Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Прыняцьце хрысьціянства: цывілізацыйны выбар ці здрада?
Прыняцьце хрысьціянства: цывілізацыйны выбар ці здрада?
Kauko


Зарегистрирован: 15.08.2007
Сообщения: 2
Ответить с цитатой
http://svaboda.org/articlesprograms/belarusatlantis/2007/2/ae2f22cc-7c90-4949-b415-861378df0620.html


«Вячаслаў Ракіцкі: “Лёгка ці складана беларусы пераходзілі ад паганства да хрысьціянства?”

Кашкурэвіч: “Паўтаруся: наш народ толькі пасьля хрышчэньня пачалі называць рускімі, альбо беларусамі. А пераход у новую веру адбываўся па-рознаму. У Полацку, напрыклад, дзе не было афіцыйна абвешчанага хрышчэньня, як у Кіеве, альбо Ноўгарадзе, хрысьціянства ўваходзіла паступова, хоць і не бяз гвалту. Вядомы факт, што славуты князь-чарадзей Усяслаў, калі якая прычына, клікаў да сябе да парады “всіх біскупы, волхвы і чародеі”, якіх меў пры сваім двары. Вялікі князь Міндоўг колькі разоў прымаў хрост, то з захаду, то з усходу, то зноў вяртаўся да старой веры. Ягайла зрабіў акт хрышчэньня гвалтам, злачынна запрасіўшы палякаў, вынішчыўшы віленскія Сьвятыя гаі, сплюндраваўшы Сьвяты агонь, забіўшы Сьвятых вужоў. Але гэта былі ўсё ж акты палітыкі панаванага стану. Вясковы люд працягваў заставацца пры сваёй старой веры, фармальна навесіўшы на шыю крыж”.

Ракіцкі: “Вы лічыце, што продкі сучасных беларусаў успрынялі хрышчэньне як крыўду, якая зь бегам часу для ідэолягаў паганства стала першакрыўдай? Але ж на ўзроўні фактаў гісторыя гэтага не зафіксавала, як, дарэчы, і гвалт, зьвязаны з хрышчэньнем Полацкай зямлі.”

Кашкурэвіч: “І першакрыўдай, і першаздрадай. Ад першакрыўды чамусьці ўласна беларуская гісторыя і пачынаецца -- ад факту гвалту над Рагнедай і забіцьцём ейнага бацькі князя Рагвалода, прадстаўнікоў сьвятарскай крыўскай язычніцкай дынастыі. А потым Рагнеда-Прадслава з сынам Ізяславам здраджваюць веры бацькоў і наладжваюць місіянэрскую дзейнасьць на нашых землях”.

Ракіцкі: “Наўрад ці была альтэрнатыва хрышчэньню. З прыходам хрысьціянства на кантынэнце зьмянілася цывілізацыйная прастора. Хіба мог заставацца ў яе цэнтры паганскі анкляў?”

Кашкурэвіч: “Альтэрнатыва хрышчэньню была – гэта фізычнае вынішчэньне тутэйшага люду. І гэта было б рэакцыяй цывілізаванага сьвету на інакшасьць.У пэўным сэнсе можна апраўдаць прагматычныя крокі ў гэтым напрамку нашых князёў, але застаецца нязьменным вострае пытаньне аб маральна-этычным баку справы -- аб здрадзе. Ніяк нельга апраўдаць здрады духоўным каштоўнасьцям бацькоў і дзядоў. Яшчэ болей -- нашая зямля і была сакральным цэнтрам старажытных індаэўрапейскіх народаў - Крывія, Гіпербарэя. І ці ж Ерусалім у цэнтры Эўропы?”

Ракіцкі: “Калі я вас дакладна разумею, дык вы лічыце, што хрысьціянская культура выціснула, вынішчыла архаічную (паганскую) традыцыю. З майго ж гледзішча, гэта не зусім так. Беларусы, можа найболей за іншыя эўрапейскія народы, стагодзьдзямі сумяшчалі і паганскія, і хрысьціянскія традыцыі. Пра што гэта сьведчыць? Хітры народ?”

Кашкурэвіч: “Хітры і мудры. Не ад шчасьця – ад бяды. А я скажу яшчэ больш хітра. Так, хрысьціянства сталася рэаліяй у асяродзьдзі элітаў, арыстакратыі, кліру, мяшчанства, але просты люд ня меў аніякага ўяўленьня аб складанасьці догмаў веры, тым болей, тэалягічных закалотаў. Ён захаваў свае старажытныя веды, абрады, касмалягічныя ўяўленьні, маральна-этычныя законы, ну, а на сьвяты наведваць бажніцы – гэта сьвятое. Але, паводле народных уяўленьняў, Хрыстос, як шаман, нарадзіўся на дрэве ў добрага гаспадара (валачобніцтва), сьвяты Пётра зямлю адмыкае, сьвяты Юр”я зямлю росіць-апладняе, ну, а на “Усекновение главы Иоанна Христителя” – Галавасек, па нашаму, трэба капусту зразаць. Але пададзеныя прыклады – ня ёсьць ілюстрацыяй непісьменнасьці. Гэта, з аднаго боку,-мудрасьць рэальнага жыцьця, з другога,-- іронія над чужынцамі і інстынкт самазахаваньня”.»
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя KaukoОтправить личное сообщение
Кастусь Шыталь


Католик
Зарегистрирован: 15.08.2007
Сообщения: 4
Откуда: Полацак/Докшыцы/Крулеўшчына
Ответить с цитатой
У любой справе, калі да яе падыходзіць з фармальнасьцю ды фарсіраваньнем тэмпаў і плянаў, нічога добрага ня атрымаецца (як у РБ-оўскіх аграгарадках Laughing ). Магчыма, сапраўды, князі пасьпяшаліся прымусова ахрысьціць людзей, а даць ім грунтоўную катэхізацыю - забыліся, ці проста не хапіла добра падрыхтаваных сьвятароў. Вось і існавалі стагоддзямі пасьля хрышчэньня язычніцкія абрады. А, зрэшты, ці не з'яўляюцца большасьць нашых сённяшніх "праваслаўных" (дый "каталікоў") "язычнікамі, што толькі навесілі крыж", ня прыняўшы сапраўды Евангельле?
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщениеОтправить e-mailПосетить сайт автора
Прыняцьце хрысьціянства: цывілізацыйны выбар ці здрада?
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 1 из 1  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY