Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему БАПЦ ува ўсё красе: на эміграцыі і ў Беларусе.
На страницу Пред.  
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16  След.
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
андрэ, з адмарозкаў, паводзе інфармацыі бт толькі 8 прыстроеныя ў больніцы - амапаўцы са зламанымі сківіцамі. але на волі яшчэ шмат, таму хадзіць ня так спакойна.

што тычыцца, хто каго падставіў, то ёсьць зноў-тку інфа, што ліст напісаў Andre, для таго, каб падставіць і Данілюка, і Логіна, і Сільвановіча.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
вораг народу, акаловічы-данілюкі-пазьнякі такія ж правакатары як і бруклінскі і баранавіцкі "базіліо".

мая інфа ад тых, каго вы самі называеце блізкімі да мітр.ізяслава. пачытайце свае паведамленьні.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Остался я...
Andre


Православный
Зарегистрирован: 12.01.2006
Сообщения: 53
Откуда: Оттуда
Ответить с цитатой
Про меня инфа от медсестер Изяслава получена? Искренне желаю, чтобы вы наконец-то связались с данилюком и сильвановичем. Это будет моногообещающее сотрудничество. И Шрамко передайте привет. Я как нибудь заеду к нему поговорить за чашкой чая.

_________________
“Адкуль яны і хто яны, адменцы?”
A.Гарун
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AndreОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
шрамко тут прысутнічае пад нікам пресвитер_александр, зьвярніцеся да яго наўпрост, я не ягоны асабісты сакратар. паводле вашага ІР адрасу вы ня хутка будзеце ў менску.

пра вас інфа атрыманая не ад мядсёстраў, а што, вы хворы?

а чаму вы думаеце, што я ня зьвязвалася з алексам і барысам? у нас ад імя БПЦ вядзецца зь імі перапіска.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
дарэчы, перамовы аб тым, каб у таронта даслась сьвятара вяліся БПЦ і Данілюком, толькі, пэўна, Ігарам.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
<што тычыцца, хто каго падставіў, то ёсьць зноў-тку інфа, што ліст напісаў Andre, для таго, каб падставіць і Данілюка, і Логіна, і Сільвановіча>

КУДЫ ПАДСТАВІў? І навошта? Які сэнс? Каб зрабіць грамадскую “бурбалку”?
А далей што?

<вораг народу, акаловічы-данілюкі-пазьнякі такія ж правакатары як і бруклінскі і баранавіцкі "базіліо".>

??? Тут логікі “шмат”, як у пазьняка: очань “умны”, толькі яго не панямаюць..

<а чаму вы думаеце, што я ня зьвязвалася з алексам і барысам? у нас ад імя БПЦ вядзецца зь імі перапіска.>

Цікава! БПЦ (экзархат Філарэта) паўсюдна заяўляе штосьці падобнае як “аўтакефалія – гэта раскол. БАПЦ –безблагадатная і некананічная групоўка палітычных сэктантаў”(глядзіце цыркуляры Філарэта і ЦАРКОЎНАЕ СЛОВА), а данілюкі крычаць пра “маскоўніцкія імпэрскія сілы.. Духоўны захоп.. “ і заклікаюць да барацьбы з экзархатам, “вызваленьня з духоўнага рабства маскоўскае царквы”. А тут высьвятляецца, што ...ПАМІЖ ІМІ ІДЗЕ ПЕРАПІСКА???!!! Можа прасьвятліце? Дужа ж цікава!.. ДЫК ЧАМУ ВЫ ЛІЧЫЦЕ ПІСЬМО ІЗЯСЛАВА ЛУКАШЭНКУ ПРАВАКАЦЫЯЙ? Ў йх таксама “ідзе перапіска”...

<дарэчы, перамовы аб тым, каб у таронта даслась сьвятара вяліся БПЦ і Данілюком, толькі, пэўна, Ігарам>

Перакладзіце па-беларуску... Што вы хацелі гэтым сказаць?


А ўвогуле ўся гэтая размова падобная на сьцябаньне пугай па балотнай зялёнай вадзе: сур’ёзнае пытаньне ператвараецца ў бурбалкі нейкіх пустых разборак і балбатні. Можа ў гэтым і ёсьць вашая роля БУРБАЛКІ?..

<4. карыстаньне ізяславам, як той куклай, альбо з боку данілюка, або кім-іншым, сьведчыць аб:
4.1) поўнай недзеяздольнасьці ізяслава,
4.2) адсутнасьці ўвогуле(!) кантролю з яго боку не толькі за “царквой”, якую ён фармальна як-бы ўзначальвае, але нават за яго асабістымі заявамі. (як у апошнія часы Брэжнева)
4.3) падпіхае да пытаньня: а ці ізяслаў ўвогуле яшчэ ЖЫВЫ? Што зь ім? У якую турму ці шпіталь здалі яго данілюкі-сільвановічы? Чаму апошнія гады ад імя ізяслава выказваецца хто заўгодна, толькі не сам ізяслаў?
5. фота ізяслава “пры парадзе”, зробленае ў мінулым стагодьдзі і зьмешчанае на “афіцыйным” сайце бапц ні аб чым не гаворыць. Калі і дзе служыў “дзейны” першагерарх ізяслаў апошнюю літургію? Здаецца, яна была гады 4 таму... Павесьце побач фота леніна – гэта не значыць, што ізяслаў у камуністы пайшоў..>
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
што я хацела сказаць? што парахвія ў таронта прасіла ў мітрапаліта філарэта сабе сьвятара. ад імя парахвіі выступаў ігар данілюк.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Якая парафія? Былая “мікалаеўская”, аўтакефальная, ці беларуская парафія ў складзе Канстантынопальскага Патрыярхату?
Пра існаваньне нейкага беларускага царкоўнага актывіста з імём “Ігар Данілюк” на амерыканскім кантынэнце чую упершыню.
Тутака ёсьць толькі адзін “аўтакефальны” данілюк – Барыс, 90-гадовы дзед, “слаўны” тым, што канчаткова ператварыў БАПЦ з падобія царквы ў палітычна-рэлігійную сэкту..
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
мікалаеўская

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
pavucok


Православный
Зарегистрирован: 30.06.2005
Сообщения: 12
Ответить с цитатой
Калі ў 2001 годзе я вярнуўся да Сьвятога Праваслаўя, яшчэ быў жывы Мітрапаліт Мікалай. Цяпер я бачу, што ён быў апошнім Ўладыкам які будаваў і разьвіваў Беларускую Аўтакефельную Праваслаўную Царкву як сапраўны Пастыр. З ягонай сьмерцю БАПЦ скончылася. Прыйшлі нейкія "дробныя" людзі, што ў асноўным перасьледвалі свае эгаістычныя мэты. Валтузня якая ідзе зараз успрымаецца мною як палітыканства, ня маючае нічога супольнага з верай хрыстовай.

Перакананы, што адраджэньне Аўтакефаліі, пра якое так марыў Сьв. памяці Мітрапаліт Мікалай, магчымае толькі ў Беларусі і толькі пасьля вызваленьня нашага краю ад лукашэнкавага фашызму.

Што датычыць таронцкае парафіі, то ім ня варта разлічваць на Філарэта (Вахрамеева) які ганьбіць Праваслаўе выступаючы на лукашэнкавых сабраніях і падтрымоўваючы людажэрную дыктатуру. Лепш хай зьвернуцца да украінцаў, што ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага Патрыярхату.

_________________
Doxa to Theo.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя pavucokОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Дарэчы, думка, што зь Мітрапалітам Мікалаем скончылася БАПЦ вельмі распаўсюджаная ў Беларусі, сярод БПЦ. Кажуць "Мітрапаліт Мікалай, во гэтабыла фігура, мы яго ўсе памятаем, ён да нас прыяжджаў" і г.д. Хрысьціў, ён, дарэчы, беларускіх дзяцей, і пасьведчаньне выпісваў на бланку Петра-Паўлаўскага сабору. А потым, праўда, нашыя бацюшкі дзяцей перамірапамазвалі.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Briar




Православный
Зарегистрирован: 30.06.2005
Сообщения: 6

Добавлено: Ср Мар 29, 2006 21:50

Калі ў 2001 годзе я вярнуўся да Сьвятога Праваслаўя, яшчэ быў жывы Мітрапаліт Мікалай. Цяпер я бачу, што ён быў апошнім Ўладыкам які будаваў і разьвіваў Беларускую Аўтакефельную Праваслаўную Царкву як сапраўны Пастыр.


Пра нябожчыка, як кажуць, “альбо добрае, альбо нічога..” Калі б гэта быў не “мітрапаліт БАПЦ, Мікалай”, а мотыльскі трактарыст Міхайла – на гэтым было б варта паставіць кропку.. А ў нашым выпадку, нажаль, даволі белых і чорных плямаў у гісторыі вакол гэтага чалавека, ў прыватнасьці, і БАПЦ наагул. Раю ўдзельнікам форума ўстрымацца ад “ружовых” адзнакаў каго-кольвэк, асабліва малазнаёмых асабіста людзей.. Дам толькі адзін малы прыклад, які можа ахарактарызаваць Мікалая: ён дастаў пад сваё “зверхніцтва”(кіраўніцтва) БАПЦ, як той евангельскі “талент” і ..закапаў яго разам з сабою ў магіле... Далей – чытайце Евангельле..
На ўскосную прапанову замены мітрапаліта Філарэта, а дакладней бел.экзархата на БАПЦ, хачу сказаць наступнае – экзархат, як-неяк установа ЦАРКОЎНАЯ, хоць і з пэўнымі хібамі. Болей 1000 парафій ў Беларусі мае... А малюпасенькая, з 2х з паловай крыклівых “парафіяў”, БАПЦ, з апошніх падзеяў, увогуле страціла якую-кольвэк ЦАРКОЎНАСЬЦЬ, за выняткам зьнешніх (ужываньне аблачэньняў, багаслужбаў і г.д.). Калі “у імя дэмакрацыі і свабоды” вы лічыце неабходным замяніць ПРАВАСЛАЎНУЮ ЦАРКВУ, на СЭКТУ з элементамі праваслаў’я.. А дакладней – зьнішчыць Праваслаўе.. ??? Тады навошта было “вяртацца” з 2001 г. у царкву? Што да ацэнкі “дробных людзей”, дык гэта ПРАЎДА, толькі “дробным” быў ..Пазьняк. Ен і да гэтага ненавідзіў Праваслаўе... Вось вынік: пустая царква, у якую 2 разы на тыдзень зьбіраюцца пазьнякоўскія фанаты каб пагарлапаніць, выпіць чарку і чарговы раз па-праклінаць Лукашэнку. (У гэтым увесь сэнс сёньняшняй беларускай АЎТАКЕФАЛІІ – ніякага ЦАРКОЎНАГА ЗЬМЕСТУ, АКРАМЯ НАЗОВУ І ЛЯМАНТУ. Так яе і разумеюць беларускія “аўтакефалісты” ў Амэрыцы). Нават сваё “25е сакавіка” бруклінскія пазьнякоўцы сустрэлі БЕЗ МАЛІТВЫ І ДАБРАСЛАЎЛЕНЬНЯ.. Гэта і ёсьць “БАПЦ” сёньня..
Апошнім, хто сказаў супраць палітыканства ў БАПЦ, быў Епіскап Васіль (гл.дадатак), а Мікалай акурат быў супрацьлегласьцю – ён заўжды “маліўся” на куратара ад палітыкантскай “рады бнр”, А.Сільвановіча. Што гэты скажа – Мікалай і выконвае.. А вы кажаце пра “пастара”. Пастыр каго і для чаго?..

БУРБАЛЦЫ: ці можна змяшчаць на форуме фота ў постах? Калі так, то ЯК ГЭТА ЗРАБІЦЬ?
Вы ставіцеся да тэмы з пэўным “гумарам”, часам недарэчным, як я разумею: пра хросты і пера-мірапазаньне, можа і дарэчы, але гаварылі ПРА АСОБУ МІКАЛАЯ, а не пра бланкі петрапаўлаўкі і ці была там пячатка пратаярэя латушкі ды колькі сьвечак на той час палілася ў царкве..
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
ЗВАРОТ
Да былога праваслаўнага хрысьціяніна, анафематстваванага Барыса Фёдаравіча Данілюка


Спадар Барыс Фёдаравіч!

Я пачуў Ваш выступ па “Радыё Свабода”, якое з ахвотай агалосіла аб “новых рэвалюцыйных падзеях у БАПЦ”, а, дакладней кажучы, аб пачатку існаваньня пад выглядам БАПЦ палітычнай сэкты. Сьвядома ці несьвядома Вы трапілі ў пастку, і цяпер варожыя Праваслаўнай Царкве сілы выкарыстоўваюць Вас для дыскрэдытацыі Праваслаўнай Царквы й поўнага развалу БАПЦ, для зьнішчэньня малых рэшткаў Праваслаўя, якія дагэтуль існавалі ў БАПЦ. Відавочная акцыя пад выглядам абароны БАПЦ падняць БАПЦ на сьмех, з асалодай пасмакаваць закалоты ды вуснамі “дзеячоў БАПЦ” — адлучаных ад Праваслаўнай Царквы асобаў — адштурхнуць ад яе праваслаўных. Праваслаўныя палітычнай сэкце ня трэба, як ня трэба й самое Праваслаўе. Які сьвятар, які праваслаўны вернік далучыцца да БАПЦ, калі яму фактычна сьведчаць, што БАПЦ — гэта арганізацыя антыправаслаўнага накірунку — яна ігнаруе не толькі кананічныя правілы Праваслаўнай Царквы, але й сістэматычна парушае свой Статут; што БАПЦ — гэта не Праваслаўная Царква, а палітычная і нацыяналістычная сэкта, якая падманам вернікаў і амэрыканскіх уладаў выдае сябе за Праваслаўе.
У кананічных пытаньнях Вы не разбіраецеся, але выступаеце супраць “збліжэньня з Беларускім Экзархатам”, г.зн. збліжэньня з тысячай сьвятароў-беларусаў і мільёнамі вернікаў-беларусаў, аб’еднаных кананічным праваслаўем. Дык у чым жа прычына? А прычына тая ж — палітычная нацыяналістычная сэкта, якая назвалася БАПЦ — да Праваслаўнай Царквы дачыненьня не мае. Вашая сэкта варожая Праваслаўнай Царкве, і, як выглядае з апошніх падзеяў, — мэта Вашае сэкты — уводзіць людзей з Праваслаўнай Царквы, рабіць гэта, каб людзі не адразу даведаліся, што сталі адступнікамі і здраднікамі Праваслаўнай Царкве. Я кажу з поўнай адказнасьцю — духоўных заслугаў перад Праваслаўнай Царквой БАПЦ не мае з моманту яе існаваньня на чужыне. Але БАПЦ раней мела цікавую культурную спадчыну. Да Вашых з Сільвановічам афёр я прадстаўляў БАПЦ як Праваслаўную Царкву й лічыў, што БАПЦ павінна была вярнуцца на Беларусь і ўзьдзейнічаць на Праваслаўную Царкву на Беларусі: дзьве галіны Беларускага Праваслаўя дзейнічаюць на Беларусі й зьбліжаюцца — не для канфэсійнай вайны, як жадае Пазьняк, а для легальнай місіі БАПЦ: справаў на Бацькаўшчыне хапіла б усім. Але ў Вашай сэкце ёсьць падман, а не Праваслаўе, і сэкта Вашая трымаецца падманам. Здаровая пропаведзь Праваслаўнае Веры Вас і Вашую кампанію палохае — палохае мажлівасьць беларусізацыі Праваслаўнай Царквы на Беларусі, адкрытай прапаганды на Бацькаўшчыне лепшага, што мела беларускае замежжа. Палохае, бо БАПЦ як структура Вам трэба для авантур і махінацый, і абавязкова ў тым выглядзе, які не мае шанцаў на прызнаньне Праваслаўнай Царквой. Зразумела, што сэкту з назвай “праваслаўная царква” ўлады Беларусі рэгістраваць ня будуць — гэта звычайнае ашуканства. Але гэтае Вам і патрэбна, бо дае повад баламуціць грамадства аб перасьледах БАПЦ. На самой справе БАПЦ як Праваслаўнай Царквы не існуе, а пытаньні ўзьнікаюць да аферыстаў, якія выдаюць сябе за праваслаўных, а не зьяўляюцца імі на самой справе. Добра, што на Бацькаўшчыне й у замежжы людзі задумаліся, навошта існуе БАПЦ, калі яна ў катэгарычнай форме адвяргае Праваслаўе ды не зьяўляецца Праваслаўнай Царквой.
БАПЦ у замежжы ніколі не была кананічнай, г.зн. сапраўднай Праваслаўнай Царквой. БАПЦ заўсёды была перад выбарам — або стаць Праваслаўем, або сэктай. Дагэтуль кананічны лёс БАПЦ як Праваслаўя залежаў ад аднолькава станоўчай пазыцыі дзьвюх Цэркваў —- Канстантынопальскай і Рускай (канкрэтна — Беларускага Экзархата). Першы каменьчык у гэта справе павінен быў пакладзены прызнаньнем БАПЦ не махровым зборышчам, не таталітарнай сэктай, а Праваслаўем — і Канстантынопаля, і Беларускага Экзархата. Усё што мог, я рабіў у гэтым накірунку, намагаючыся, каб БАПЦ жыла па канонах Праваслаўнай Царквы, а не Вашых з Сільвановічам інтрыгах. Але Вам і Сільвановічу з кампаніяй трэба не Праваслаўе, а сэкта з праваслаўным назовам. Таму Вы рабілі наадварот — каб БАПЦ не жыла па канонах Праваслаўнай Царквы, не лічылася Праваслаўем ды хутчэй ператваралася ў сэкту, адкрыта варожую Праваслаўнай Царкве. Вы дамагаліся стварыць сэкту з баптыстаў, атэістаў, распусьнікаў, анафематстваваных Праваслаўнай Царквой, сьвядомых і несьвядомых адступнікаў ад Праваслаўя ды інш. — Вы з Сільвановічам яе стварылі. Але паколькі Вы называеце сябе праваслаўнымі хрысьціянамі, выкарыстоўваеце назоў “праваслаўная царква” й адначасна глуміцеся над асновамі й ладам Праваслаўнай Царквы, сьвядома падманваючы праваслаўных вернікаў і амэрыканскія ўлады — і Вы, Барыс Данілюк, і Аляксандр Сільвановіч ёсьць пад анафемай Праваслаўнай Царквы. Да Праваслаўнай Царквы Вы не належыце — Вы ёсьць адэпты створанай Вамі сэкты, якая ашуканствам выдае сябе за Праваслаўе. БАПЦ не лічыцца адной з праваслаўных юрысдыкцый: Патрыярх Канстантынопальскі Варфаламей падцьвердзіў, што БАПЦ не належыць да праваслаўнага сьвету. Такая ж пазыцыя Рускай і Польскай Цэркваў. Праваслаўная Царква — гэта не партыя, створаная для барацьбы зь іншымі Цэрквамі. Не суполка палітычных актывістаў, а саюз кананічных Памесных Праваслаўных Цэркваў, сярод якіх трэба было знаходзіць месца й БАПЦ — ня сеяньнем ненавісьці ды раздораў, як Вы рабілі шмат гадоў, але шляхам упарадкаваньня таго, што БАПЦ мела, стварэньня здаровага царкоўнага жыцьця, а потым шляхам сустрэч і перамоваў. Усе гэтыя пытаньні я хацеў падрабязна ўзьняць на Саборы, але Вы, Пазьняк ды Сільвановіч замест нармальнага адраджэньня царкоўнага жыцьця выбралі звычайны для сябе шлях афёр ды махінацый, садзейнічалі апаганьваньню цэркваў у Гайленд-Парк і Брукліне, каб туды не маглі прыходзіць праваслаўныя, пачалі пісаць на мяне пашквілі (у амбасаду ЗША), каб мне не далі візу. Але не думаю, што пасьля абвешчаньня на Вас і Аляксандра Сільвановіча анафемаў, знойдзецца сапраўдны праваслаўны сьвятар, які згодзіцца Вас хараніць. Без праваслаўнага пахаваньня праваслаўным сьвятарствам застаўся анафематстваваны Мікалай Мацукевіч — застанецеся і Вы, калі не раскаецеся ў Вашых злачынствах. Вы з кампаніяй пісалі на мяне пашквілі — няма перашкодаў і праваслаўным хрысьціянам паведамляць у Дзярждэпартамент ЗША аб тым, чым займаецца Вашая сэкта ды хто яе дзеячы.
Разам з Сільвановічам Вы нясеце адказнасьць за афёру з ілжэсьвятаром Вячаславам Логіным. Вы з Сільвановічам добра ведаеце, што Вячаслаў Логін ня мае права без кананічнай хіратоніі апранаць сьвятарскія аблачэньні й служыць ля Прастола Божага. Анафематстваваны Мітрапалітам Ізяславам і Мітрапалітам Андрэям, Мікалай Мацукевіч не быў праваслаўным клірыкам. А тым больш — праваслаўным епіскапам. Ніводная ягоная хіратонія не прызнаная Праваслаўнай Царквой ды і ня можа быць прызнанай пасьля стварэньня з БАПЦ сэкты. Разумее гэтага і Вячаслаў Логін, але сквапнасьць да грошай прымушае яго падманваць вернікаў, якія застаюцца без сапраўдных споведзі, прычасьця, нават пахаваньня.
Разам з Сільвановічам, Вы, Барыс Данілюк, нясеце адказнасьць за ашуканства вернікаў, якія яшчэ ня ўсе ведаюць, што наведваюць не праваслаўны храм, а сэкту. Удзельнічаюць не ў праваслаўным набажэнстве, а ў сэктанскім служэньні, бо праваслаўнае набажэнства можа быць толькі ў Праваслаўнай Царкве.
Праваслаўныя парафіі зьбіраюць вернікаў — у Бруклінскай парафіі вернікаў выганяюць, каб зьнішчыць рэшткі праваслаўя, прадаць будынак ці зрабіць зь яго рэстаран. Супраць саборнага сьвятара Вы, робячы грэх Іуды, зарганізавалі цкаваньне ды яшчэ ўцягнулі ў афёру Мітрапаліта Ізяслава, які ня можа ані служыць, ані кіраваць. Што было прызнана радай БАПЦ да яе роспуску. Была ў Брукліне жменька праваслаўных беларусаў — і тая Вас пракляла і адыйшла. У антыправаслаўнай сэкце праваслаўныя сталі перашкодай, і Вы абразамі, цкаваньнем, паклёпамі распраўляецеся зь імі. Гэтым Вы сьведчыце сябе чужым Хрысту й Праваслаўнай Царкве. Гэтае ж Вы пацьвердзілі, абараняючы асобаў, якія былі выключаны з парафіяльнае рады царквы сьв.Кірылы Тураўскага ў Брукліне — асобаў з відавочнымі амаральнымі паводзінамі, якіх па царкоўных канонах немагчыма па-хрысьціянску хараніць. Маю на ўвазе Мікалая і Зою Вашкевічаў ды Віталя Міхноўскага. Што супольнага у Вас, Барыс Данілюк, Аляксандра Сільвановіча, Мікалая і Зоі Вашкевічаў, Віталя Міхноўскага з Праваслаўнай Царквой? Нічога, акрамя нянавісьці да Праваслаўя, нянавісьці да праваслаўнай ярархіі, да праваслаўных хрысьціян.
Я агалосіў, што Вы ды Сільвановіч з паплечнікамі адлучаны ад Праваслаўнай Царквы й знаходзіцеся пад анафемай — падрабязна агалосіў і для ведама Памесных Цэркваў, каб было зразумела, што адбываецца ў БАПЦ і што гэта такое. Праваслаўная Царква і створаная Вамі з Сільвановічам сэкта — гэта розныя рэчы. Ваш бацька не для таго адраджаў і служыў БАПЦ, каб ягоны сын стаў здраднікам Праваслаўнай Царкве, падпаў пад анафему ды быў пракляты праваслаўнымі; каб самая БАПЦ з Вашай і Сільвановіча дапамогай стала сэктай, ерэтычнай, таталітарнай сэктай, як пішуць на Беларусі пасьля выступаў Пазьняка. З праваслаўных парафій не выганяюць прадстаўнікоў іншых нацый — гэта ерась філітызма, асуджаная Канстантынопальскім Патрыяр-хатам. Аб гэтай ерасі Пазьняк, мабыць, ня чуў, але ён сьведчыць, што гэтая ерась у Вашай сэкце прысутнічае. У выніку назьбіраўся цэлы букет ерасей і дзікунстваў, якія ашарашваюць іерархаў — і праваслаўных, і каталіцкіх, у сувязі са справай анафемы Пазьняка.
Яшчэ нядаўна парафіі Уладыкі Ізяслава й парафіі Мікалая Мацукевіча мелі рознае дачыненьне да Праваслаўнай Царквы. Разам з Уладыкам Ізяславам Вы пісалі ў Канстантынопаль, сьведчылі аб жаданьні кананічнага ўпарадкаваньня й гэта давала магчымасьць разглядаць БАПЦ як Праваслаўе. Наадварот, анафематстваваны Мікалай Мацукевіч дэманстратыўна ігнараваў царкоўныя каноны, прымаў да сябе заабароненых і пазбаўленых сану асобаў, уносіў расколы й закалоты ў жыцьцё Праваслаўнай Царквы. Як высьвятляецца, ягоныя парафіі й раней лічыліся сэктамі: аб антыправаслаўнай дзейнасьці групоўкі Мікалая падрабязна пісалі з Кліўлянда ды падмануты Мацукевічам, Аляксандр Салагуб. Але ж у Канстантынопалі ёсьць больш старыя лісты! Двадццаць гадоў Вы ўпэўнівалі Паместныя Цэрквы, што групоўка Мікалая ня ёсьць Царква, але сэкта, а пасьля самі ўступілі ў яе, падманулі праваслаўныя парафіі Уладыкі Ізяслава ды ліквідавалі Праваслаўе, на што Вам ніхто не даваў правоў. Між тым, праваслаўны хрысьціянін не мае права наведваць сэкту, нават, калі ў яе назове незаконна ўжываюцца словы “праваслаўная царква”. Калі Вашая з Сільвановічам афёра будзе працягвацца далей, то, як я разумею, паўстае пытаньне спачатку царкоўнага суда з боку Усяленскай Праваслаўнай Царквы над усім актывам БАПЦ. Сэктам у Брукліне, Гайленд-Парк ды Таронта, якія дзейнічаюць пад назвай “БАПЦ”, трэба ўбраць з свайго назову словы “праваслаўная царква”, паколькі БАПЦ ня ёсьць Праваслаўе: гэта засьведчылі Кананічныя Праваслаўныя Цэрквы. Я лічу, што гэта пытаньне парадачнасьці Вашай палітычнай суполкі ці субожні перад грамадзянамі і перад амэрыканскімі ўладамі. Грамадская арганізацыя, якая не парушае заканадаўства, мае права на існаваньне. Але вернік, які прыходзіць у БАПЦ, павінен адразу ведаць, што ён прыходзіць у сэкту, а не ў праваслаўную царкву: у назве арганізацыі не павінна быць ашуканства. Не зразумела мне і тое, навошта Вы выдаеце сябе менавіта за праваслаўных, калі ў Вас нічога супольнага з Праваслаўнай Царквой ня мае?
У Канстантынопалі Вы можаце аспрэчыць накладзеную на Вас анафему, але нашае рашэньне адносна Вас, Александра Сільвановіча з кампаніяй цалкам адпавядае правілам і традыцыям Праваслаўнай Царквы й прынятае Паместнымі Цэрквамі. З свайго боку я яшчэ раз раклікаю Вас прымірыцца з Праваслаўнай Царквой, або спыніць падманам выдаваць сябе за праваслаўных.


Епіскап Васіль

№ 2(7) 2006г ЧАС
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ворган народу, гэтая тэма прысьвечаная не асобе мітр.Мікалая, а аўтакефаліі навогул, я проста зрабіла невялічкую замалёвачку аб стаўленьні БПЦ да мітр.Мікалая, якое праявілася ў т.л. у некаторых дэталях ягонага візіту. То бок, нечага чакалі тыя ж протаярэі, раз свае бланкі давалі Smile а потым адкат адбыўся - перамірапамазвалі дзетак Smile
што тычыцца Бріара, то дарма вы думаеце, што ён ня быў блізка знаёмы з мітр.Мікалаем. Дарма. ён сам вядомая на вашым кантыненце асоба, але наўрад вы адгадаеце, хто.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
шанощны вораг, разьмяшчэньне фотак нешта заглючыла - форум апдэйцілі і фоткі зьніклі. але разьбярэмся і адразу даложым Smile

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
БАПЦ ува ўсё красе: на эміграцыі і ў Беларусе.
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 3 из 16  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY