Пасхальнае пасланне Усясветнага Патрыярха Варфаламея

 

ВАРФАЛАМЕЙ

 

ЛАСКАЙ БОЖАЙ

 

АРХІЕПІСКАП КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКІ - НОВАГА РЫМУ

 

І ЎСЯСВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ

 

 

 

УСЁЙ СУПОЛЬНАСЦІ ЦАРКВЫ 

 

ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ ХРЫСТА ЗБАЎЦЫ, УВАСКРЭСЛАГА Ў СЛАВЕ

 

 

*** 

 

Першынец з мёртвых Ён

 

 

(Трапар Уваскрасення 3 тону)

 

 

Любыя дзеці ў Госпадзе,

Калі б Хрыстова Уваскрасенне датычыла толькі Яго Самога, яго важнасць для нас была б мінімальнай. Але Хрыстос уваскрасае не адзін. Суваскрасаюць з Ім і ўсе людзі. Пра гэта абвяшае наш папярэднік, святы Ян Златавуст: “Увасрос Хрыстос - і нікога з мёртвых у магіле. Бо Хрыстос, паўстаўшы з мёртвых, Першародным стаў са спачылых”. Такім чынам, Ён ёсць перашродным сярод усіх, хто ўвасрос з мёртвых, і тых, хто ніколі не памрэ, але пяройдзе са смерці ў жыццё. Гэтая вестка прыносіць радасць усім, бо Ўвасрасенне Хрыстова разубурыла ўладу смерці. Веруючыя ў Яго чакаюць уваскрасення мёртвых, і таму ў смерць Яго ахрысціліся, каб суваскрэснуць з Ім і мець жыццё вечнае. 

Але далёкі ад Хрыста свет імкнецца да назапашвання матэрыяльных дабротаў, бо ў гэтым палягае яго надзея. Гэты свет безразважна спадзяецца, што праз багацце ўнікне смерці. Заблуклы чалавек, дзеля таго, каб назапашваць багацце, якое мае працягнуць яго жыццё,- сее смерць сярод іншых людзей. Яны пазбаўляюцца эканамічных магчымасцяў свайго выжывання, і часцяком нітка іх жыцця, хоць яны спадзяюцца на выратаванне, жорстка перарываецца.

Які жаль! Гэта велізарная памылка. Жыццё перамагае толькі праз веру ў Хрыста і прылучэнне да Яго.

Досвед Праваслаўнай Царквы сведчыць, што тыя, хто злучаецца з Хрыстом, жывуць і пасля смерці, яны супрысутныя жывым, знаходзяцца з імі ў супольнасці, чуюць іх і часта цудоўным чынам адказваюць на іх просьбы.

Мы болей не шукаем міфічнай “вады бессмяротнасці”. Бессмяротнасць ёсць ў Хрысце, і праз Яго яна прапануецца кожнаму. 

Для таго, каб адны людзі жылі, няма патрэбы знішчаць іншых. Таксама не павінны гінуць менш абароненыя людзі, у той час, як іншыя маюць больш годнае жыццё. Хрыстос прапануе жыццё ўсім - і зямное, і нябеснае. Ён уваскрос, і тыя, хто жадаюць, ідуць за ім па шляху Ўваскрасення. І наадварот, тыя, хто наўпрост ці ўскосна сее смерць, мяркуючы, што яны працягваюць сваё жыццё ці спрыяюць яму, асуджаюць сябе саміх на вечную пагібель. 

Уваскрэслы наш Госпад Ісус Хрыстос прыйшоў у свет, каб усе людзі мелі жыццё і мелі з дастаткам. Верыць, што чалавечы род дасягне росквіту праз барацьбу, - гэта агромністая памылка. Хрыстос уваскрасіў памерлых і скасаваў смерць. Ён мае ўладу, каб яе пераадолець. Аб тым, што Ён перамог смерць, сведчыць Яго варожасць да яе. Хрыстос паказвае нам шлях у жыццё, і ён нам яго вяртае - пасля таго, як яно можа перапыніцца, бо Ён - “наша Жыццё і Ўваскрасенне”. Таму вернікі не баяцца смерці. Нашая сіла - не ў няўразлівасці нашага існавання, але ва ўваскрасенні.

Хрыстос уваскрос!  І мы ўваскрэснем!

 

Дык паследуйма, узлюбленыя ў Хрысце браты, сёстры і дзеці, за Ўвасрэслым Хрыстом ва ўсіх Ягоных справах. Дапамагайма тым, хто не мае сродкаў да існавання. Уваскрасенне Хрыстова, праз якое смерць была знішчана, абвяшчайма ж сярод тых, хто пра яго не ведае, каб і яны маглі саўдзельнічаць ва Ўваскрасенні Ягоным, верыць у Яго і следаваць за Ім. Нашае ж уваскрасенне магчымае толькі тады, калі ім мы служым дзеля ўваскрасення ўсіх нашых братоў і сясцёр. Толькі тады пераможная вестка “Хрыстос увасрос!” будзе дзейнічаць на збаўленне ўсяго чалавецтва. Дай Божа! 

 

Святая Пасха 2012 г.

 

+Патрыярх Канстанцінопальскі

 

ВАРФАЛАМЕЙ

 

Палымяны малітоўца да Ўваскрэслага Хрыста за ўсіх вас