burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пн Мар 13, 2006 19:47 |
|
|
|
калі ўзгадаць практыку мінулага Вялікага поста і чытаньня кафізмаў, а таксама практыку штодзённай малітвы высвятляююцца цікавыя рэчы. Маліцца праваслаўнаму чалавеку складана, асабліва калі не выпрацавана малітоўнай дысцыпліны - правіла раніцай і ўвечары, штодзённае чытанне Святой Бібліі, не гаворачы ўжо пра асаблівыя аскетычныя мерапрыемствы, кшталту вялікапостных. Калі разабрацца, то выкананне самаго простага малітоўнага правіла (дапусцім, вячэрніх малітваў) займае 10-20
хвілінаў (у залежнасці ад складу малітваў і хуткасці і ўважлівасці малітоўніка), тое самае тычыцца і і малітваў ранішніх. Калі ўзяць мінулагодня кафізмы і малітву за 20 чалавек (ці крыху больш было ў нашым брацкім спісе), то прамаўленьне 20 імёнаў займае ад 20 сек да некалькіх хвілінаў у залежнасці ад таго ці проста імёны прамаўляюцца ці да кожнага дадаюцца асаблівыя прашэнні. Чытанне адной кафізмы займае каля 10 хвілінаў пры ўважлівым чытанні. Што такое 10 хвілінаў? што такое 20 хвілінаў? Што такое некалькі хвілінаў? І чаму, калі трэба маліцца, то яны здаюцца ледзь не гадзінай і на малітву ну зусім не хапае часу. Для прыкладу, паспрабуйце засячы,
колькі часу вы траціце на адзін паход у прыбіральню? Колькі часу патрэбна вашаму чайніку, каб закіпяціць ваду? Колькі часу займае ў вас даход ад кватэры да прыпынку грамадскага транспарту? Колькі часу вы праводзіце перад люстэркам? Я ўжо не кажу пра тое, колькі секундаў патрэбна на тое, каб пачакаць загрузкі ў інтэрнэт. Колькі часу вы траціце на стаяньне ў чарзе ў краме? Колькі часу вы праводзіце ў ложку перад тым, як устаць, калі ўжо прачнуліся, і перад тым, як заснуць, калі ўжо ляглі? Колькі часу займае штодзённае харчаванне? Паспрабуйце разок паглядзець на гадзіннік. У параўнанні з гэтым 15-20 хвілінаў правіла і 10 хвілін чытання Пісання - гэта надзіва мала. Чаму ж так цяжка маліцца і ўзяцца пачытаць?
Ёсць некалькі прычынаў. 1) Нам заўжды не хапае часу. Усе папярэднія мерапрыемствы я параіла вам правесці, каб зразумець, што калі мы будзем лічыць, колькі часу займаюць у нас штодзённыя простыя справы,без якіх ніякне абыйсціся, то гэтыя некалькі секундаў ці хвілінаў таксама будуць нам здавацца ну веееельмі працяглым часам.
Таму правіла № 1: ніколі не думайце пра час, калі моліцеся ці збіраецеся маліцца. Уж паверце, лішнія некалькі хвілінаў (некалькі хвілінаў, гаворка нават не пра гадзіны ідзе!) вас не выратуюць, лепш патрацце іх на малітву. Можаце нават паставіць сабе правіла: маліцца не больш за н-ную колькасць хвілінаў і пастаўце секундамер.
2) Мы занадта доўга збіраемся маліцца, больш чым молімся. Спачатку гаворым сабе "Ну, трэба памаліцца, малітва патрэбная чалавеку як паветра". Потым набіраем паветра ў грудзі (дыхаем то бок). Потым выдыхаем. Потым ідзем паставіць гарбату. Потым думаем, як лепей арганізаваць малітоўную прастору - як стаць, куды глядзець, шукаем малітаўнік. Потым чуем, што чайнік ужо закіпеў. Потым успамінаем, што трэба праверыць пошту, загружаемся ў інтэрнэт. Потым бачым, што ёсць лісты, на якія трэба адказаць неадкладна. Потым успамінаем, што трэба патэлефанаваць навуковаму кіраўніку (каханай дзяўчыне ці хлопцу). Потым 25 хвілінаў размаўляем па тэлефоне. Потым зноў загружаемся ў інэт. Потым успамінаем, што чайнік ужо астыў і ідзем яго ставіць. Потым прыходзяць бацькі, трэба ж і з імі пагаварыць. Потым чакаем,
пакуль размовы улягуцца і можна будзе спакойна зачыніць дзверы ў пакоі і памаліцца. Потым зноў успамінаем пра састыўшы чайнік, пра каханую дзяўчыну, пра інтэрнэт, пра хатняе заданне і г.д. Ну нарэшце сталі (селі, ляглі - хто як), узялі малітаўнік у рукі (заплюшчылі вочы, скрыжавалі рухі, перажагналіся). Пачынаем маліцца.
Па ходу малітвы ў галаву прыходзяць розныя думкі - пра састыўшы чайнік, пра каханую дзяўчыну, пра інтэрнэт, пра хатняе заданне, пра тое, што нешта захацелася ў прыбіральню, а вось я даўно не ела сушанай рыбы, трэба будзе летам паехаць у вёску рыбы налавіць, цікава, якое будзе надвор'е летам, ой, трэба да лета вызваліцца ад курсавой, дыплёмнай, кандыдацкай, дарэчы, забылася зусім... і пачынаеш успамінаць, што забылася. Потым раптам разумееш, што ужо 3 старонкі малітаўніка перагарнуў, і толькі потым заўважыў, што чытаеш ранішнія малітвы замест вячэрніх - эх, марна час патраціў, трэба пачынаць спачаку...
Правіла № 2: калі ніяк не атрымліваецца знайсці час для малітвы, пастарайцеся выбраць нейкі пэўны час, які будзеце малітве прысвячаць, напрыклад, 22-00. Старайцеся доўга не збірацца. Перад малітвай пачытайце некалькі вершаў з Бібліі. Пастарайцеся, каб Біблія заўжды была на бачным месцы і яе не прыходзілася аднекуль даставаць (а то бывае - палезеш па Біблію, а табе у рукі "Гары Потэр" трапляецца, ці вершы Ларысы Геніюш. 3) У малітве галоўнае - не спяшацца. Галоўнае, то бок, не спяшацца ні
пачаць малітву, ні скончыць. Сядзьце за стол, вазьміце паперку і аловак ці асадку, намалюйце крыжык, напішэце якую-небудзь фразу, кшталту "Госпадзе памілуй" альбо якую-небудзь кароткую малітву. Гэта дапамагае засяродзіцца.
4) калі для малітвы няма словаў, то проста колькі імгненняў паглядзі на ікону Хрыста, альбо зрабі колькі жадаеш зямных паклонаў (хаця б і 10)
Вядома, кожны хрысціянін імкнецца да таго, каб малітва была яму ў радасць і была патрэбай, а не абавязкам. Кожны хрысціянін імкнецца да таго, каб больш часу праводзіць у малітве, каб малітва была не фармальнай, а шчырай. Дакладней, кожны хрысціянін імкнецца да Бога, а не да малітвы, малітва - гэта толькі сродак, як і чытанне Пісання. Але практыка жыцця ў Царкве паказвае, што малітва (індывідуальная і саборная) не толькі ёсць вынікам і раскрыццём стасункаў з Богам, але
стасункі з Богам становяцца глыбей і мацней, калі чалавек рэгулярна моліцца, посціць, чытае Білбію і разважае над духоўнымі пытаннямі.
Ёсць сярод нас і тыя, хто моліцца рэгулярна і шмат, але і тыя ведаюць, што да дасканаласці яшчэ далёка. Малітва - гэта не толькі сам малітоўны час, які цалкам прысвячаецца малітваслоўям, славаслоўям, паланенню і іншым формам малітвы. Малітва - гэта пастаянны стан: калі чысціш зубы, размаўляеш з сябрам, пішаш канспект. |