Рэлігійная сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.
Прыняцце новай рэдакцыі закону Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, які выклікаў моцны рэзананс у беларускім грамадстве і прыцягнуў да рэлігійнага становішча ў Беларусі пільную ўвагу замежных праваабарончых арганізацыяй, стала, з аднаго боку, рэакцыяй на тую рэлігійную сітуацыю якая склалася ў Беларусі на 2000-2002 гады, а з іншага боку, мела на мэце паўплываць на канфесійную дынаміку ў краіне.