Архім. Аляксій Шынкевіч асудзіў анты-БХДшны сюжэт БТ і выступы протд. Кураева ў Менску

У мінулую нядзелю, пад час візіта ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, Беларускае Тэлебачанне ў галоўнай аналітычнай праграме "Панарама", паказала сюжэт, у якім аб'ектам дыскрэдытацыі стала ініцыятыва па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Мала таго, што гэты сюжэт ішоў у звязцы з матэрыялам пра візіт Патрыярха, але ў перадачы таксама цытаваліся і розныя рэлігійныя дзеячы - у т.л. рэдактар нашага парталу Наталля Васілевіч, чыя фраза была пададзеная без кантэксту, але аздобленая "статусам" - так гаворыць "рэгіянальны прадстаўнік Сусветнага Брацтва праваслаўнай моладзі "Сіндэсмас" у Цэнтральнай Еўропе; каталіцкі кс. Юры Санько, які сцвердзіў, што запіс ягонага выступлення быў скарыстаны без ягонага дазволу ў кантэксце крытыкі БХД, такім чынам, ягонымі словамі маніпулявалі; юрыст Мінскай епрахіі Андрэй Алешка; протд. Андрэй Кураеў, словы якога, як патлумачыў пазней сам святар у сваім блогу, тычыліся зусім іншых палітычных сілаў, а не тых, якім быў прысвечаны сюжэт.

Беларускі Экзархат з нагоды перадачы выступіў з каментаром, агучаным афіцыйным прадстаўніком - архім. Аляксіем (Шынкевічам), адказным за сувязі са СМІ, дадзенага прэс-службе БХД: "Гэта заказны палітычны матэрыял, тым больш, паказаны ў час візіта ў нашую краіну Свяцейшага Патрыярха Кірыла, выклікаў у епіскапату надзвычай негатыўную рэакцыю". Больш за тое, прадстаўнік БПЦ адзначыў, што загадчык брыдычнай службы МЕУ А.Алешка выступаў выключна як прыватная асоба, а протд. Андрэй Кураеў парушыў прынятыя царкоўна-кананічныя нормы, з'яўляючыся госцем Экзархата і Рэспублікі Беларусь, ён не меў права рабіць якія-кольвек публічныя аналітычныя высновы датычна грамадска-палітычнага жыцця беларускай дзяржавы і дзейнасці Беларускага Экзархату. Больш за тое, архім. Аляксій адзначыў: "На жаль, некаторыя выступы протадыякана Андрэя Кураева перад мінскімі слухачамі не адпавядалі не толькі нормам хрысціянскай маралі, але і нормам агульнапрынятай этыкі", дадзеная заява справакавала скандал, у прыватнасці, сам протд. Кураеў назваў яе ў сваім блогу "дзікунскай".

Відэа перадачы можна паглядзець ніжэй:

Частка 1.

Частка 2.

Источник:

ЦАРКВА

Рубрика: