Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Новый тэлевізыйный канал Бэлсат

Ці будзеш глядзэць Бэлсат?
Так
66%
 66%  [ 2 ]
Не
33%
 33%  [ 1 ]
Всего проголосовало : 3

Новый тэлевізыйный канал Бэлсат
Misha


Православный
Зарегистрирован: 08.12.2007
Сообщения: 5
Ответить с цитатой
Сардэчна запрашаем глядзець новы сатэлітарный канал Белсат на якім можна пабачыць інфармацыі, фільмы, і іншыя праграмы па-бэларуску. Як глядзець Белсат?

1. Усё проста! Пачынаючы з 10 снежня а 18:00 па беларускім часе ўключы тэлевізар і пашукай назву Белсат TV у спісе каналаў.
2. Калі не знойдзеш нас адразу, паспрабуй уключыць аперацыю SCAN, якая актуалізуе спіс каналаў.
3. Дадай Белсат TV да ўлюбёных, каб першая незалежная тэлевізія для Беларусі заўсёды была пад рукой!

Б. У мяне ёсць спадарожнікавая антэна, аднак яна скіраваная на іншы спадарожнік.

1. Гэта таксама проста! Пакруці антэну гарызантальна ўправа і ўлева, знайдзі сігнал Astra.
2. Калі ўпэўнішся, што сярод каналаў ёсць Белсат TV, а якасць прыёму добрая, замацуй антэну. Жадаем прыемна правесці час з нашымі перадачамі.

Практычная парада:
Перастаўляючыся на Astra, ты не мусіш адмаўляцца ад прыёму дагэтуль ужыванага спадарожніка. Дастаткова паставіць яшчэ адну галоўку (канвертар). Дзякуючы дадатковым канвертарам ты можаш прымаць сігнал нават з некалькіх спадарожнікаў.
3. Калі ў тваёй апаратуры ёсць функцыя аўтаматычнага выбару спадарожніка, табе не трэба варочаць антэну. Дастаткова наставіць параметры: Астра 1 Кr, пазіцыя 19,2° E, палярызацыя H, частата 10773 МГц.

В. У мяне няма абсталявання, а я б хацеў глядзець Белсат.

1. 10 снежня Белсат TV пачынае трансляваць перадачы па спадарожніку Астра. Чым далей на Ўсход, тым слабейшы сігнал Астры, таму варта выбраць іншы, магутнейшы спадарожнік.
2. Каб дайсці да кожнага беларускага дому, ад студзеня 2008 году Белсат TV будуць трансляваць таксама па спадарожніку Sirius. Ён прапануе найбольш бясплатных, некадаваных каналаў на расейскай і ўкраінскай мовах. Цяпер да іх далучыцца і доўгачаканы спадарожнікавы тэлеканал на беларускай мове.
3. Ужо сёння можна купіць спадарожнікавую антэну і скіраваць яе на магутны Sirius. Памятай, што замацоўваць антэну трэба па тым баку будынку, які апоўдні асвятляецца сонцам – менавіта з гэтага найцяплейшага пункту на небе да цябе прыйдзе новая тэлевізія Белсат TV.

Для якаснага прыёму правядзі кабель ад антэны да прыёмніка найкарацейшым шляхам, пастарайся, каб ніякія перашкоды (напрыклад, дрэвы) не засланялі антэны. Не вешай талеркі вельмі высока, каб яна не была на ветры.
4. Пошук і настройка каналу адбываецца гэтак жа, як у выпадку кожнага іншага спадарожніка. Усё гэта можна выканаць самастойна, карыстаючыся тэхнічнай інструкцыяй па абслугоўванні антэны. Калі ў цябе ўзнікнуць пытанні, з імі можна звяртацца, напрыклад, да прадаўца.

Белсат TV – тваё права выбару!

Пішыце, калі ласка, башыя ўражанні і меркаванні.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя MishaОтправить личное сообщение
Новый тэлевізыйный канал Бэлсат
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 1 из 1  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY