Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 8 Февраля, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Такелажные работы
Варианты тарифных планов. Контактная информация.
ртк.рф

У Брэсце і Гродна адбыліся сустрэчы прадстаўнікоў епархіі і кіраўніцтва вобласці

9 лютага ў Гродзенскім аблвыканкаме адбылася сутсрэча прадстаўнікоў Гродзенскай і Наваградскай епархій і кіраўніцтва вобласці, у якой прынялі ўдзел епіскап Гродзенскі і Валкавыскі Арцемі, архіепіскап Наваградскі і Лідскі Гурый, рэктар Мінскіх Духоўных Школаў архім. Іясаф (Морза), сакратары адпаведных епархіяльных управаў - прот. Анаталь Ненартовіч і прот. Сяргей Шафарост; а таксама намеснік старшыні аблвыканкаму Ігар Жук.

У часе сустрэчы было адзначана, што паміж органамі ўлады і Беларускай Праваслаўнай Царквой у вобласці склаліся добразычлівыя і канструктыўныя стасункі. На сустрэчы выказваліся пажаданні больш шчыльнага супрацоўніцтва ў галіне сродкай масавай інфармацыі, асветніцтва, адукацыі, напрыклад, аб магчымасці адкрыцця праваслаўнай перадачы на гарадскім тэлебачанні, тэалагічнага факультэта ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я.Купалы.

На наступны дзень падобная сустрэча адбылася і ў іншым заходнім цэнтры краіны - у Брэсце. Удзел у ёй узялі кіраўнікі епархій, размешчаных на тэрыторыі вобласці - епіскап Брэскі і Кобрынскі Ян і архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан.


Источник:
ЦАРКВА

Последние новости:



Беларусь |  Все новости |  Зарубежье
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus