпецыяльна засланы БЭ РПЦ (ці КГБ) каб разваліць БАПЦ.
Узгадаем, БАПЦ ня мее ніводнага прыходу на Беларусі, у як кліры некалькі сьвятароў, адзіны ўладыка - мітрапаліт Ізяслаў цяжка хворы і ня ў стане выконваць япіскапскія абавязкі... Ці можа БАПЦ ў падобным стане ўяўляць нейкую небясьпеку рэжыму альбо БЭ РПЦ? Тым больш, што ўсе яе дзеі апошніх 10 год практычна скіраваны на адмову ад узнаўленьня нейкага ўдзелу ў рэлігійным жыцьці ў Беларусі. Мяркуйце самі.
Але, што парадаксальна: выгнаны з БАПЦ уладыка Васіль пачынае зьбіраць пад свій амафор асяродкі (грамады, парахфіі) сьвядомых праваслаўных беларусаў на Беларусі, Украіне, Зах. Эўропе, нават у Расеі. Ён рэальна змагаецца з рэжымам у справе рэгістрацыі грамад у Беларусі... Да таго ж, як сапраўдны пастыр, ён не абразіўся на крыўднікаў і заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі БАПЦ.
Ці не занада шмат фактаў яўнай ілжы і інсіуацый? Час прааналізаваць каму было выгодна “замовіць” (іншага слова гэтаму бруду цяжка знайсьці) уладыку Васіля і ці асабістасьць была мішэньню?
Дзеля адказу на гэтае пытаньня спатрэбіўся б яшчэ адзін артыкул. Скажу толькі: Шмат каму быў непатрэбны малады, адукаваны і рэлігійны ўладыка БАПЦ. І найперш -Маскве і Ватыкану. Дзеля падцьверджаньня гэтае думкі патрэбна ўзгадаць ды прааналізаваць ня толькі фактычнае стаўленьня да беларускага руху ярархіі РПЦ і спробы стварэньня псэўдабелаурскіх арганізацыяў30, а і адносіны Ватыкану да ўніяцкага руху на Беларусі31.
З адыходам уладыкі Васыля “БАПЦ у Амэрыцы” згубіла ці не апошні шанс новага адраджэньня менавіта як беларуская і праваслаўная Царква. Ад унутраніх абразаў не выйграў, а ні беларускі вызвальны рух; а ні беларускае праваслаўя.
Такім чынам, на сёньняшням этапе БАПЦ ня здольна выканаць роль “лакаматыва” руху беларускай праваслаўнай памеснасьці (аўтакефаліі). Яна засьаецца структурай групы беларускай эміграцыі ў ЗША і можа вайсьці ў агульны беларускі рух на правох асобнай арганізацыі альбо парахфіі.
Ці патрэбна сёньня беларуская аўтакефалія?
На мой погляд, гэтае пытаньня мае дзьве часткі: царкоўную і палітычную.
Так, нам патрэбна незалежная ад Маскоўскага Патрыярхату праваслаўная беларуская Царква. Але адначасна нам непатрэбны экспарт Украінскага праваслаўя альбо любой іншае юрысдыкцыі. Нават рэальнае павяртаньня да стану юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату, якое дэ-юрэ існуе зараз, ёсьць толькі крокам да набыцьця нармальнай кананічнае памеснасьці.
Разам з тым, прадбачаючы абвінавачаньня ў “навых нападах беларускага нацыяналіста на Расейскую Праваслаўную Царкву, мушу заўважыць: Няма дакумэнтаў альбо заяў практыкуючых прыхільнікаў беларускай праваслаўнай памеснасьці скіраваных супраць РПЦ менавіта як Царквы. Мы выступалі і выступаем супраць экспансіяніска-імпэрскае палітыкі Расеі, якая вось ужо шмат стагодзьдзяў скіравана супраць Беларусі і яе народу. А РПЦ - была і ёсьць адным з дзеёвых інструмэнтаў гэтае палітыкі. Менавіта няпрымярымая і бязкампрамісная палітычна-рэлігійная складавая ёсьць асноўнай у дзейнасьці гэтае Царквы. Хочацца сказаць расейскім праваслаўным ярархам, сьвятарам і актывістам міранскага руху: “Адкінце палітыку, прыпыніце абражаць іншыя праваслаўныя юрысдыкцыі і займайцеся Царквой у Царкве. Гэтым вы адразу спыніце ўсі “нападкі” на РПЦ”.
Беларускае праваслаўе мае ўласную, адпавядаючую нацыянальнае культуры і традыцыям, абрадавасьць. І гэта ня толькі беларуская мова ў якасьці богаслужбовай (мова ёсьць толькі адной з складавых абрадавасьці і далёка не вызначальнай), а і ўласны іканапісны стыль, царкоўнае дойлідства, асобныя абрадавыя звычаі. Усё гэта пакуль захоўваецца ў жыцьці праваслаўных вясковых парахфій Палесься, некаторых мясьцінах Гарадзеншчыны ды іншых рэгіёнах Беларусі. Гэта - частка духоўнага скарбу нашага народу і вынішчэньня яе ёсьць выняшчэньня нас як нацыі. І сьвядомы беларус будзе заўсёды выступаць супраць нівіліраваньня нашае праваслаўнае абрадавасьць пад расейскі, украінскі, балгарскі альбо іншы праваслаўны ўзор32.
Пытаньня захаваньня і разьвіцьця нацыянальнай праваслаўнай абрадавасьці ёсьць пытаньня наяўнасьці царкоўных адзінак (парахфій альбо грамад), якія жывуць еўхарыстычным жыцьцём. Гэта ўжо першапачаткова прадугледжывае наяўнасьць парахіяльнага сьвятарства. А наяўнасьць сьвятарства - патрэбнасьць арганізацыі япархій і кіруючага япіскапа. Усё гэта ў сукупнасьці і ёсьць Царквой.
Іншае пытаньне - дзяржаўна-палітычнае. Натуральна, аб гэтым я ўжо казаў вышей, што незалежная дзяржава імкнецца да аўтакефаліі (памеснасьці) праваслаўнае Царквы. Бо Царкву ніколі нельга адсунуць ад уплыву на палітычныя падзеі. І, калі б у Беларусі існаваў нармальны дэмакратычны лад, наяўнасьць памеснай беларусай праваслаўнай Царквы было б нармальнай зьявай.
Але аўтакефалія заўсёды нясе ў сябе пагрозу цэзарэпапізма (вонкавага альбо прыхованага), калі Царква робіцца прыдаткам існуючай дзяржаўнай улады. Асаблівую пагрозу гэтая зьява набывае ў недэмакратычных краінах альбо краінах, што перабываюць у пераходзе ад таталітарызму да дэмакратыі. Таму пераход да аўтакефаліі мусіць быць вельмі ўзважаным, каб замест Царквы суседняе дзяржавы мы не атрымалі псэўдацаркоўны дадатак існуючай улады.
Разам з тым, ва ўмовах сучаснай Беларусі вольнае разьвіцьцё “альтэрнаціўнай”, а тым больш беларускай, праваслаўнай Царквы немагчыма ў прынцыпе. І справа тут у адносінах дзяржавы, а не ў наяўнасьці (адсутнасьці) жадаючых падтрымаць падобны рух япіскапаў, сьвятароў і міран. Рэпрэсіўны Закон аб рэлігійных арганізацыях, які зараз дзейнічае ў Беларусі, практычна не дае магчымасьці зарэгістраваць парахфію, а дзейнасьць у падпольле не падпадае ў дзяржаўную статыстыку і, як паказвае вопыт, ня ў стане ахапіць вялікую колькасьць людзей.
Да палітычнай часткі адказу мушу далучыць і пытаньня аб цэнтры, вакол якога можа адбыцца аб’яднаньня прыхільнікаў беларускай памеснай (аўтакефальнай) праваслаўнай Царквы.
Вакол БАПЦ у Амэрыцэ? Але паўстае пытаньня з яе Статутам, які прадуглежжывае дзейнасьць толькі ў ЗША, а таксама патрэбна ўлічваць, што “БАПЦ у Амэрыце” зараз перабывае ў глыбокай крызе. Ды і наўрадцы з Амэрыкі магчыма апэратыўна і эфэктыўна кіраваць структурамі ня толькі ў Беларусі, а і ў Эўропе наогул. Але галоўнае - сучасная БАПЦ няздольна забясьпечыць нармальнае еўхарыстычнае жыцьцё новаўтвораных адзінак.
Паспрабаваць аб’яднацца вакол некалькіх праваслаўных сьвятароў БЭ РПЦ, якія нябыта станоўча ставяцца да беларушчыны? Але сама сутнасьць РПЦ адкідае нармальнае беларускае праваслаўе і сьвядомых белаурсаў. Мы ўжо маем некалькі спробаў падобных беларускіх аб’яднаньняў і трэба быць сьвядомымі, што зьмяніць сутнасьць РПЦ яны нездатныя. Цяжка сябе ўявіць, каб БЭ РПЦ адмоціўся ад ушанаваньня Мікалая ІІ ды іншых дзеячаў расейскай імпэрыі і пачаў шанаваць барацьбітоў за Вольную і Незалежную Беларусь.
Аб’ядноўвацца з УПЦ КП альбо ЎАПЦ, як гэта прапануюць некаторыя ідэалісты альбо псэўдаправаслаўныя групоўкі? Але прыхідльнікі падобнаей пазіцыі не спыталі сябе: Ці жадаюць гэтыя цэрквы, самі перабываючыя ў фактычнае еўхарыстычнае ізаляванасьці ў праваслаўным сьвеце і толькі выборваючыя свае законнае права на памеснасьць, браць на сябе яшчэ і беларускія праблемы? Да таго ж, чым кіраваньня ўкраінскіх першаярархаў лепш кіраваньня ярархаў маскоўскіх? Ды і ў ва ўмовах палітычнай нестабіляванасьці і супрацьстаяньня ў сучаснае Ўкраіне ніхто з украінскіх ярархаў ня будзе “лезці” у суседнюю, тым больш таталітарную, краіну. Усе яны будуць дзейнічаць найперш на карысьць уласных краін і народаў.
Агалошваць новую БАПЦ? Але навошта паўторваць украінскія памылкі, калі краіна мее дзьве альбо тры нацыянальныя (паместныя) Царквы33 падзеленыя выключна амбіцыямі япіскапату34.
На мой погляд, да зьмены палітычных абставін на Беларусі, нежадаючыя быць пад амафорам БЭ РПЦ мусяць апеляваць да Канстанінопальскага патрыярха. Тым больш, што на Беларусі існуе “Рух за адраджэньня Беларускае мітраполтіі пад амафорам Канстанцінопальскга патрыярха”35. Гэта найбольш нейтральная і кананічная форма арганізацыі ў часе таталітарызма. Падобнае аб’яднаньня, на мой погляд, як найлепш адпавядае томасу Канстанцінопальскага патрыярха ад лістапада 1924 г. З рэшты, падобны шлях прапанаваны Канстанцінопальскім патрыярхатам і дзеля вырашэньня праблемаў украінскага праваслаўя: усе тры юрысдыкцыі (УАПЦ, УПЦ КП, УПЦ МП уваходзяць у склад Канстантынопальскага Патрыярхату, аб’ядноўваюцца з Украінскай Праваслаўнай Цэрквай Канстантынопальскага Патрыярхату і ствараюць адзіную кананічную Украінскую Праваслаўную Царкву. У гэтым выпадку прыхільнікі беларускай памеснасьці мусяць узяць чынны ўдзел у працэсе, але, на маю думку, не як асабістасьці, а як пэўная царкоўная структура.
Але аб’ядноўваецца патрэбна не стыхійна, а пад амафорам япіскапа. У гэтым сэнсе беларусам пашчэнсьціла - рух узначальвае кананічны праваслаўны япіскап Бруклінскі і Баранавіцкі Васіль. Натуральна, падобнае аб’яднаньня ёсьць зьявай вамушанай і часовай, але яно выконвае першапачатковую і вельмі адпявадальную місію: ня толькі зьбірае прыхільнікаў беларускай кананічнай праваслаўнай памеснасьці, а і забясьпечвае арганізацыю еўхарыстычнага жыцьця. |