"Вучыце ў нядзельных школах, а не ў дзяржаўных..."
Здавалася б, толькі пачалася дыскусія наконт выкладання рэлігійнай культуры ў школе, а ўжо зразумела, што ў людзей зусім розныя погляды на гэтую ідэю... Вось у нашу газету даслала ліст Наталля М. з г. Свіслач. Аўтарка піша, што яна прававед, ды і па пісьму бачна, што чалавек адукаваны і мае сваю пазіцыю. "Аднойчы я ўбачыла кнігу "Закон Божы", прачытала "для пашырэння кругагляду", і знайшла адказы на свае пытанні, вывучаючы рэлігійную літаратуру, якая існуе на працягу 2000 гадоў," — піша жанчына. Рэлігійная літаратура, як і "законы божыя", існуе на працягу многіх тысячагоддзяў. Хіба ў Старажытным Егіпце не было "божага закона", у якім таксама павучалі не забіваць, не падманваць, не красці, а затым з\'явілася Тора з дзесяццю запаветамі Бога, а ўжо потым прыйшло хрысціянства са сваім Законам.
