|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Вт Окт 10, 2006 17:50 |
|
|
|
Мікалай писал(а): | AnFran писал(а): |
P.S. Тое, што пры пераводзе выкарыстоўваецца не Трыдэнцка-Ватыканскі сымбаль - вартая жалю недарэчнасьць. |
А што гэта за сымбаль??? |
Гэта разгорнуты варыянт сымбалю веры, прыняты на Трыдэнцкім саборы і дапоўнены на І Ватыканскім. Ён уключае, акрамя поўнага тэксту сымбалю веры, шэраг дадатковых дагматычных азначэньняў, у тым ліку пра пачытаньне абразоў і малітвы да сьвятых, сапраўдную прысутнасьць Хрыста ў Эўхарыстыі, існаваньне Чыстца, прымат і беспамылковасьць экс-катэдра пантыфіка. |
|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Вт Окт 10, 2006 20:11 |
|
|
|
Мікалай писал(а): | А дзе яго можна прачытаць? |
Вось тут - па-ангельску:
http://stpeters-troy.tripod.com/id108.html
Адзіны рускі пераклад які я ведаю, на жаль, крыху глючны, таму на яго не спасылаюся (за дакладнасьць ангельскага таксама не ручаюся ). |
|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Ср Окт 11, 2006 13:08 |
|
|
|
burbalka писал(а): | АнФран,
даеш лаціну! |
http://www.mrtrid.com/profession.html
На ангельскі пераклад на старонцы не глядзець! Там арыгінал поўны, а пераклад чамусь "дапершаватыканскага" тэксту. |
|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Ср Окт 11, 2006 14:54 |
|
|
|
burbalka писал(а): | АнФран, я, вядома, выбачаюся, але няўжо беларускія каталікі цяпер мусяць карыстацца лацінай? Вунь Мікалай у тым ліку з-за царкоўна-славянскай мовы перайшоў у каталіцтва, а тут яму лаціну падсоўваюць. немісіянерскі, знаеце лі, падыход у цябе. |
Ты ж сама папрасіла на лаціне. А па-беларуску яго, магчыма, і няма, бо цяпер у шырокім ужытку ён, здаецца, не выкарыстоўваецца. |
|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Чт Окт 12, 2006 23:16 |
|
|
|
burbalka писал(а): | АнФран, дык значыць, усё ж, Мікалай мае рацыю, шо яму зусім неабавязкова вызнаваць каталіцкае вучэнне аб Царкве, каб быць каталіком? |
Эээ... У сэнсе? Каталіку абавязкова вызнаваць усе прынятыя ў КЦ дагматы (у тым ліку, што датычыць арганізацыі, вызнаваць, што уся Царква павінна падпарадкоўвацца адному Папе). Гэта ўжо дрэнна спалучаецца з тэорыяй пра "Царкву ў двух тамах". |
|
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Чт Окт 12, 2006 23:17 |
|
|
|
Мікалай писал(а): | Нажаль з ангельскай мовай у мяне праблемы. Напішыце "кароткі змест", калі не цяжка. |
Кароткі зьмест я ўжо пераказваў - там проста дададзеныя вызнаньні дагматычных азначэньняў сабораў пачынаючы з сёмага (пра іконы) і да 1га Ватыканскага (пра прымат Папы). |
|
| |
| | |
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Ср Окт 18, 2006 22:55 |
|
|
|
Мікалай,
а) не маю гонару ведаць нешта дакладна пра чысцец, няхай каталікі пастараюцца патлумачыць, а мы потым параўнаем. Паводле пунктаў.
1. Вучэнне аб мытарствах не з'яўляецца дагматам Праваслаўнай Царквы. У прынцыпе далей можна было б не адказваць.
2. Мытарствы не маюць "ачышчальнага" дзеяння, гэта не пакуты, а спакусы, не прыступкі да Раю (дакладней, не Раю, а Царства Божага), а перашкоды для яго, выпрабаванні.
3. Колькі душа праходзіць - не вызначана. Малітвы за "добрае праходжанне мытарстваў няма", ёсць "са святымі супакой".
4. Вучэнне аб мытарствах даволі позняе.
5. Душа можа іх не прайсці.
6. Можа фігураваць Анёл-Ахоўнік які дапамагае праходзіць мытарствы.
б) "сёння памерла душа" - што вы маеце на ўвазе пад гэтай фармулёўкай?
паводле вучэння праваслаўнай Царквы мы верым ува ўваскрасенне мёртвых. Несмяротны дух чалавека не памірае, а пасля смерці чалавека прадстае на асабісты суд перад Суддзёй. На той час, як мы спяваем на паніхідзе "душы іх у дабры супачываюць". Пасля сканчэння свету адбываецца агульны Суд Божы, пасля якога чалавек уваскрасае ў сваім целе. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
AnFran
Католик |
Зарегистрирован: 31.10.2005 |
Сообщения: 40 |
|
|
Добавлено: Чт Окт 19, 2006 13:19 |
|
|
|
Мікалай писал(а): | Хвала Хрысту!!!
У чым розніца паміж чысцам ды мытарствамі.
Чысцец - месца, для душ вернікаў, якія не падрыхтаваны яшчэ да рая, але не варты пекла. Такая душа ПАКУТУЕ ў чысцы, пакуль так сказаць не ачысьціцца каб чыстай увайсьці ў Рай. Малітвы КК - каб дапамагчы як мага хутчэй прайсьці гэты перыяд.
Мытарствы - ??? Пэўныя прыступкі да рая? Колькі душа іх праходзіць??? Малітва за што??? Карацей, калі ласка, патлумачце... . |
Пра чысьцец вы растлумачылі даволі слушна.
А мытарствы - гэта, наколькі я разумею, проста гіпотэза аб тым, як менавіта праходзіць асабісты суд над душою, г.зн. як вызначаецца, трапіць яна ў выніку ў Рай ці ў пекла.
Прынцыповая розьніца тут, як падаецца, у тым, што ў чыстцы душа ў тым ці іншым сэнсе ўдасканальваецца, зьмяняецца, "дабірае" чагось, чаго ёй не ставала для ўваходу у Рай. А на мытарствы душа выходзіць у пэўным стане, з пэўным "багажам" добрага і дрэннага, і гледзячы па гэтым багажы альбо праходзіць іх, альбо не; гэта значыць, альбо яна можа з самага пачатку ўвайсьці ў Рай, і таму пройдзе мытарствы, альбо з самага пачатку ня можа - і тады ня пройдзе і ня ўвойдзе.
Але на ісьціну ў апошняе інстанцыі не прэтэндую, магчыма, ёсьць і іншыя тлумачэньні. |
|
| |
| | |
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 13 из 16
Добавить в Избранное
|
|
|
| |