Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 9 Сентября, 2010 г.

Мітрапаліт Філарэт: "БПЦ і дзелавыя колы Беларусі выйшлі на прынцыпова новы ўзровень узаемаразумення"

"БПЦ і дзелавыя колы Беларусі выйшлі на прынцыпова новы ўзровень узаемаразумення," - такую думку Мітрапаліт Філарэт на сумесным пасяджэнні 18 мая Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, Асацыяцыі беларускіх камерцыйных банкаў і Папячыцельскага савета Духоўна-адукацыйнага цэнтра БПЦ. Пра гэта 19 траўня паведаміла БелТА. Паводле словаў Прадстаяцеля БПЦ, "з гэтага высокага ўзроўню ... больш бачны не толькі прычыны ўнутрынацыянальных і сусветных падзей, але і метады пераадолення цяжкасцей". Удзельнікі сустрэчы выступілі са зваротам да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, прадпрымальнікаў і ўсіх грамадзян Беларусі з просьбай "падтрымаць імкненні кіраўніцтва Беларусі, Беларускай праваслаўнай царквы і іншых канфесій, а таксама канструктыўных сіл грамадзянскага грамадства ў духоўна-маральным выхаванні грамадзян".

Газета "Наша ніва" перадрукавала матэрыял, задаўшы ў загалоўцы пытанне "Што гэта азначае?" Папярэдні досвед праваслаўных будоваў з удзелам дзяржавы - Дома міласэрнасці ў г. Мінску ці храма-помніка ў гонар Усіх Святых, паказвае, што дзяржаўныя органы нярэдка змушаюць прадпрымальнікаў і прыватныя прадпрыемствы адлічваць грашовыя рэсурсы на будаўніцтва рэлігійных аб'ектаў. Ці будзе такі прымус мець месца і ў гэты раз, ці можна спадзявацца, што "прынцыпова новы ўзровень" стасункаў паміж БПЦ і дзелавымі коламі Беларусі, паводле словаў Мітрапаліта Філарэта, будзе сапраўды "ўзрознем узаемапаразумення"?

Источник:
ЦАРКВА

Последние новости:



Беларусь |  Все новости |  Зарубежье
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus