Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 23 Мая, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

версия для печати | обсудить | на главную страницу

МАНІТОРЫНГ СМІ: БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ: Слуцкае Евангелле

Нядаўна шырокай публіцы ўпершыню паказалі Слуцкае Евангелле. Аднак у першую чаргу яно прыцягнула ўвагу як першы экспанат са славутай калекцыі, якая знікла з Магілёва ў 41-м годзе.

 

 У зборы, складзеным з унікальных каштоўнасцяў музеяў і храмаў Беларусі, знаходзілася амаль 20 тысяч адзінак. У тым ліку Крыж Еўфрасінні Полацкай, унікальная калекцыя абразоў і некалькі залатых прадметаў, знойдзеных падчас раскопак Пампеі. Да гэтага часу ніводная каштоўнасць з гэтай калекцыі, што называецца, нідзе не засвяцілася. Слуцкае Евангелле стала першым з прапаўшай калекцыі. Аднак мы атрымалі інфармацыю, што ў Беларусі існуе яшчэ адзін прадмет, які можа паходзіць з таго ж збору.

 

 Расказвае Максім Кароткін: Галоўны захавальнік фондаў Слуцкага музея асцярожна ўносіць у залу Слуцкае Евангелле, напісанае князем Юрыем Алелькавічам - бацькам святой Сафіі Слуцкай. На некалькі дзён беларуская кніга з самым загадкавым лёсам вярнулася ў месцы, дзе была напісана. Акрамя несумненнага культуралагічнага, фаліянт мае яшчэ адно значэнне. Гэта першы экспанат са славутага збору, выяўлены пасля 41-га года. Але ці першы?

 

Гісторыя пачалася з пакоя-сейфа Магілёўскага абкама партыі. Па іроніі лёсу тут і цяпер пункт аховы. У гэтым пакоі напярэдадні Другой сусветнай вайны захоўвалася велізарная калекцыя каштоўнасцяў, якую неабходна было эвакуіраваць. Летам 41-га года да дзвярэй абкама пад'ехаў аўтамабіль і нейкія людзі пачалі грузіць каробкі і скрыні. Вадзіцель адной з вайсковых часцей запомніў пачутую фразу: "Які прыгожы крыж!". Праз некалькі хвілін да яго ў кабіну сеў тагачасны кіраўнік ЦК КПБ Панцелеймон Панамарэнка. Машына накіравалася ва ўсходнім напрамку. Праз некалькі дзён яна прыехала ў сталіцу.

 

Прафесар Адам Мальдзіс больш як 3 дзесяткі гадоў займаецца тайнай знікнення скарбу беларускай нацыі. Слуцкае Евангелле ў руках ён не трымаў, але ўпэўнены - гэта не копія, а арыгінал.

 

Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар: "Здавалася, гэта адзінае сведчанне таго, што калекцыя можа знайсціся. Аднак мы атрымалі яшчэ адну важную інфармацыю."

 

Магілёў. Пачатак 21-га стагоддзя. У аблвыканкаме і мастацкім музеі збіраюць грошы. Даволі вялікая сума павінна пайсці на набыццё прадмета мастацтва з прыватнай калекцыі. Па чутках, гэты прадмет можа мець дачыненне да калекцыі, у якой знаходзіўся і Крыж Еўфрасінні Полацкай.

 

Пакуль у Магілёве збіраюць грошы, у Мінску ідуць апошнія даследаванні Слуцкага Евангелля. І чалавек, да якога трапіў рарытэтны фаліянт, дзесяты раз паўтарае незвычайную гісторыю. Знаходжанне святыні вельмі загадкавае. Яшчэ напрыканцы 80-ых яно аказалася ў сельскага свяшчэнніка. Айцец Віктар выпадкова трапіў у гэту сям'ю. Прыехаў на два дні са свайго прыхода ў сталіцу і тут паддаўся просьбам правесці адпяванне.

 

Айцец Віктар (Белякоў), настаяцель Свята-Пакроўскай царквы: "Па заканчэнні адпявання сястра нябожчыка падарыла мне гэта Евангелле".

 

Некалькі гадоў свяшчэннік захоўваў каштоўную кнігу і толькі ў другой частцы 90-ых рашыўся аднесці яе ў епархію. З той пары Евангелле захоўваецца ва ўладыкі Філарэта. Але як святыня трапіла ў рукі простага прыхаджаніна? Ці не ўвезлі яе ў Маскву ў ліпені 41-га?

 

Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар: "Не выключаю думкі, што нехта мог пагрэць рукі на перавозцы і адклаў для сябе кнігу".

 

Айцец Віктар (Белякоў), настаяцель Свята-Пакроўскай царквы: "Жанчына сказала, што яго выратавалі з агню. У мяне асацыяцыя з хрушчоўскімі часамі, калі многія кнігі спальвалі"

 

Магілёўскаму музею, урэшце, удалося атрымаць жаданы экспанат. Мастацтвазнаўцы, убачыўшы яго, на некалькі хвілін замерлі. Перад імі ляжала ікона Бялыніцкай Божай Маці - такая, як знікла 60 гадоў таму!

 

Святлана Строгіна, намеснік дырэктара Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.В.Масленікава: "Гэта была нечуваная ўдача! Таму што аб знаходжанні Слуцкага Евангелля ў канцы 2002 года яшчэ не было шырока вядома. Але следчых засмуцілі мастацтвазнаўцы: гэта ўсяго толькі копія. Спіс 18-га стагоддзя, вельмі каштоўны, але не мае ніякага дачынення да пакоя-сейфа і захаваных там скарбаў."

 

Такім чынам, надзея не спраўдзілася. Цёмныя месцы ў гэтай гісторыі застаюцца. Толькі ікона Бялыніцкай Божай Маці вядома ў некалькіх сотнях спісаў! І нельга выключаць версію, што арыгінал можа захоўвацца ў іншым месцы. Тым больш што спіс прапаўшых каштоўнасцяў былы дырэктар магілёўскага музея пісаў па памяці.

 

Дарэчы, далёка не ўсё зразумела з галоўнай святыняй Беларусі - Крыжом Еўфрасінні Полацкай. Апісваючы крыж, ужо забраны з Полацка, вядомы вучоны Ластоўскі гаворыць: зроблены ён не з кіпарыса, а з дуба, а каштоўныя камяні на ім - падробка!

 

Аднак далейшы лёс крыжа, як і астатніх скарбаў, па-ранейшаму загадка. Асноўная версія іх знаходжання - прыватныя рукі.

 

Адам Мальдзіс, доктар філалагічных навук, прафесар: "Ікона Божай Маці, якая зараз знаходзіцца ў зале Магілёўскага мастацкага музея, аказалася не той, якую шукаюць па ўсім свеце. Аднак першы экспанат з прапаўшага збору знойдзены. Магчыма, за Евангеллем будуць выяўлены і астатнія каштоўнасці, цана якіх складае паўтара гадавых бюджэтаў Беларусі. У мастацкіх жа адносінах яны проста неацэнны."

 

Беларускае Тэлебачанне

30.08.2009
версия для печати | на главную страницу

Обсуждение

Добавить комментарий:

   Имя *

* Красным цветом выделены поля, обязательные для заполнения

   Город

   E-mail

Сообщение *
Запишите цифрами, сколько будет
сто  два +  один = 
   


к началу статьи | на главную страницу
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus
планировочные решения