Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 22 Августа, 2008 г.
версия для печати | обсудить | на главную страницу

Пасхальнае віншаванне епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія

Віншую вас, дарагія браты і сёстры, з вялікім і радасным святам Светлага Хрыстова Уваскрасення! Царква ў сваіх песнапеннях называе гэту падзею  святам са святаў і ўрачыстасцю з урачыстасцяў, якое сцвярджае ў нашым жыцці ідэалы дабрыні і святасці, нараджае ў душы самыя светлыя і высакародныя пачуцці.

Пасха - гэта не проста свята. Гэта - сутнасць хрысціянства. Якою свабодай і якою бясстрашнасцю надзяліў Збавіцель хрысціянаў! Якую магутнасць усяляе Ён у душы Сваіх паслядоўнікаў! Мы не сіроты ў гэтым свеце. З намі - Айцец Нябесны! 

Смерць на зямлі цяпер для нас не страшная: яна - сон, яна - успенне, яна - часовая з'ява ў нашым быцці. Царква сцвярджае, што Сын Божы смерць нашу ператварыў у сустрэчу з Сабой, у пярэдадзень уваскрасення. Таму не баімся больш мы, хрысціяне, нікога, няхай пануюць на зямлі хваробы, гора і нястачы, няхай лютуе "князь свету гэтага" - з намі Гасподзь Усемагутны! Няхай пагражаюць нам тысячы смерцяў - з намі Бог, Які можа пазбавіць нас зямнога жыцця - нам у Хрысце належыць жыццё вечнае. Пра гэта сведчыць прыклад мільёнаў мучанікаў старажытнасці і нашых дзён: яны сустрэлі смерць і перамаглі яе вераю і любоўю... 

Мы жывем у свеце, які адрокся ад Бога і заняты толькі самім сабою. І амаль няма месца ў ім любові Божай, Божаму святлу. Але вось у гэты дзень мы гаворым самі сабе, і гаворым свету, і сведчым: не памерла, не загінула, не знікла, не адышло ў нябыт Царства Хрыстова. 

«Святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула Яго» (Іаан.1:4). «Вароты пякельныя не адолеюць Царкву» (Мф.16:18), не перамогуць Царства Божага - Царства жыцця і Царства любові, перамогі над злом і над смерцю. І радасці гэтай веры ніхто не адыме ад нас. 

Хрыстос уваскрэс для таго, каб гэтае пасхальнае лікаванне было бясконцым не толькі ў нашым зямным, але і ў будучым жыцці. 

Уваскрасенне ў любові Божай - вось мэта, вось найвышэйшы сэнс чалавечага жыцця. 

У светлы дзень Пасхі Гасподняй малітоўна жадаю усім вам найвялікшай радасці - узаемнай любові і яднання ў Хрысце, Які перамог смерць і ўваскрэс. І жыць, і памерці, і ўваскрэснуць у любові Збавіцеля, праслаўляючы Яго за вялікія міласці да роду чалавечага, - вось шчасце хрысціянскае. 

З Пасхаю Гасподняй вас, праваслаўныя! Хрыстос уваскрос!  

Епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій

 

 

30.04.2008
Афіцыйны сайт Гродзенскай епархіі
Просмотров 485
версия для печати | на главную страницу

Обсуждение

Добавить комментарий:

   Имя *

* Красным цветом выделены поля, обязательные для заполнения

   Город

   E-mail

Сообщение *
Запишите цифрами, сколько будет
 двадцать два +  пять = 
   


к началу статьи | на главную страницу
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU