Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 8 Февраля, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Оконные решетки
Календарь мебельных выставок. Статьи по теме.
svarog-klin.ru
Продажа щебня
Характеристики продукции. Антигололедные реагенты и стройматериалы.
hitstroi.ru
Лазерная шлифовка лица
Пластические операции. Ежедневный женский сетевой журнал.
cbh-beauty.ru

Клецк. Выдаўца хрысціянскай газеты выклікаюць у пракуратуру

Алега Нікуліна, рэдактара хрысціянскай газеты з Клецкага раёна сёння выклікаюць у пракуратуру. Як паведаміў Алег Нікулін прэсавай службе БХД, яму патэлефанаваў участковы міліцыянт і загадаў прыйсці 25 чэрвеня а 9 гадзіне ў пракуратуру.

На мінулым тыдні да сп. Нікуліна прыходзіў міліцыянт і браў з яго тлумачэнні адносна выдаванай ім хрысціянскай газеты “Апостальскі ветразь”. Таксама міліцыянты апыталі пробашча клецкай парафіі кс. Эрвіна Вячорака, ці не мае ён дачынення да выдання.

“У сваёй газеце я асвятляў пытанні рэлігійнага жыцця. Пра палітыку не пісаў. Выходныя звесткі былі пазначаныя, наклад у межах дазволенага заканадаўствам – 299 асобнікаў”, - паведаміў Алег Нікулін.

Пракурор Клецкага раёна Алег Карабкоў патлумачыў, што ў пракуратуру паступіла заява ад выканаўцы абавязкаў старшыні райвыканкама Мікалая Мацуля, у якой той просіць праверыць, ці не з’яўляецца выданне дадзенай газэты парушэннем закона.

У той жа час сп. Карабкоў пацвердзіў, што выходныя звесткі ў газеце маюцца, а памер накладу не перавышае дазволены заканадаўствам. Тым не менш, пракуратура ўсё роўна вырашыла апытаць рэдактара.

“Ні з таго ні з сяго пачалося выданне і распаўсюд газэты. Мы хочам праверыць, хто дазволіў гэта рабіць, і што ўяўляе сабой рэдакцыя, якая, паводле выходных звестак, знаходзіцца ў доме, дзе пражывае Алег Нікулін”, - кажа пракурор.

 

 

Источник:
ЦАРКВА

Последние новости:



Беларусь |  Все новости |  Зарубежье
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus