|
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
Мікалай
Католик |
Зарегистрирован: 18.01.2006 |
Сообщения: 96 |
|
|
Добавлено: Пт Апр 07, 2006 21:46 |
|
|
|
Э, не!
Цела Хрыстова і Кроў Хрыстова - гэта сам Жывы Езус укрыты ў постаці Хлеба і Віна. Ен сам здейсьніў першую Літургія на Тайнай Вячэры. І загадаў нам чыніць гэта на Ягоную памяць. Як гэта можа быць не важна спадарыня Бурбалка гэта ж АСНОВА веры. Яе падмурак. Калі падмурку няма - хата разбурыцца!
Я так зразумеў, што Вы ў мяне больш пыталіся пра Эўхарыстыю ў ПЦ і КК. У Царкве як і трэба 2 постаці Хлеб і Віно. У Касьцёле для вернікаў - толькі Хлеб - сімбаль Цела Хрыста. Ну я магу сказаць, што ў Польшчы часткова вяртаюцца да Камуніі ў 2-х постацях. Прычым у лацінскай традыцыі прадугледжана прычасьце як у постаці Хлеба, так і ў постоці Хлеба і Віна. Проста складанасьці ўзнікаюць у арганізацыйных момантах немагчыма храніць у тубернакулюме, нехапае сьвятароў.
Усіх Хрысьціян, якія прытрымліваюцца старога стылю шчыра, ад усяго сэрдца віншую са сьвятам Звеставаньня Мырыі!
Па гэтай тэме я працягваю разбірацца на http://www.hramvsr.by/forum/viewtopic.php?t=417&postdays=0&postorder=asc&start=15
Яле адно другому не перашкаджае. |
Последний раз редактировалось: Мікалай (Пт Апр 07, 2006 23:24), всего редактировалось 1 раз |
|
|
|
|
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Сб Апр 08, 2006 20:19 |
|
|
|
мікалай, пазнавальна вам было б прачытаць тэму аднога іншаслаўнага ў нас на форуме, як ён прыйшоў да праваслаўя: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=125
пра прычасьце, як і абяцала: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=29
вось тэма пра таінствы навогул: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=100
вось пра еўхарыстычны канон: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=198
вось тэма пра эклезеалогію і межы царквы: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=112
вось тэма пра членства ў царкве: http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=145
вось тэма пра стасункі паміж канфесіямі http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=214
вось ітэма пра "што такое хрысьціянін" http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=7
гэта тэмы, якія, мне здаецца, так ці інакш тычацца тваёй праблемы з пераходам у каталіцтва.
і яшчэ мне здаецца, што менш трэба дыскутаваць у гэтай тэме, а паспрабаваць разабрацца (маю на ўвеце на форумах) з асобнымі, прыватнымі пытаннямі. бо, як я казала раней, у гэтай тэме ўсё ў кучы. спрабуйма кучу разграбаць. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Вт Май 02, 2006 16:33 |
|
|
|
Цитата: | Ватыканская дэклярацыя "Dominus Iesus"
Кастусь Бандарук
Удзельнікі: Прафэсар Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту а. Вацлаў Грыневіч і пастар Эвангеліцка-Лютэранскай царквы з Гародні Кастусь Мардзьвінцаў. (эфір 16.09.2000).
Аўтар і вядучы Кастусь Бандарук.
Дэклярацыю "Домінус Езус", якую ў аўторак, 5-га верасьня, афіцыйна прадставіў прэфэкт Кангрэгацыі Навукі Веры кардынал Ратцынгер, ня могуць праігнараваць прадстаўнікі іншых канфэсіяў і рэлігіяў. У Дэклярацыі ў менш албо больш завуаляваных словах гаворыцца пра тое, што паўната збаўленьня магчымая толькі ў Рыма-каталіцкай Царкве. Усе іншыя канфэсіі ў горшай сытуацыі. Яны не валодаюць усімі неабходнымі для збаўленьня сродкамі і таму застаюцца недасканалымі да часу, пакуль не падпарадкуюцца Ватыкану. Іншыя, нехрысьціянскія рэлігіі наагул маюць ня веру, але збор вераваньняў, гэта значыць, сынтэз вопыту і думкі, якія ўваходзяць у скарбніцу чалавечага розуму і рэлігійнасьці. Дакумэнт нацэлены на рэлігійны плюралізм і ўсё больш пашыранае перакананьне аб роўнасьці ўсіх рэлігіяў. У дакумэнце сем разоў паўтараецца фраза "Трэба рашуча падкрэсьліць…"
(Цытата: ) "Трэба рашуча падкрэсьліць, што адзіная, сапраўдная рэлігія працягвае сваё існаваньне ў Рыма-каталіцкай і Апостальскай Царкве, кіраванай пераемнікам сьвятога Пятра і біскупамі, якія застаюцца у адзінстве зь ім, і якой Хрыстос даручыў пашырэньне гэтай рэлігіі на ўсіх людзей. Безупынная місійная служба Царквы апынулася пад пагрозай з прычыны рэлятывізму… Каб супрацьстаяць гэтаму, трэба перш за ўсё рашуча падкрэсьліць канчатковы і поўны характар Адкрыцьця Ісуса Хрыста…Цэрквы, якія зьвязаныя з Каталіцкай Царквою такімі цеснымі вузамі, як Апостальскае пераемства ды Эўхарыстыя, зьяўляюцца сапраўднымі памеснымі цэрквамі. Аднак трэба рашуча падкрэсьліць, што тыя абшчыны, якія ня маюць ні поўнапраўнага епіскапату, ні сакрамэнту Эўхарыстыі, не зьяўляюцца Цэрквамі у поўным сэнсе. Што тычыцца іншых рэлігіяў, дык Рыма-каталіцкая Царква не адкідае нічога з таго, што у іншых рэлігіях сапраўднае і сьвятое. Са шчырай павагай яна ставіцца да таго ладу жыцьця і дзеяньня, наказаў і дактрынаў, якія шмат у чым адрозьніваюцца ад тых прынцыпаў, якіх сама Царква прытрымліваецца і распаўсюджвае, але якія, аднак, адлюстроўваюць праменьчык той Праўды, якая асьвятляе ўсіх людзей".
Зьяўленьне гэтай Дэклярацыі якраз у Юбілейным годзе выклікала некаторае замяшаньне і заклапочанасьць у некаталікоў і, нават, сярод каталікоў. Яшчэ цалкам нядаўна, Папа Ян Павал ІІ заявіў, што ў Трэцяе Тысячагодзьдзе трэба ўвайсьці са шчырым жаданьнем прымірэньня паміж усімі канфэсіямі і рэлігіямі. У гадавіну Рэфармацыі Ватыкан разам зь лютэранамі падпісаў важны тэалягічны дакумэнт "Аб збаўленьні", актывізаваў дыялёг з Англіканскай Царквою, і раптам зьявіўся вось гэты дакумэнт. |
|
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Ср Май 03, 2006 14:08 |
|
|
|
Каб ня бавіцца пераказамі:
http://www.christianity.org.ru/unafides/dominus_iesus.html
Дэклярацыя "Dominus Iesus" (па-расейску)
http://www.christianity.org.ru/unafides/sister-churches.html
"Пераадолець фальш і двухсэнсоўнасьць" - афіцыйнае тлумачэньне датыкнёна тэрміну цэрквы-сёстры (па-расейску) |
|
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Ср Июн 07, 2006 23:52 |
|
|
|
прычым тут крыкі, мікалай, ерась і ўсё такое кніжку, безумоўна, можна ўзяць у бібліятэцы. пачакайце крыху (паўгодзікі), мы плянуем адкрыць хрысціянскую экуменічную бібліятэку, там будзе і параўнальнае багаслоўе. а так - можаце глянуць у інтэрнэце. прыходзьце, калі цікава, заўтра да нас на брацкую сустрэчу ўвечары. калі жадаеце - напішу вам адрас. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 9 из 16
Добавить в Избранное
|
|
|
| |