Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Малітва за Беларусь
На страницу
1, 2  След.
Малітва за Беларусь
Alexx


Православный
Зарегистрирован: 25.08.2005
Сообщения: 58
Откуда: Менск
Ответить с цитатой
Усім вядомая малітва "О спасении России". Ёсьць яшчэ колькі падобных.
А як маліцца за Беларусь? Я ведаю толькі "Магутны Божа" (Натальлі Арсеньневай). Чуў недзе, што каталікі чытаюць яе нават у касьцёлах. Ці могуць яе выкарыстоўваць праваслаўныя?
Можа яшчэ якія малітвы ёсьць? Ці варта ствараць новыя?
Давайце маліцца разам!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlexxОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
калі наконт "Магутны Божа", то я супраць. мне некалі падабаўся гэты сьпеў, аднак даўно ўжо мне няёмка, калі яго сьпяваюць. прычынаў тут некалькі: 1) карціна Марачкіна "Магутны Божа", якая вісіць у выдавецкім адзьдзеле, і не пакідае сумневаў, што гэта за "божа" - дзядуля над снапамі ў промнях над галавой. дажджбог гэта ці ярыла - я не разьбіраюся, але...
2) мне не падабаецца зварот "Божа", бо ён занадта ананімна скіраваны. Я больш за "Гасподзь", "Хрысьце", "Айцец" і г.д., найменьні, якія паказваюць, што мы з Богам знаходзімся ў нейкіх стасунках.
3) ну і яшчэ хацела напісаць, што занадта заюзаная пёсэнка і спалітызаваная, як па мне, дык "Дай, Добры Божа" нашмат прыямнейшая.

што тычыцца самой ідэі такой малітвы, то мне здаецца і малітва "О спасеніі Россіі" папахвае "Русьсю дзяржаўнай" і такімі штукамі, здаецца, што зь Беларусьсю можа атрымацца тое самае. Кожная краіна, дзе ёсьць хрысьціяне, дзе зьдзяйсьняецца Боская літургія, - такая краіна не абдзеленая малітвамі. Хіба ж мы ня молімся "аб горадзе гэтым", "аб краіне гэтай" і г.д.?

калі ж ёсьць асаблівая патрэба памаліцца, то штосераду а 17-00 у петрапаўлаўскім саборы - малебен за беларускі народ з акафістам тром віленскім пакутнікам.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Alexx


Православный
Зарегистрирован: 25.08.2005
Сообщения: 58
Откуда: Менск
Ответить с цитатой
Я лічу, што палітыка шкодзіць веры.
Але партыятызм і вера - добрыя рэчы, і яшчэ лепш, калі яны спалучаюцца. Каб правільна любіць Бацькаўшчыну - трэба найперш баяцца Бога, а не людзей.
Таму я разумею рускіх, латышоў, амэрыканцаў, якія моляцца аб сваёй Айчыне. Гэта добра, і далёка не заўсёды гэта шавіністы. Калі ж беларусы ня моляцца за сваю краіну, дык ня трэба потым зьдзіўляцца, што народ тут бязбожны, ці жывём кепска, ці ўлада паганая.
Пакуль супраць "Магуты Божа" аргумэнты чыста эстэтычнага кшталту. Але ж праваслаўныя эмігранты ж яе выкарыстоўваюць. Чаму б і нам не рабіць гэтак жа?
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlexxОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
у мяне быў дасьвед - пасьля беларускай літургіі звычайна сьпявалі "МБ", калі ж нейкі раз не сьпявалі - усе былі расчараваныя - быццам дарма на літургію схадзілі.
я не адна такая, каму здаецца, што "МБ" - сьпеў нехрысьціянскі. Калі камусьці ён падабаецца - я не замінаю сьпяваць, але сама стараюся як мага радзей.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Alexx


Православный
Зарегистрирован: 25.08.2005
Сообщения: 58
Откуда: Менск
Ответить с цитатой
Ніхто й не прапануе, каб "МБ" замяшчаў сабой Літургію ці іншыя малітвы.
Лепш спалучаць веру і патрыятызм, а не раз'ядноўваць гэтыя паняцьці.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlexxОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
я, напрыклад, да патрыятызма стаўлюся абыякава-тэрытарыяльна Smile па-беларуску размаўляю, гісторыю ведаю, вёску беларускую люблю і горад Smile у вільні была. што там яшчэ? а, крамбабулю ўмею варыць і крупнік.

што тычыцца малітвы за Беларусь, то я малюся, каб не было голаду, вайны, каб дэмакратыя была Smile

я сябе ніколі не вызначаю, як патрыётку.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Alexx


Православный
Зарегистрирован: 25.08.2005
Сообщения: 58
Откуда: Менск
Ответить с цитатой
burbalka писал(а):
я, напрыклад, да патрыятызма стаўлюся абыякава-тэрытарыяльна Smile ... я сябе ніколі не вызначаю, як патрыётку.

Вы нам тут лапшу на вушы ня вешайце! Smile

burbalka писал(а):
па-беларуску размаўляю, гісторыю ведаю, у вільні была, крамбабулю ўмею варыць

У сёньняшняй Беларусі такія справы называюцца ня тое што патрыятызмам, а "оголтелым национализмом". А "Вільня, дэмакратыя" пахне "призывами к свержению" і г.д. А! Пра крамбамбулю забыўся... Слова-та якое белбурнацаўскае!
Такім чынам - Вы, шаноўная Бурбалка - беларуская партыётка. У перакладзе на расейскую мову - белорусская буржуазная националистка! Ды яшчэ з "религиозными предрассудками". Very Happy
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlexxОтправить личное сообщение
Albert


Католик
Зарегистрирован: 04.07.2005
Сообщения: 15
Откуда: Miensk
Ответить с цитатой
Малітва за Беларусь
Сусьветны Ўладару, спрадвечны Божа, Ты ўвесь сьвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў, кожнаму месца прызначыў, а род людзкі так бяcконца палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на зямлю, каб усе слухалі Ягоную навуку і, ідучы сьледам за Ім, увайшлі ў Тваё нябеснае валадарства. Мы, дзеці беларускага народу, як маглі, слухаліся Тваіх загадаў, але дзеля чалавечае слабасьці часта падалі і зьневажалі Цябе сваімі грахамі. Цяпер молім Цябе шчыра: даруй нам нашы правіны, нашу нядбайнасьць у адносінах да сябе і да іншых; даруй таксама тым, хто крыўдзіў нас і зьневажаў. Барані нас ад крыўды варожае і дай нам і ворагам нашым духа сапраўднае хрысьціянскае любові. Дай нам еднасьць веры, згоду ў грамадскім і сямейным жыцьці, загаі нашыя асабістыя і народныя раны душы, якія мы самі сабе ўчынілі, або ад непрыяцеляў атрымалі. У нашым штодзённым жыцьці асьвяці наш розум Тваім евангельскім сьвятлом, каб мы, захоўваючы Твае прыказаньні, перамагалі ўсе цяжкасьці і цярпеньні і заўсёды Цябе бласлаўлялі. Пашлі беларускаму народу ахвярных слугаў сваіх, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі. Дай нам сьвятое духавенства. Блаславі нашы сем’і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу.

Блаславі нашыя дачасныя дастаткі, ня дай гінуць марна тым талентам, якія Ты пасылаеш у наш народ, але дай ім свабодна разьвіцца і закрасаваць Табе на славу і ўсяму людству на карысьць. Блаславі працу сялянаў на ральлі, работнікаў у фабрыках, вучоных, пісьменьнікаў, мастакоў, каб з іхняй дапамогай беларускі народ мог разумна і прыгожа жыць і разьвівацца.

Цябе, Усячыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: пакрый нашую краіну Тваім сьвятым покрывам і будзь нашай апякункай і заступніцай. І ты, сьвятая Еўфрасіньня, асьветніца Беларусі, і ўсе сьвятыя заступнікі беларускага народу, маліцеся за нас няспынна, каб мы сталіся народам сьвятым, які выконвае волю Божую і сваё пасланство, і каб мы ўнесьлі свой уклад у агульнае дабро тут на зямлі, а ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасьце і няспынна аддавалі славу, пашану і пакланеньне Богу ў Тройцы адзінаму, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

(c) Грэка-каталіцкі малітоўнік “Божым шляхам”, а. Леў Гарошка, Рым 1946.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlbertОтправить личное сообщениеОтправить e-mailПосетить сайт автораICQ Number
GREKA-KATOLIK


Православный
Зарегистрирован: 06.05.2007
Сообщения: 3
Ответить с цитатой
Velmi pryemna, shto znajshousia chalaviek, jaki vedaje malitvu za Belarus i vedaie, dze jaje mozhna uziac!!!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя GREKA-KATOLIKОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Грэка-католік,

а сваімі словамі ня каціць?

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Re: Малітва за Беларусь
Александер


Православный
Зарегистрирован: 18.05.2006
Сообщения: 363
Откуда: Минск
Ответить с цитатой
Alexx писал(а):
Усім вядомая малітва "О спасении России".

Ці сказана дзе ў Бібліі аб выратаваньні краін, а не асобных людзей?

_________________
"Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым жыве Бог, і ён у Богу." 1 Ян 4:15

http://timpan.livejournal.com/
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщениеПосетить сайт автора
Cathleen


Православный
Зарегистрирован: 30.06.2005
Сообщения: 69
Откуда: Минск
Ответить с цитатой
Краін - можа і не, а вось народаў - колькі заўгодна.

_________________
Калі Бог не збудуе дома, дарма будаўнік працуе,
Калі Бог не пільнуе горад, дарма ня спіць вартаўнік.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя CathleenОтправить личное сообщениеПосетить сайт автора
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Аляксандар,
уключае пошук па Бібліі - і знойдзеш месцы.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Александер


Православный
Зарегистрирован: 18.05.2006
Сообщения: 363
Откуда: Минск
Ответить с цитатой
burbalka писал(а):
Аляксандар,
уключае пошук па Бібліі - і знойдзеш месцы.

А ці не падкажаш па якім менавіта слове шукаць? Cool

_________________
"Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым жыве Бог, і ён у Богу." 1 Ян 4:15

http://timpan.livejournal.com/
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщениеПосетить сайт автора
Александер


Православный
Зарегистрирован: 18.05.2006
Сообщения: 363
Откуда: Минск
Ответить с цитатой
Cathleen писал(а):
Краін - можа і не, а вось народаў - колькі заўгодна.

Народаў?.. Shocked Ці ратуецца цэлы народ? Ці можна быть выратаваным толькі на выснове прыналежнасці да нейкага народа? Дзе пра гэта казаў Хрыстос? Ён казаў толькі пра АСАБІСТАЕ выратаванье, дзе будзе ўлічвацца АСАБІСТЫЯ дзеяньні і думкі, а не проста прыналежнасць да нейкай народнасці.
Усе ідэі пра выратаваньне цэлага народа не больш чым іўдэйскія байкі. Вы іўдэйка ці хрысціянка калі на тое пайшло? Cool

_________________
"Хто вызнае, што Ісус ёсьць Сын Божы, у тым жыве Бог, і ён у Богу." 1 Ян 4:15

http://timpan.livejournal.com/
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщениеПосетить сайт автора
Малітва за Беларусь
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 1 из 2  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY