1. Напаўненне Духам Святым - гэта з'ява не толькі асабістая, але і царкоўная. Хрысціянін атрымлівае Духа Святога паводле малітвы Царквы за Яго. Гэта Танінства называецца Хрышчэннем Духам Святым ці мірапамазаннем і ў праваслаўнай традыцыі здзяйсняецца разам з Хрышчэннем водным.
2. Пра сябе асабіста магу сказаць, што, на вялікі жаль, маё Хрышчэнне было ў дзяцінстве, таму я многа чаго не памятаю. Але ж вядома, што некаторыя (Іаан Хрысціцель) напаўняліся Духам Святым ува ўлонні маці сваёй. Наўрад, Іаан гэты момант памятаў
3. Даведацца, ці напоўніўся ты Духа Святога можна тады, калі ты маеш з Ім стасункі. Бо Святы Дух - у стасунках праяўляецца. Даведацца можна і па дарах Духа Святога, якія Ён дае табе, Як Бог - гэтыя дары падрабязна апісаныя ў Пасланнях Апосталаў. Ёсць таксама і знешнія праявы - у апостальскі час гэта была раптоўна ўзнікшая здольнасць праслаўляць Бога і абвяшчаць таямніцы Божыя на раней незразумелых мовах, прароцтвы, а таксама неверагоднае адчуванне радасці (калі памятаеце, пры сашэсці Духа ня Пяцідзесятніцу, назіральнікам знешнім здавалася, што апосталы напіліся віна, былі "навесяле"). Як паводзіць сябе чалавек на весяле? Радуецца невядома чаму, усміхаецца бяз бачнай прычыны, ну і г.д. Вось так і чалавек, напоўнены Духа Святога, адчувае радасць проста як радасць, радасць без знешніх прычын.
4. Ёсць такі выраз - асабістая Пяцідзесятніца. Дух Святы напаўняе ўсю Царкву. Але ёсць і ў жыцці чалавека Яго асабістая Пяцідзесятніца. Я не буду апісваць, як гэта адбываецца, і да чаго прыводзіць, асабліва знешне. Бо часта людзі шукаюць знешніх знакаў, эмацыйных перажыванняў, а трэба проста чакаць!
5. Ёсць яшчэ напаўненне Духам Святым як асаблівыя моманты ў жыцці чалавека: у некаторых гэта бывае даволі часта, у некаторых - раз у жыцці. Але нашая задача, як хрысціян - сцяжаць (набываць) Дух Святы.
Цару Нябесны, Суцяшыцелю, Духу Ісціны, Ты ўсюды прысутны і ўсё напаўняеш, Скарбніца Дабра і Жыцця Падацелю, прыйдзі і ўсяліся ў нас, і ачысці нас ад усялякай нячыстаты, і збаў, Добры, душы нашы!