Портал Царква
 Bel | [Rus] | Eng | 
белорусский христианский портал 23 Мая, 2012 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

Структурныя змены ў БПЦ: утворана Ўпраўленне справамі Беларускага Экзархату

На пасяджэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 12 студзеня 2012 г., было прынятае рашэнне аб утварэнні новай адміністратыўнай структурнай установы Беларускага Экзархату - Упраўлення справамі (Журнал №149).

Дадзеная сінадальная ўстанова створаная з мэтай дапамогі і садзейнічання Патрыяршаму экзарху ўсяе Беларусі ў кіраванні Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама з мэтай кантролю за выкананнем епархіямі БПЦ і іх кананічнымі падраздзяленнямі Статуту РПЦ, рашэнняў Памесных і Архіярэйскіх Сабораў РПЦ, Святога Сінода РПЦ, Статуту БПЦ, рашэнняў Сінода БПЦ, Агульнацаркоўнага суда і Царкоўнага суда Беларускага Экзархату.

Стварэнне такога Ўпраўлення ў Беларускім Экзархаце даўно стала надзённай патрэбай: у сувязі з тым, што Патрыяршы Экзарх - Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт - кіруе найбольшай епархіяй у складзе БПЦ (у яе складзе 392 прыходы, у якіх нясуць служэнне больш за 450 клірыкаў), больш за тое, па стане здароўя і па дасягненні паважнага ўзросту ён ужо вымушаны быў адмовіцца і ад выканання некаторых сваіх абавязкаў - у прыватнасці, старшыні багаслоўскай камісіі РПЦ.

Старшынём Упраўлення справамі БПЦ стаў архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый (з вызваленнем ад пасады старшыні Камісіі па кананізацыі святых).

Адпаведным рашэннем Сінода БПЦ Канцэлярыя Беларускага Экзархату была пераўтворана ў Сакратарыят Упраўлення справамі Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату, а экспертная кананічна-прававая камісія - у Кантрольную кананічна-прававую камісію пры дадзенай структуры.

Источник:
ЦАРКВА

Последние новости:



Беларусь |  Все новости |  Зарубежье
Copyright © 2005-2008 "Белорусский портал ЦАРКВА".
При копировании эксклюзивных материалов обязательна ссылка.
Мнения авторов могут не совпадать с мнением редакции.
Rating All.BY Џравославный молодежный портал Dubus