Красавік 2016

  1. Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

    Міласцю Божай мы дасягнулі светлага дня Пасхі! З таго моманту, як апосталы абвясцілі свету пра Ўваскрасенне Спасіцеля нашага Госпада Іісуса Хрыста, пастаянная радасць напаўняе жыццё нашай Царквы: Хрыстос уваскрэс з мёртвых — і смерць пераможана!

  2. У семінарыі ў Пінску пройдзе акцыя «Стань семінарыстам на ўікэнд»

    «Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.

    Страны: 
    Конфессии: 
  3. Сацыяльныя сеткі — неабходны канал сувязі моладзі і Касцёла, кажа кіраўнік Сакратарыята па камунікацыі Святога Пасаду

    «Мы павінны пераадолець састарэлае меркаванне, пра тое, што сацыяльныя медыя не маюць вялікага значэння», — адзначыў мансеньёр Дарыё Вігано, прэфект Сакратарыята па камунікацыі Апостальскай Сталіцы. Сацыяльныя сеткі даюць магчымасць «пашырыць нашы супольнасці, развіваць нашы магчымасці кантактаваць з людзьмі», лічыць манс. Дарыё Вігано, святар з вялікім досведам працы ў гэтай сферы.

    Страны: 
    Конфессии: 
  4. Мінкульт устаў на абарону гістарычных будынкаў у Мінску, якія хоча знесці БПЦ

    Праекты па аднаўленні гістарычных будынкаў і забудове на вуліцы Вызвалення ў цэнтры Мінска, разгледжаныя Міністэрствам культуры, прадугледжваюць захаванне пабудоў, зносу якіх дамагаецца Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ).

    Страны: 
    Конфессии: 
  5. Адбыўся сумесны візіт Папы Рымскага і праваслаўных патрыярхаў на востраў Лесбас

    Папа Францішак разам з Патрыярхам Канстанцінопальскім Барталамеем І і Архіепіскапам Афін і ўсяе Грэцыі Іеранімам ІІ зддзейснілі суместны візіт на  востраў Лесбас, які зараз стаў месцам гуманітарнага крызісу, выкліканага наплывам мігрантаў і бежанцаў.

  6. Публікацыя указаў аб забароне мінскіх клірыкаў выклікала незвычайны рэзананс у СМІ

    Указы аб забароне ў богаслужэннях трох клірыкаў Мінскай епархіі, апублікаваныя на нядаўна адкрытым епархіяльным сайце, сталі раптам топавай навіной. Сярод адрэагавалых СМІ як афіцыйныя, уключаючы інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА, так і апазіцыйныя.

    Страны: 
    Конфессии: 
  7. Адбылося развітанне з Нілам Гілевічам

    1 красавіка ў Мінску адбылося развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Некалькі тысяч чалавек прыйшлі на апошнюю сустрэчу з паэтам у Петра-Паўлаўскі сабор г. Мінска. Народны паэт Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка на 85-м годзе жыцця і пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску, побач з жонкай.