Год з пачатку беларускамоўных службаў у мінскім храме Архангела Міхаіла
У сакавіку споўніўся год, як у мінскім праваслаўным прыходзе Архангела Міхаіла рэгулярна, раз у месяц, па нядзельных днях служыцца Боская Літургія на беларускай мове. Апошняя з такіх службаў прайшла 27 сакавіка.

13 cакавіка ў зале тэатра «Зніч» у дольнай частцы Чырвонага Касцёла ў Мінску адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек які стаўся Папам» па-беларуску. Пачатак прагляду ў 17.00.
Пасля нядзелі, тэмай якой з'яўляецца Страшны Суд, надыходзіць апошні падрыхтоўчы тыдзень перад Вялікім постам. Па царкоўным статуце яна называецца "сырнай сядміцай", а ў прастамоўі масленіцай.
У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.
2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў у неафіцыйнай абстаноўцы.
Падчас двухгадзіннай размовы Францішка і Кірыла ў кубінскай сталіцы “не было гаворкі” пра візіт Папы ў Маскву, запэўніў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.