|
| Прыняцьце хрысьціянства: цывілізацыйны выбар ці здрада? | |
Kauko
|
Зарегистрирован: 15.08.2007 |
Сообщения: 2 |
|
|
Добавлено: Ср Авг 15, 2007 15:43 |
|
|
|
http://svaboda.org/articlesprograms/belarusatlantis/2007/2/ae2f22cc-7c90-4949-b415-861378df0620.html
«Вячаслаў Ракіцкі: “Лёгка ці складана беларусы пераходзілі ад паганства да хрысьціянства?”
Кашкурэвіч: “Паўтаруся: наш народ толькі пасьля хрышчэньня пачалі называць рускімі, альбо беларусамі. А пераход у новую веру адбываўся па-рознаму. У Полацку, напрыклад, дзе не было афіцыйна абвешчанага хрышчэньня, як у Кіеве, альбо Ноўгарадзе, хрысьціянства ўваходзіла паступова, хоць і не бяз гвалту. Вядомы факт, што славуты князь-чарадзей Усяслаў, калі якая прычына, клікаў да сябе да парады “всіх біскупы, волхвы і чародеі”, якіх меў пры сваім двары. Вялікі князь Міндоўг колькі разоў прымаў хрост, то з захаду, то з усходу, то зноў вяртаўся да старой веры. Ягайла зрабіў акт хрышчэньня гвалтам, злачынна запрасіўшы палякаў, вынішчыўшы віленскія Сьвятыя гаі, сплюндраваўшы Сьвяты агонь, забіўшы Сьвятых вужоў. Але гэта былі ўсё ж акты палітыкі панаванага стану. Вясковы люд працягваў заставацца пры сваёй старой веры, фармальна навесіўшы на шыю крыж”.
Ракіцкі: “Вы лічыце, што продкі сучасных беларусаў успрынялі хрышчэньне як крыўду, якая зь бегам часу для ідэолягаў паганства стала першакрыўдай? Але ж на ўзроўні фактаў гісторыя гэтага не зафіксавала, як, дарэчы, і гвалт, зьвязаны з хрышчэньнем Полацкай зямлі.”
Кашкурэвіч: “І першакрыўдай, і першаздрадай. Ад першакрыўды чамусьці ўласна беларуская гісторыя і пачынаецца -- ад факту гвалту над Рагнедай і забіцьцём ейнага бацькі князя Рагвалода, прадстаўнікоў сьвятарскай крыўскай язычніцкай дынастыі. А потым Рагнеда-Прадслава з сынам Ізяславам здраджваюць веры бацькоў і наладжваюць місіянэрскую дзейнасьць на нашых землях”.
Ракіцкі: “Наўрад ці была альтэрнатыва хрышчэньню. З прыходам хрысьціянства на кантынэнце зьмянілася цывілізацыйная прастора. Хіба мог заставацца ў яе цэнтры паганскі анкляў?”
Кашкурэвіч: “Альтэрнатыва хрышчэньню была – гэта фізычнае вынішчэньне тутэйшага люду. І гэта было б рэакцыяй цывілізаванага сьвету на інакшасьць.У пэўным сэнсе можна апраўдаць прагматычныя крокі ў гэтым напрамку нашых князёў, але застаецца нязьменным вострае пытаньне аб маральна-этычным баку справы -- аб здрадзе. Ніяк нельга апраўдаць здрады духоўным каштоўнасьцям бацькоў і дзядоў. Яшчэ болей -- нашая зямля і была сакральным цэнтрам старажытных індаэўрапейскіх народаў - Крывія, Гіпербарэя. І ці ж Ерусалім у цэнтры Эўропы?”
Ракіцкі: “Калі я вас дакладна разумею, дык вы лічыце, што хрысьціянская культура выціснула, вынішчыла архаічную (паганскую) традыцыю. З майго ж гледзішча, гэта не зусім так. Беларусы, можа найболей за іншыя эўрапейскія народы, стагодзьдзямі сумяшчалі і паганскія, і хрысьціянскія традыцыі. Пра што гэта сьведчыць? Хітры народ?”
Кашкурэвіч: “Хітры і мудры. Не ад шчасьця – ад бяды. А я скажу яшчэ больш хітра. Так, хрысьціянства сталася рэаліяй у асяродзьдзі элітаў, арыстакратыі, кліру, мяшчанства, але просты люд ня меў аніякага ўяўленьня аб складанасьці догмаў веры, тым болей, тэалягічных закалотаў. Ён захаваў свае старажытныя веды, абрады, касмалягічныя ўяўленьні, маральна-этычныя законы, ну, а на сьвяты наведваць бажніцы – гэта сьвятое. Але, паводле народных уяўленьняў, Хрыстос, як шаман, нарадзіўся на дрэве ў добрага гаспадара (валачобніцтва), сьвяты Пётра зямлю адмыкае, сьвяты Юр”я зямлю росіць-апладняе, ну, а на “Усекновение главы Иоанна Христителя” – Галавасек, па нашаму, трэба капусту зразаць. Але пададзеныя прыклады – ня ёсьць ілюстрацыяй непісьменнасьці. Гэта, з аднаго боку,-мудрасьць рэальнага жыцьця, з другога,-- іронія над чужынцамі і інстынкт самазахаваньня”.» |
|
| |
| | |
Кастусь Шыталь
Католик |
Зарегистрирован: 15.08.2007 |
Сообщения: 4 |
Откуда: Полацак/Докшыцы/Крулеўшчына |
|
Добавлено: Вс Авг 26, 2007 8:20 |
|
|
|
У любой справе, калі да яе падыходзіць з фармальнасьцю ды фарсіраваньнем тэмпаў і плянаў, нічога добрага ня атрымаецца (як у РБ-оўскіх аграгарадках ). Магчыма, сапраўды, князі пасьпяшаліся прымусова ахрысьціць людзей, а даць ім грунтоўную катэхізацыю - забыліся, ці проста не хапіла добра падрыхтаваных сьвятароў. Вось і існавалі стагоддзямі пасьля хрышчэньня язычніцкія абрады. А, зрэшты, ці не з'яўляюцца большасьць нашых сённяшніх "праваслаўных" (дый "каталікоў") "язычнікамі, што толькі навесілі крыж", ня прыняўшы сапраўды Евангельле? |
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 1 из 1
Добавить в Избранное
|
|
|
| |