Б(Н)АПЦ зноў зажыгала на шэсці апазіцыі

Чарнобыльскі шлях, традыцыйная акцыя, прымеркаваная да ўгодкаў (сёлета 20 год) Чарнобыльскай трагедыі, падобна да ўсіх апошніх акцыяў апазіцыі, не абыйшоўся без прадстаўнікоў Б(Н)АПЦ - Беларускай (народнай) аўтакефальнай праваслаўнай царквы - наперадзе калоны. Святар Леанід Акаловіч быў апрануты ў чорнае вялікапостнае аблачэнне (узнікае пытанне, паводле якога календару Б(Н)АПЦ святкуе Пасху?), святар Вікенцій Кавалькоў нёс вялікі металічны крыж, абвязаны бел-чырвона-белай стужкай, нехта нёс ікону Ўваскрасення Іісуса Хрыста, напісаную ў заходняй манеры, папяровую, вядомую ікону Чарнобыльскай Божай Маці, намаляваную А.Марачкіным, і яшчэ два чалавекі неслі две партрэты чалавека ў патрыяршым кукалі, пабоднага на Патрыярха УПЦ Кіеўскага Патрыярхату Філарэта (Дзенісенкі) - падобна на тое, што гэта былі тыя самыя партрэты, што суправаджалі "хрэсны ход" Казуліна на Кастрычніцкую плошчу 19 сакавіка. Застаецца незразумелым толькі, чаму прадстаўнікі Б(Н)АПЦ ці як цяпер яны сябе называюць, Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы на бацькаўшчыне, неслі партрэты Патрыярха Філарэта Дзенісенкі, хаця самі яны пры гэтым сцвярджаюць, што знаходзяцца ў юрысдыкцыі Амэрыканскага Сусьветнага патрыярхату архіепіскапа Юрыя Рыжага. Няўжо Патрыярха Дзенісенка прынялі як мясцовага епіскапа ў гэты "Сусветны Патрыярхат"? Альбо, можа гэта былі партэрэты сусветнага патрыярха (ці архіепіскапа?) Юрыя Рыжага?

Чарнобыльскі шлях 2006 скончыўся ля сценаў праваслаўнага храму ў гонар іконы Божай Маці "Шуканне загінулых", храма-помніка ахвярам чарнобыльскай трагедыі. На прыступках храму, на паперці ў час кароткага мітынга зноў прысутнічалі вышэй названыя прадстаўнікі БАПЦнБ, усё з тымі ж партрэтамі чалавека ў патрыяршым кукалі, што было абсалютна недарэчна на тэрыторыі храма, які хоць і пабудаваны на народныя грошы, але перададзены для служэння Беларускай Праваслаўнай Царкве, у якой ёсць свой Патрыярх (Алексій ІІ) і свой правячы архіерэй - Мітрапаліт Філарэт.

Безумоўна, каларытныя бацюшкі ў скуфейках і расах упрыгожваюць падобнага кшталту мерапрыемствы, і выклікае павагу іх грамадзянская пазіцыя. Але застаецца шмат пытанняў наконт асобаў гэтых святароў, а таксама каго яны прадстаўляюць і ад ч'яго імя дзенічаюць: ад свайго ўласнага, ад Сусветнага Патрыярхату Юрыя Рыжага, ад сваёй шматлікай паствы, ад Патрыярха Філарэта (Дзенісенкі)? І гэтыя пытанні спараджаюць яшчэ цэлы шэраг наступных - і да святароў Леаніда Акаловіча і Вікенція Кавалькова, і да арганізатараў масавых мерапрыемстваў, і да Кіеўскага і Амерыканскага Сусветнага Патрыярхатаў, а таксама да Патрыярхату Маскоўскага.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: