Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему БАПЦ ува ўсё красе: на эміграцыі і ў Беларусе.
На страницу Пред.  
1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16  След.
Працяг артыкула пра БАПЦ на tut.by
Andre


Православный
Зарегистрирован: 12.01.2006
Сообщения: 53
Откуда: Оттуда
Ответить с цитатой
БІЗНЭС, КЛАНЫ І ЗМАГАНЬНЕ ...У ЦАРКВЕ.

У бруклінскай царкве, у Нью-Ёрку, Зянон зьяўляўся зрэдку, адно на чарговыя пагулянкі, ладжаныя Шаламіцкімі, альбо Вашкевічамі з нагоды якога-небудзь сьвяткаваньня. Станіслававіч важна выходзіў да сцэны ў прыцаркоўнай залі і трымаў “спіч”, падчас якога падымаў рэвалюцыйны настрой у прысутных. Дух змаганьня, аднак, далей дзьвярэй не выходзіў, а прысутныя “змагары”, замест вярнуцца на Беларусь і кінуцца на барыкады беларускага адраджэньня, наступным днём спакойна ішлі на сваю працу і думалі пра тое, як-бы гэта застацца ў Амэрыцы... Пасьля сваёй палымянае прамовы Зянон ішоў за агульны стол і пад воклічы “жыве Беларусь”, каштаваў прыгатаваныя стравы і напоі. Сядаў ён ля старэйшых эмігрантаў, альбо каля архімандрыта Алексія Драздоўскага і кожны раз аб чымсьці зь ім размаўляў... Цікава, што агульнага было паміж першым беларускім змагаром “з маскалямі” і сьвята-ром-амэрыканцам, які ўцёк ад беларускага нацыяналізму, выхоўваўся на рускай культуры і 20 гадоў адслужыў ў Рускай Замежнай Царкве?!..
Напрыканцы кожнага з візытаў, Зянон раздаваў свае выданьні і зьбіраў “ахвяры”. Вакол яго таўклася купка студэнтаў. Пазьняк думаў, што карыстаецца папулярнасьцю ў моладзі, а моладзь думала, як бы гэта “стральнуць” пазьнякоўскі аўтограф і сфатаграфавацца для палітычнага прытулку. Штораз сярод моладзі было больш новых твараў: дзеля таго, каб застацца ў Амэрыцы, можна і “пазмагацца”, за гэта ў пастарунак не зацягнуць. Як толькі маладыя даставалі паперы на палітпрытулак у ЗША, шэрагі “змагароў” хутка радзелі, а на іх мейсца стаяла чарга новых кандыдатаў у “змагары”. Гэта злавала адказных спадароў з пазьнякоўскага “вызвольнага руху” і таму ня раз на важных паседжаньнях высоўваліся прапановы браць з “просяшчых” грошы. Памятаю, як “змагар”А.Тальянскі прапа-наваў браць тысячу даляраў з носу, “за паперы”. Апошнія “рынкавыя” прапановы сягалі 3-5 тысячаў у якасьці “ахвяры” на які-небудзь“вызвольны рух”, раду, ці на “дар Сакавіка”, “Беларуса”, Фонду імя якогась змагара. Аднак і яны не гарантавалі атрыманьне статусу ў ЗША, ды і хто заплаціць столькі за мейсца ў шыхце “сьвядомых беларусаў”?... Атрымоўвалася, што які-небудзь прыслугач Пазьняка, зьехаў у Амэрыку трохі раней за цябе і яшчэ сам не дасяг усіх грынкартаў-пашпартоў, а ўжо прагне зарабіць на табе грошы?!!..
З адыходам а.Драздоўскага, Пазьняк таксама перастаў наведвацца ў царкву. На пазамінулую Пасху я запрашаў яго на ўсяночную — ён не прыйшоў, а з раньня быў якісь мітынг, дзе без Зянона не абыйшлося. Калі Пазьняк ізноў зайшоў у царкву і на пытаньне, чаму не прыйшоў, ён апраўдваўся, што быў заняты. Уначы?!.. Калі б яго у беларускі касьцёл запрасілі, ды няма такіх, ёсьць толькі польскія. Ці прыйшоў бы? А праваслаўныя яму нецікавыя — “варожая” традыцыя!..
Усьлед Пазьняку сышлі з бруклінска-нью-ёрскай парафіі і кампанія Шаламіцкіх, якія імітавалі сваю актыўнасьць як беларускіх аўтакефалістаў. Апошнія йх патугі выклікалі адно ўсьмешкі парафіянаў... Шаламіцкія былі больш “ідэйныя спадары”: няхай народ нам грошы прынясе, а мы ім і банк адчынім, і касу “узаемадапамогі”, і беларускі дом у Манхэтане пабудуем, і БАЗАЙ, і царквой кіраваць будзем. Толькі дайце нам пакамандаваць-распрадзяліць. Нават калі Шаламіцкія ладзілі ў прыцаркоўнай залі свае пачастункі, яны стараліся гэта больш “супольнымі намаганьнямі”, чымсьці сваімі рукамі. А народ ня глупы — свае грошы сам лічыць любіць!
Цікаўнасьць да праваслаўных, проста празмерная, у Пазьняка прачнулася дзесьці год таму, калі ў царкве сьв.Кірылы Тураўскага, на зьмену адной нахрапістай парачцы, заявілася новая і распачала чарговы канфлікт.
Зоя і Мікола Вашкевічы — публіка дробна-сьпекулянцкага складу мышленьня: ”рабацяшчыя”, да розных там ідэйкаў не дарасьлі, у палітыку ўпэцкаліся, але свайго ня ўпусьцяць! У часы Савецкага Саюзу гэткага кшталту шустрыя “таварышы” лезьлі ў камуністы, таўкліся ў чэргах за кілбасой—гарэлкай, пхалі суседа (“Ты тут не стаяў!”) і кланяліся начальству. А цяпер, вось, у Амэрыцы свае чэргі за катлеткамі і палітпрытулкам ствараюць! У Беларусі Мікола, зь яго словаў, на загад мітрапаліта Філарэта вазіў экскурсіі ў Жыровіцкі манастыр і “прамышляў” перагонкай машынаў з Нямеччыны. Зоя на Радзіме працавала ў якімсьці дзяржкамітэце па ўзнагародах, а цяпер перавярнулася ў “сьвядомыя”, выстаралася палітычнага прытулку і ўжо “савяршэнна чэсна і бязплатна” кансультуе ўсіх запар, як дастаць той самы палітпрытулак. Дзеці, ад колькіх шлюбаў, у абодвух, няблага ўладкаваліся і жывуць сабе “пад дыхтатурай”, а вось бацькі — у вялікую палітыку падаліся. Прэзідэнт Беларусі так “пагражаў” жыцьцям Зоі і Міколы, што яны ад яго ўцяклі за акіян ...па турыстычных візах! Праўда Прэзідэнт нават і ня ведае, хто гэта такія — Зоя і Мікола і чым жа ён іх так пакрыўдзіў? І добра, што ня ведае...
Вельмі хутка Мікола з жонкай скемілі, што пад царквою можна зладзіць бізнэс і разжыцца: людцы ж для царквы нічога не пашкадуюць! Нават амэрыканскія ўлады з павагай ставяцца да царквы—падаткі не бяруць! А падаткі ў Амэрыцы рэч архіважная. Так вось у арганізаванай Вашкевічамі прыцаркоўнай сталоўцы іх акурат плаціць і ня хочуць! Усё як-бы “для царквы”, толькі калі сьвятар запытаўся, а што, уласна, царкве дасталося — яго абазвалі “агентам КГБ” і запатрабавалі “выдаліць!”. Парадак, належны ў царкве, прабаваў навесьці Епіскап: загадаў таргашам выйсьці з храму. “Сьвядомы беларус” Мікола Вашкевіч, было, да Епіскапа прыбег каяцца, у сьвятара прабачэньня прасіў за “агента КГБ” — напалохаўся... А пазьней і ўвогуле схаваўся (да пары, да часу) разам з Зойкай, як бы не праз іх канфлікт у царкве пачаўся.

Добавлено: 21.02.06 00:41




belaoc
новичок

ЯГО МІЛАСЬЦЬ, “ПЕРШАГЕРАРХ” ДАНІЛЮК

Але не тут та было! У “змаганьне” улез ..сын першага сьвятара ў парафіі, Б.Данілюк — вечны “сакратар кансісторыі”, які ў той БАПЦ больш “чорны кардынал”, чымсьці царкоўны сакратар. 90-гадовы дзед Данілюк пры бруклінскай парафіі ад яе пачатку. Якой-кольвэк духоўнай адукацыі ня мае, але ўжо не аднога сьвятара і япіскапа “зьеў”. Ва ўсіх канфліктах, што былі за 55-гадовую гісторыю царквы, “просты парахвіянін” Б.Данілюк альбо прыймаў удзел, альбо назіраў — вялікі вопыт!.. Стары Данілюк прывык трымаць лейцы ўлады ў сваіх руках: на канец 1998 году ў яго быў свой “ручны” мітрапаліт, свая аўтакефальная ад усіх царква, свая “кансісторыя” з “радай” ў сваёй жа хаце, свой кафэдральны са-бор, сваё выда-вецтва, свой ча-сопіс, і нават свая, да сьмешна-га, асаблівая ад усіх іншых ва-рыяцый, “бела-руская” мова. Мову Янкі Купалы ён не любіў, нечага супраць яе вы-казваўся. Накануне 60-гадовага юбілею свайго шлюбу, Б.Данілюк віншаваў сам сябе(?!) ў сваім жа часопісе. Заедзь кіраўнічая, якая апаноўвала Данілюка, часам забівала ў ім здаровы сэнс і разсудак: дзед апантана змагаўся цэлае жыцьцё(!) з усімі сваімі апанэнтамі, і рэальнымі, і абстрактнымі. Напачатку запросіць каго да царквы, а пазьней змагаецца з запрошанымі. Як выкіне адных — зараз-жа запрашае наступных. Так і бавіцца, як фараончык у амфітэатру, аглядаючы сваіх “гладыятараў”. Ён абсалютна нецярплівы да чужой думкі — альбо па-ягонаму, альбо — прэч на вуліцу! З той жа прычыны “захварэў” архімандрыт Драздоўскі і ..больш ніколі не вярнуўся ў царкву. За паўстагодьдзя жыцьця ў вольнай Амэрыцы, Данілюк так і не пазбавіўся свайго персанальнага таталітарызму. Пірамідка беларускай аўтакефаліі, на якую ён залез і прыватызаваў у сваю уласнасьць, трухлявіла, ды старэла, як і яе ўласьнік. Свайго мітрапаліта прыйшлося здаць у дом старцаў, бо не памятае, як яго завуць. Кансісторыю з радай аддаў “ворагам”, зь якімі 20 гадоў апантана змагаўся, адно пячатку і подпіс на рахунку пакінуў сабе. Кафедральны сабор, каб не новая эміграцыя, сам бы разваліўся ад старасьці і недагляду. У пэўным часе шматлікая (на старых фота) данілюковая “парахвія”, разам з “сястрынствам” і мітрапалітам лёгка зьмяшчалася ў данілюковым-жа аўто на 5 асобаў. Старэйшых парафіянаў паразганяў (апошнім сыйшоў сп.Язэп Кузьменка), а замест іх сабраў нейкіх інтэлектульна недалёкіх, але асабіста адданых і “ультрасьвядомых”, зь якіх утварыў паслухмяную “раду”. Выдавецтва заваліў, а часопіс і сам ляснуў: жывыя аўтары разьбегліся, засталіся адно данілюковыя псэўданімы Сланімец з Шчарычам, ды і тыя без сьвежых ідэяў і думак. Што б не пачынаў — усё даходзіла да абсурду. З царквы зрабіў палітычны цырк, а новага япіскапа ацаніў так: ”занадта ж разумны!” Зразумела, Уладыка Васіль семінарыю зь акадэміяй скончыў — гэта ж не слупы на дарозе праектаваць! Данілюк уцяміў, што на Епіскапа не гаркнеш, так як калісьці на хворага мітрапаліта, а кіраваць “хоцца” па-старому...

Добавлено: 21.02.06 00:45




belaoc
новичок

ЯГО МІЛАСЬЦЬ, “ПЕРШАГЕРАРХ” ДАНІЛЮК

старому...
“Пачынаць даходжаньне да зразуменьня трагэдыі, удзельнікамі якое хоць, ці нехаць, усе мы сталіся ... Нельга ўхіліцца ад выснаву, што беларусы нейкае дзікое плямя, амаль перыядычна авалодванае згубным гізам, у якім яно сьлепа бурыць свае папярэднія дасягненьні ды ўкрыжоўвае собскіх старшэньнікаў. .... Немала з нас рые, каб стрэшчыць царкоўныя асновы, а калі, крый Божа, пакажацца ўжо гастралёр збоку, дык і спаліць Царкву дадзем у ягоны гонар. Скуль-жа бярэцца гэткае шаленства? Адказ .... пачынаецца з даўняе мудрасьці, паводле якое нацыі заслугоўваюць на сваіх правадыроў, а гэтым самым і нашая эміграцыя, што пнецца быць рэпрэзэн-тацыяй цэлага народу, не можа быць іншай ад ейных палітыкаў, ці эліты .... Будзь у гэтай эліце дзяржаўныя мужы, а не адныя паўгарошкавыя палітыканы, да такога пажару, што сяньня руйнуе наш здабытак ніколі не дайшло-б.
Нажаль, ад першых крокаў узнаўленьня БАПЦ і па сяньняшні дзень, гэныя, не дужа прыкладнае пабожнасьці “дзеячы” не ўяўляюць сабе царкву йнакш, як адно прынадаю для цёмных мужычкоў, ды забабонных “царкоўнікаў” ды ўважаюць, што яны пакліканыя ёю кіраваць.
Бо, ці-ж не пярэчаць асновам нашае веры ў заснаваньне Царквы самым Хрыстом ды пераданьне ў Ёй Ласкі Сьвятога Духа ад апосталаў да япіскапаў і сьвятарства нашых дзён сходы ягоных прыхільнікаў, што, як у нейкім клюбе, выбіраюць сабе япіскапа ды, ці абгрунтаваньне гэткага адступніцтва цьверджаньнем, што царкву стварыў народ і ён у ёй распараджаецца, не сукрытая марксысцкая ідэйка, што чалавек стварыў Бога, а не наадварот.” (“Сьцераж Веры”, абежнік брацтва і сястрыцтва сьв.Кірылы Тураўскага БАПЦ, №1, 26 красавіка 1981 г. Нью-Ёрк). Лепей і ня скажаш! Гэтыя словы належацца ...Б.Данілюку(!!!), тагачаснаму рэдактару “Сьцеража веры”. Выглядае, што пісаў іх як-бы праваслаўны вернік, душа якога хварэла за лёс Беларускае Царквы, ён быў супраць пераўтварэньня Царквы ў прыладу розных палітыканаў.
“... Нажаль, у шмат каго з новых наведвальнікаў іхнае зацікаўленьне скончылася з атрыманьнем з дапамогай нашае парахвіі палітычнага азылю ... Гэткім чынам, адыйшлі нятолькі карыстальнікі з дапамогі, але й немалая колькасьць нашых патрыётаў, а ў парахвіі пачаў прыбываць лік нацыянальна абыякавых, а рэлігійна распаленых новапабожнікаў ... іхная бо нацыянальная нясьведамасьць і неабдумная рэлігійная зацятасьць не засталася без увагі дыктатуры ... і яна знайшла ў парахвіі здраднікаў, што паімкаюцца захапіць у ёй уладу, ды абярнуць яе зь цьвярдыні змаганьня за ... аўтакефалію й дзяржаўную незалежнасьць, у базу дзейнасьці раскладу й руйнаваньня беларускае эміграцыі як палітычнае сілы.” Гэтыя словы таксама ...Данілюка(!!?), ужо ўзору 2005-га. Яны ўзятыя з звароту да суродзічаў і праваслаўных беларусаў, да якіх Данілюк зьвяртаецца ад імя ягонае “парахвіяльнае рады” ў ліпені гэтага ж году. Так можа пісаць абыякавы да духовасьці загадчык царкоўнага ад’дзелу “вызвольнага руху”, якому воляй лёсу выпала працаваць з “царкоўным элементам”. Царква для яго — пляцдарм для палітычнай барацьбы, змаганьня за дзяржаўную незалежнасьць і аўтакефалію (ад усяго праваслаўнага сьвету?!). Хрыстос казаў: “Дом Мой — домам малітвы нарачэцца”. Але што для загадчыка словы Хрыста? Загадчык лічыць, што толькі ён валодае абсалютовай Праўдай! А рэшта мусі працаваць на выкананьне гэтае праўды.
Дык хто такі Данілюк? Чалавек з дзьвюма супрацьлеглымі думкамі, двума рознымі тварамі?! Праваслаўны вернік, які ўсьлед бацькі-сьвятара паўстагодьдзя хадзіў да царквы? Ці дэмагог-палітыкан, погляды якога зьмяняюцца залежна ад палітычнага надвор’я, а беларуская царква—ягоная дзялка для палітычнай дзейнасьці сярод “цёмных мужычкоў ды забабонных царкоўнікаў”? Ці можна лічыць вернікам чалавека, які з аднога боку паказушна-істава “моліцца”, а з другога — пляжыць годнасьць духавенства навідавоку скліканага ім-жа, звар’яцелага натоўпу?!

Добавлено: 21.02.06 00:52




belaoc
новичок

натоўпу?!
Болей 20-ці гадоў Данілюк упарта змагаўся з “паўгарошкавымі палітыканамі”, пісаў пра йх выясьненьні, пратэставаў, грукаў у дзьверы, тупаў і трэс рукамі, але ніхто на яго не зьвяртаў увагі. Трымалі за ізгоя, не заўважалі. Дзякуючы “антыбеларускай” дзейнасьці сьвятара, нарэшце, “паўгарош-кавыя” пусьцілі Данілюка на свой панадворак у Гайленд-Парку!.. Шчасьлівы!!! Для гэтага “і спаліць Царкву дадзем”... Умоўна кажучы, царкву “спалілі”, а пад крыжамі засталася палітычная сэкта з сталоўкай...
Пройдзе час і пасьля сьмерці Данілюка там ужо не будзе каму маліцца: з прысутных змагароў-камсамольцаў мала хто ведае розьніцу паміж “кандакамі” і “трапарамі” ў багаслужбе. Праваслаўныя адтуль сыйшлі, а змагарам тыя трапары-кандакі сто гадоў даліся... У лепшым выпадку будзе музэй беларускай аўтакефаліі, замест храма...
Напрыканцы 2004 г. той-жа Данілюк сабраў сваю “раду” з таксістаў, электрыкаў, сантэхнікаў, дворнікаў і безпрацоўных ды ..адмяніў загад Епіскапа(!) на вылучэньне з парафіяльнае рады таргашоў і асобы з нізкаамаральнымі паводзінамі. Больш таго, данілюкова рада асобным пунктам дазволіла ў БАПЦ гэтыя самыя ...амаральныя паводзіны(!), бо йх ..не рэгляментуе статут БАПЦ(?!!).
Цяпер у прыцаркоўнай залі Пазьняк будзе заклікаць да расейска-беларускай вайны і прытрымвацца маральных прынцыпаў у палітыцы, а за сьцяною, у бібліятэцы-офісе можна спакойна аглядаць ...порна-сайты(!). Што і рабіў у часе свайго жыцьця пры кафедральным саборы БАПЦ “сьведамы беларус” Віталь Міхноўскі — палітуцякач, выпускнік акадэміі кіраваньня Рэспублікі Беларусь, сябра “парафіяльнае рады”(!). І ніхто болей не будзе гэтаму замінаць,бо: ”Цяпер у беларускай царкве ... гучыць беларуская мова, усе адчуваюць сябе, як у сваім доме, ва ўсіх прыветныя абліччы, радуюцца адзін адному. ... Гэтак будзе і ў нашай Бацькаўшчыне Беларусі!”(З.Пазьняк “Дзіўныя справы ў беларускім замежжы”).
5 сьнежня 2004 г. можна лічыць днём зьнішчэньня рэшткаў права-слаўя і царкоўнага абустройства у БАПЦ, канцом беларускай аўта-кефаліі і пачаткам пераўтварэньня яе ў палітычную сэкту. Рэвалюцыя ў царкве!
Далей, аднак, “зь віламі і косамі” на Епіскапа і сьвятара Данілюк не пайшоў — не той узрост і канфлікт зайшоў у тупік...

_________________
“Адкуль яны і хто яны, адменцы?”
A.Гарун
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AndreОтправить личное сообщение
BAOC
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
ДА ПРАВАСЛАЎНЫХ БЕЛАРУСАЎ І ЎСІХ ПРАВАСЛАЎНЫХ ЦЭРКВАЎ У АМЭРЫЦЫ І НА ЗАМЕЖЖЫ
ЗВАРОТ
Мы, парафіяне царквы сьв. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Аve., Brooklyn, N.Y.), назіраючы як цягам апошняга году адбываецца:—
1. Апаганьваньне нашае праваслаўнае царквы шляхам пераўтварэньня яе ў палітычны клюб і, адпаведна, непавага да самога інстытуту Праваслаўнай Царквы,
2. Захоп нашае сьвятыні натоўпам “сьведамых беларускіх патрыётаў”—-нацыяналістаў з ліку былых камсамольцаў-бязбожнікаў ,
3. Распальваньне нацыянальнай і рэлігійнай варажнечы і нянавісьці, праз выступы ў прыцаркоўнай залі ненавісьнікаў Праваслаў’я і заклікі да “асобнасьці” ў праваслаўным сьвеце беларусаў, прыніжэньне і заклікі да “барацьбы” з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасьцяў,
4. Пераўтварэньне царквы ў залю для грамадзкіх папоек і ігрышчаў падчас праваслаўных Пастоў,
5. Непавага да дзеючага духавенства і кіруючага Епіскапа, чаго вымагаюць каноны Праваслаўнай Царквы,
6. Стварэньне сэкты рэлігійна-палітычнага кірунку, якая пад выглядам праваслаўнай парафіі заманьвае ў свае шэрагі даверлівых праваслаўных беларусаў і ўжывае іх для сваіх палітычных мэтаў,
7. Прыніжэньне статусу Царквы праз непадпарадкаваньне парафіяльнай рады кіруючаму Епіскапу і ўтрыманьне ў яе шэрагах асобаў нізкаамаральных паводзінаў, ды апраўданьне гэтых паводзінаў на падставе палітычных перакананьняў гэтых асобаў.

З увагі на ўсё вышэй сказанае, мы ад імя ўсёй парафіі ЗАЯЎЛЯЕМ, што:
1. Парафія сьв.Кірылы Тураўскага выдаленая з будынку па 401 Атлантык Авеню ў Брукліне і замест яе па гэтай адрэсе цяпер знаходзіцца сэкта рэлігійна-палітычнага кірунку пад кіраўніцтвам З.Пазьняка і Б.Данілюка.
2. Да новастваранай сэкты Данілюка-Пазьняка неўзабаве далучылася парафія БАПЦ ў Гайленд-Парк. Сэкта карыстаецца назвай “БАПЦ” (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква) і нічога супольнага з Кананічнымі Праваслаўнымі Цэрквамі ня мае, акрамя ўжываньня праваслаўных абрадаў і аблачэньняў.
3. Сэкта Данілюка-Пазьняка “БАПЦ” выдае рознага кшталту загады і звароты ад імя нямоглага мітрапаліта Ізяслава, які знаходзіцца пад апекай іншай асобы ў доме састарэлых і не адказвае за свае паводзіны.
4. Мы, праваслаўныя беларусы, лічым, што ідэя аўтакефаліі Беларускай Царквы, у той форме, як яна існавала дагэтуль на замежжы, страціла свае перспектывы і зайшла ў поўны тупік. Таму мы, усёй парафіяй, з дабраслаўленьня Прэасьвяшчэннага Епіскапа Васіля, заяўляем аб сваёй вернасьці Канонам Праваслаўнай Царквы і, каб не патрапіць ў грэх сэктанства і раскольніцтва, мы ВЫХОДЗІМ з “БАПЦ” і пакідаем за сабой права пошуку іншае, ПРАВАСЛАЎНАЕ і КАНАНІЧНАЕ юрысдыкцыі.
ПАРАФІЯНЕ
ЧАС № 1(6) 2005
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
Kolorowe jarmarki, blaszane zegarki...
Andre


Православный
Зарегистрирован: 12.01.2006
Сообщения: 53
Откуда: Оттуда
Ответить с цитатой
Прочитал "Багаслужэнне на Кастрычніцкай плошчы". Очень много искаженных фактов, недоговорок. Хоть может в этом и нет особой вины автора, так как в тему действительно мало кто углублен.

Важно знать, что любое упоминание Изяслава в качестве руководителя БАПЦ следует считать блефом. Он уже давно в доме престарелых, причем в тяжелом состоянии. Естественно, никаких решений он не принимает и совершенно отдален от всего того, что имеет название БАПЦ.

Руковолит номинально всей шарагой Данилюк, на которого еще в свое время наложил анафему сам митрополит Изяслав, а потом и епископ Василий. Руководить-то, собственно, нечем. Остались два храма в США, в которых и службы то идут от случая к случаю. Но (!) Данилюк продолжает выступать от имени Изяслава, подписывает всякие дебильные "звароты" и "выясненьни", предназначенные для внешнего потребителя, где-нибудь в Киеве.

Вроде есть еще приходы в Австралии, Англии, но связь с ними потеряна и они живут в автономном режиме уже давно. Для поддержания реноме Данилюк про них новичкам истроии рассказывает, фотокарточки показывает.

Кливленд давно от этой тусни открестился и ушел в свободное плавание. Нет и никакой Валийской миссии.

В подчинении у Данилюка есть так называемый священник Логин, который вообще выполняет декоративную роль, не более того. Человек на зарплате, типа, - будешь возникать - уволим. Ну и старается отрабатывать свой кусок хлебца по мере способностей. Справляется плохо, но заменить некем.

Тусовка около Козулина к этой тусовке в Пиндостане отношения не имеет. Это группа Гущи. Гуща в свое время был осужден за совращение несовершеннолетних и каким-то образом сумел убежать в Киев, где и живет в одном из монастырей УПЦ КП - "борец з дыктатурай", типа. Лжесвятар Акалович - карифан Пазняка и друган Гущи - затусовался с Казулиным.

Суполка Гуща-Акалович настолько гнилая и глупая, что только неразборчивые в связях люди, каким оказался Казулин, могут с ней иметь что-то общее. С киевским Филаретом все как раз-то понятно, - там вообще уже клеймо негде ставить.

Могу посоветовать интересующимся почитать книгу В.Гутковского "Это ты моя, зорька ясная", где в художественной форме изображены похождения Гущи.

Вот такая вот картинка получается. Crying or Very sad

_________________
“Адкуль яны і хто яны, адменцы?”
A.Гарун
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AndreОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
1) наконт мітр. ізяслава, данілюка і логіна. у нас напісана, што БАПЦ Ізяслава прадстаўляюць Барыс Данілюк і а.Вячаслаў Логін
Цитата:
Аднак, іншая аўтакефальная група - пад кіраўніцтвам Мітрапаліта Ізяслава, якую прадстаўлялі святар Вячаслаў Логін і вядомы эмігранцкі дзеяч Барыс Данілюк, сцвярджаюць, што менавіта іх царкву падтрымлівае Патрыярх Філарэт.
афіцыйны сайт BAOC паказвае мітр. Ізяслава як кіраўніка. Прынамсі, паводле яго можна ідэнтыфікаваць пэўную рэлігійную групу сярод шматстайных іншых групаў, якія прэтэндуюць на тую ж назву.
2) тое, што святар Леанід Акаловіч паходзіць з іншай супольнасьці, чым адзначаная ў п.1 - бачна таксама, у пераліку розных рэлігійных суполак, якія выступаюць як "беларуская аўтакефальная царква"
3) Гушча - не з'яўляецца афіцыйным кіраўніком Б(Н)АПЦ, прынамсі так сьцьвярджае той жа святар Леанід Акаловіч, яны зноходзяцца у падпарадкаванні япіскапа (ня памятаю, якой годнасьці - архі, мітр ці патрыярха можа нават) Рыжага
4) Незразумелым пакуль застаецца тое, каго Кіеўскі Патрыярх Філарэт падтрымлівае - п.1 ці п.2, т.я. абодва сьцявярджаюць гэта.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
яшчэ просьба да усіх абазнаных у справах аўтакефаліі - ці можна КАРОЦЕНЬКА выкласьці "хто ёсьць хто". напрыклад - юры рыжы: сам сябе лічыць тым-та, данілюк яго лічыць тым-та, касьцюк яго нікім ня лічыць, прызнаюць япіскапам такія-та. і г.д.
пытанні наступныя - колькі розных групаў, якія называюць сябе беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквой існуе зараз? 1) мітр.Ізяслаў (дапусьцім, хворы, але пад ягоным апякунствам дзейнічаюць Барыс Данілюк і а.Вячаслаў Логін - ён не ў Амерыцы ўжо), колькі прыходаў? дзе? хто падтырмлівае7
2) што сталася з прыходамі ў канадзе пасьля сьмерцімітр.мікалая?
3) ігар якунін - дзе? што? па чым?
4) салагуб?
5) япіскап васіль - дзе зараз, хто падтырмлівае, якія сьвятары падпарадкоўваюцца? чаму ён у беларусі, а не ў амерыцы?
6) рыжы, гушча - яны разам? Б(Н)АПЦ - хто ў ёй? а.Леанід Акаловіч? Хто такія а.Генадзь і а.Вікенцій?
7) Вялікабрытанія - наколькі я ведаю, а.Іаан Абабурка, яго падтрымлівае Канстанцінопальскі патрыярхат. у сваю чаргу а.міхаіл іскрыцкі - яго канст.патрыярхат не падтрымлівае.
Cool патрыярх філарэт??? а.генадзь казлоўскі?
9) якія стасункі з БПЦ МП ува ўсіх?

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
бонус-трэкі:
10) пляц і адэская епархія РПЦЗ
11) якія ІПЦ на тэрыторыі Беларусі?
12) ці ёсьць АПЦ?

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
BAOC - TUT.BY.FORUM.NEWS
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
МІТРАПАЛІТ ІЗЯСЛАЎ
З БОЖАЕ ЛАСКІ ПЕРШАГЕРАРХ
БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ
КАТЭДРАЛЬНЫ САБОР СЬВ.КІРЫЛА ТУРАЎСКАГА
401 ATLANTIC AVENUE, BROOKLYN, N.Y. 11217-1702
tel. 1(718) 875-0595, tel/fax. 1(732) 868-1589

22-га Сакавіка Б.л. 2006 г.

Яго Міласьці
Высокапаважанаму Спадару Аляксандру Лукашэнку
Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь
Адміністрацыя Прэзыдэнта
Вул.К.Маркса 38
Менск Беларусь

Вашая Міласьць, Спадар Прэзыдэнт!

З глыбокай пашанай да Вашае годнасьці, улічваючы давер Беларускага народу, што ізноў выбраў Вас Прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь і праз прысягу прыйнятым Вамі забавязаньнем бараніць незалежнасьць і бясьпеку Беларускае дзяржавы, ды свабоду, дастатак і мір ейных грамадзянаў, вітаю Вас ад сябе і вернікаў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Ведаючы як рашуча Вы змагаецеся супраць несправядлівасьцяў у дзяржаўным і грамадзкім жыцьці Рэспублікі Беларусь, я веру, што і надалей Вы гэтаксама сумленна і няспынна будзеце бараніць інтарэсы Беларускага народу праз умацаваньне сувэрэннасьці ягонага гаспадарства, зьдзяйсьненьне у ім закону ды ўздым агульнага дабрабыту.

Я спадзяюся таксама, што Вы належна ацэніце ролю, якую можа займець незалежная звонку і нацыянальная па духу Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква ў адраджэньні Беларускага народу і знойдзеце ахвоту ды магчымасьць паспрыяць Ейнаму ўзнаўленьню і развіцьцю ў межах Рэспублікі Беларусь.

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква шчыра жадае Вам посьпехаў у цяжкой працы, што зьдзяйсьненьне наноў прынятых абавязкаў ставіць перад Вамі і будзе ўпрашаць Вам ды Вашым супрацоўнікам Божае дапамогі ў дарозе да ўсіх тых высокіх мэтаў, надзею на асягненьне якіх Беларускі народ пастанавіў даручыць Вам.

Мы будзем маліцца да Ўсемагутнага Бога за Вашае, Вашае сям’і і ўсяго Ўраду здароўе і посьпехі ў асягненьні ўсіх вялікіх мэтаў на карысьць Беларускага народу, яго культуры і дабрабыту.



З глыбокай пашанай

ІЗЯСЛАЎ,
Мітрапаліт і Першагерарх
Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы
Увага да ўдзельнікаў форуму! Як паведамілі нашыя крыніцы, блізкія да мітрапаліта Ізяслава, дадзены ліст ёсьць чыстай вады ПРАВАКАЦЫЯЙ. Спачатку правакатары называюць БАПЦ на чале з Мітрапалітам "данілюкоўска-пазьнякоўскай сектай", якая кіруе Мітрапалітам Ізяславам, а потым распаўсюджваюць ліст, які ніякім чынам не стасуецца з "данілюкоўска-пазьнякоўскай пазыцыяй" у дачыненьні да беларускага рэжыму. т.я. удзельнік vorag narody даў спасылку на крыніцу распаўсюду, а не сам выступіў з дадзеным лістом, то ягоныя дзеяньні па распаўсюджаньні ілжывай інфармацыі адміністрацыя форуму лічыць ненаўмыснымі. Адміністратар Бурбалка
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
Re: BAOC - TUT.BY.FORUM.NEWS
Albert


Католик
Зарегистрирован: 04.07.2005
Сообщения: 15
Откуда: Miensk
Ответить с цитатой
vorag narody писал(а):
МІТРАПАЛІТ ІЗЯСЛАЎ
З БОЖАЕ ЛАСКІ ПЕРШАГЕРАРХ
БЕЛАРУСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ
КАТЭДРАЛЬНЫ САБОР СЬВ.КІРЫЛА ТУРАЎСКАГА
401 ATLANTIC AVENUE, BROOKLYN, N.Y. 11217-1702
tel. 1(718) 875-0595, tel/fax. 1(732) 868-1589

22-га Сакавіка Б.л. 2006 г.
.....
Što značyć heta łaža???
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AlbertОтправить личное сообщениеОтправить e-mailПосетить сайт автораICQ Number
пресвитер Александр


Православный
Зарегистрирован: 18.05.2005
Сообщения: 494
Ответить с цитатой
Дааа. Закопались. Уже кажется, что никогда мы с этим не разберемсяSmile) Хоть ты собственную религию создавай. Smile

_________________
Если кто вам скажет: вот, здесь Христос, или: вот, там, - не верьте.
(Мар.13:21)
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя Отправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой

зьмяшчаю тут у зьменшаным выглядзе фотаздымак былога настаяцеля прых.Жыровіцкай іконы Божай Маці, штат НюДжэрсы сьвятара Вячаслава Логіна з БАПЦ у падпарадкаваньні Мітр.Ізяслава разам з прот.Стаўрасам Русасам,былым настаяцелем прыхода ў СайтРывары, НюДжэрсы, Канстанцінопальскі Патрыярхат. Фотаздымак зроблены на нарадзе ААН па праблемах Чарнобыльскай катастрофы.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Гэта Вам не царква, а шарашкіна кантора!
Andre


Православный
Зарегистрирован: 12.01.2006
Сообщения: 53
Откуда: Оттуда
Ответить с цитатой
Владимир Гутковский «Это ты, моя зорька ясная», Нью-Йорк, 2003, с.110
...
Тем временем народ подходил и подходил, и вскоре в помещении штаб-квартиры (БНФ) не было места не то, чтобы сесть, - где встать. Вне повестки дня слово взял Микола Купава. Со свойственной творческому человеку эмоциональностью, художник сообщил, что арестован Пётр Жижа, тот самый священник, который собирался организовать приход и отремонтировать церковь в Сёмковом городке. Собравшимся было сообщено, что власти обвиняют священника в сексуальных действиях в отношении несовершеннолетних. Жижа представал эксгибиционистом-педофилом, проникшим в детский садик с целью продемонстрировать малышам свои гениталии, в чем и был уличен показаниями свидетелей. Раскрасневшийся и возбужденный Микола уверял собравшихся, что это фальсификация с целью не допустить возрождения в стране Белорусской автокефальной православной церкви, однако председательствующий попросил тишины и поведал, что только что от следователя и что, ознакомившись с представленными ему документами, он убедился в справедливости обвинений. Становилось ясным, что радужные надежды будущих прихожан омрачены самым неожиданным образом.

Какое-то время спустя к Учителю обратился председатель Объединения белорусской шляхты – господин Околович и предложил пойти на суд, где будет разбираться дело Жижи. А спустя еще некоторое время батюшка Пётр благополучно и очень даже досрочно покинул стены тюрьмы. О нём, как надо понимать, сделавшем свое дело, больше никто не слышал. Однако власти просчитались, решив, что одиозная выходка «священника»-провокатора поставит точку в деле возрождения автокефальной церквухи на Беларуси. Место Пети Жижи занял... Околович, в миру преподаватель педагогического университета, неожиданно и ко всеобщему удивлению оказавшийся в сане священника.

_________________
“Адкуль яны і хто яны, адменцы?”
A.Гарун
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AndreОтправить личное сообщение
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ну тожа мне сраўнілі. акаловіч - інтэлігент.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
Эй! Таварышы-спадары, пачакайце!..
ПА-ПЕРШАЕ, -- бурбалка – адміністратар сайту, а не мітрапаліт ізяслаў і не ўпаўнаважаная адказваць за яго, адначасна як і ізяслаў не мае права адказваць за бурбалку.
2. заява, выказаная ад імя ізяслава, мусі быць аправергнутая самім ізяславам.
3. для таго каб штосьці вытлумачыць у нармальных цэрквах(і ўвогуле салідных установах) існуюць прэс-рэлізы, ці афіцыйная заява самога мітрапаліта, а не нейкія асабіста-партызанскія адносіны і “блізкія да мітрапаліта крыніцы”.
4. карыстаньне ізяславам, як той куклай, альбо з боку данілюка, або кім-іншым, сьведчыць аб:
4.1) поўнай недзеяздольнасьці ізяслава,
4.2) адсутнасьці ўвогуле(!) кантролю з яго боку не толькі за “царквой”, якую ён фармальна як-бы ўзначальвае, але нават за яго асабістымі заявамі. (як у апошнія часы Брэжнева)
4.3) падпіхае да пытаньня: а ці ізяслаў ўвогуле яшчэ ЖЫВЫ? Што зь ім? У якую турму ці шпіталь здалі яго данілюкі-сільвановічы? Чаму апошнія гады ад імя ізяслава выказваецца хто заўгодна, толькі не сам ізяслаў?
5. фота ізяслава “пры парадзе”, зробленае ў мінулым стагодьдзі і зьмешчанае на “афіцыйным” сайце бапц ні аб чым не гаворыць. Калі і дзе служыў “дзейны” першагерарх ізяслаў апошнюю літургію? Здаецца, яна была гады 4 таму... Павесьце побач фота леніна – гэта не значыць, што ізяслаў у камуністы пайшоў..
6. Ад 1997 г. патрыярх філарэт дэнысэнко “падтрымвае” бапц і ізяслава.. а ў чым гэтая падтрымка выявілася? Данілюкі ўвесь час езьдзяць да філарэта, “спатканьні робяць” і што далей? Філарэт даўно ведае пра стан бапц і не хоча ўлазіць у гэтае балота...
7. ізяслаў увесь час дасылаў віншаваньне кіраўнікам Беларусі... А што скажаце на гэта:
“ПРЫВІТАНЬНЕ ПРЭЗЫДЭНТУ БЕЛАРУСІ
20-га ліпеня г.г., у выніку перамогі ў выбарах. Сп.Аляксандр Лукашэнка ўзяў на сябе абавязкі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
З гэтае прычыны Я.М.Мітрапаліт Ізяслаў выслаў новаму кіраўніку беларускае дзяржавы прывітаньне.
У прывітаньні Я.М. Уладыка Мітрапаліт выказаў павагу да заслугі сп.Аляксандра Лукашэнка на народны давер і надзею, што на найвышэйшым кіраўнічым становішчы ў рэспубліцы ён, узьвёўшы Край на шлях гаспадарчага росьцьвіту й духовага адраджэньня, гэты дадзены яму давер выпраўдае й замацаваныя прысягай свае абавязкі выканае.
Далей Я.М. Уладыка Мітрапаліт заявіў прэзыдэнту Лукашэнку, што асягнуць пастаўленых народнымі спадзяваньнямі мэтаў, бяз узнаўленьня нацыянальнае Праваслаўнае Царквы Беларускага Народу, той не зможа, ды заклікаў яго паспрыяць гэтае справе.
На заканчэньне Я.М.Мітрапаліт Ізяслаў пажадаў Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Божае помачы ўва ўсіх ягоных пачынаньнях да дабро Беларускага Народу.”
“ЦАРКОЎНЫ ПАСЛАНЕЦ” № 2\34\44 Сьнежань 1994. стар.1я. Афіцыйнае выданьне БАПЦ, рэдактар – Б.Данілюк.
8. А вось яшчэ, пра сёньняшніх “палітыкаў” на эміграцыі:
“.. Гэтай-жа, настроенай на ліквідацыю япіскапату БАПЦ уладай, выявілі сябе некаторыя дзечы палітычнага кіраўніцтва эміграцыі, якім, зь няўцямных на здаровы розум мяркаваньняў, патрэбная або на маскоўскі лад сьлепа паслухмяная ім “праваслаўная” царква для масаў, або ніякая. ...” “Нязрынуты нягодамі”, ЦАРКОЎНЫ ПАСЛАНЕЦ № 3-4\44\54, стар. 12. Аўтар – Б.Данілюк.
9. І апошняя, ужо ведамая, цытата:
“Пачынаць даходжаньне да зразуменьня трагэдыі, удзельнікамі якое хоць, ці нехаць, усе мы сталіся ... Нельга ўхіліцца ад выснаву, што беларусы нейкае дзікое плямя, амаль перыядычна авалодванае згубным гізам, у якім яно сьлепа бурыць свае папярэднія дасягненьні ды ўкрыжоўвае собскіх старшэньнікаў. .... Немала з нас рые, каб стрэшчыць царкоўныя асновы, а калі, крый Божа, пакажацца ўжо гастралёр збоку, дык і спаліць Царкву дадзем у ягоны гонар. Скуль-жа бярэцца гэткае шаленства? Адказ .... пачынаецца з даўняе мудрасьці, паводле якое нацыі заслугоўваюць на сваіх правадыроў, а гэтым самым і нашая эміграцыя, што пнецца быць рэпрэзэн-тацыяй цэлага народу, не можа быць іншай ад ейных палітыкаў, ці эліты .... Будзь у гэтай эліце дзяржаўныя мужы, а не адныя паўгарошкавыя палітыканы, да такога пажару, што сяньня руйнуе наш здабытак ніколі не дайшло-б.
Нажаль, ад першых крокаў узнаўленьня БАПЦ і па сяньняшні дзень, гэныя, не дужа прыкладнае пабожнасьці “дзеячы” не ўяўляюць сабе царкву йнакш, як адно прынадаю для цёмных мужычкоў, ды забабонных “царкоўнікаў” ды ўважаюць, што яны пакліканыя ёю кіраваць.
Бо, ці-ж не пярэчаць асновам нашае веры ў заснаваньне Царквы самым Хрыстом ды пераданьне ў Ёй Ласкі Сьвятога Духа ад апосталаў да япіскапаў і сьвятарства нашых дзён сходы ягоных прыхільнікаў, што, як у нейкім клюбе, выбіраюць сабе япіскапа ды, ці абгрунтаваньне гэткага адступніцтва цьверджаньнем, што царкву стварыў народ і ён у ёй распараджаецца, не сукрытая марксысцкая ідэйка, што чалавек стварыў Бога, а не наадварот.” (“Сьцераж Веры”, абежнік брацтва і сястрыцтва сьв.Кірылы Тураўскага БАПЦ, №1, 26 красавіка 1981 г. Нью-Ёрк Рэдактар “Сьцеража веры” -- Б.Данілюк ).
10. «Спачатку правакатары называюць БАПЦ на чале з мітрапалітам «данілюкоўска-пазьнякоўскай сэктай»..»
Першым пра ўтварэньне сэкты Пазьняка-Данілюка загаварыў Епіскап Васіль. Данілюк САМ запрасіў (зь якой, фактычнай, прычыны – чытайце далей) Епіскапа на кіраўнічую пасаду ў БАПЦ. Большасьць нью-ёркскіх нацыяналь-патрыётаў самыя ішлі да Епіскапа (ёсьць шматлікія фота), цалавалі яму руку і кланяліся. Самыя пісалі пра Епіскапа ўхвальныя артыкулы ў прэсе, а на інтэрнэце доўга красавалася рэкляма «Новы Епіскап БАПЦ» (гэты артыкул, неўзабаве, ад вялікай «свабоды слова» ў шэрагах беларускіх патрыётаў, рэдактар-ўласьнік сайта БАПЦ, А.Падлесскі ВЫРВАЎ, як бы Епіскапа і не было!) Сустракалі Епіскапа з кветкамі, а далей, як па Евангельлю – «праз тыдзень», (пад кіраўніцтвам Данілюка і Пазьняка) ужо былі гатовыя крычэць: «РАСПНІ, РАСПНІ ЯГО!» Толькі нашыя нацыяналісты не распіналі – абазвалі «здраднікам» і агентам Масквы, кгб і г.д. Усяго за тое, што Епіскап намагаўся, каб у БАПЦ-«царкве» было як у ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЕ, а не ў палітычнай тусоўцы. Епіскап прабаваў навучыць нашых патрыётаў маліцца.. І ВОСЬ ВЫНІК!
За апошні год, з часу пазьнякоўскага гвалту ў бруклінскай царкве БАПЦ Епіскап Васіль не рабіў якіх-кольвек палітычных заяваў і ўвогуле ўсяляк аддаліўся ад гэтага палітычнага балота.. Дык у чым ПРАВАКАЦЫЙНАСЬЦЬ чалавека, які ад правакацыйнасьці іншых пацярпеў сам?!!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
vorag narody


Зарегистрирован: 05.03.2006
Сообщения: 93
Ответить с цитатой
А МОЖА ЎСЯ ГЭТАЯ БАПЦ І АЎТАКЕФАЛІЯ ЗЬ ЯЕ ПАЗЬНЯКАМІ І ДАНІЛЮКАМІ, СІЛЬВАНОВІЧАМІ і АКАЛОВІЧАМІ, РАЗАМ З “РЫЖЫМ КОСЬЦЮЛАМ НАРОДОВЫМ” – гэта і ёсьць П-Р-А-В-А-К-А-Ц-Ы-Я!!! Правакацыя беларускага народу!?..
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя vorag narodyОтправить личное сообщение
Andre


Православный
Зарегистрирован: 12.01.2006
Сообщения: 53
Откуда: Оттуда
Ответить с цитатой
Віншую ўсіх з завяршэннем выбараў і, нарэшце!, навядзеннем парадку ў горадзе. Гэта было відовішча, скажу Вам!Цяпер хоць хадзіць па вуліцах сталіцы спакойна можна, бо ўсе адмарозкі адпаведна прыстроены.

Относительно поздравления. Изяслав, думаю, совершенно, не имеет к нему отношения. А относительно "близких к нему кругов", то это медсестры что-ли?

Необходимо иметь ввиду, что БАПЦ это сборище людей недалеких и ненавидящих друг друга. Скорее всего это поздравление не было согласовано между всеми и написано одной кучкой в пику другой. Оно должно вызвать внутренние разборки. Оно может быть выгодно Логину, чтобы натравить Саню Сильвановича на Данилюка, а может быть выгодно и Данилюку, чтобы спустить Саню с поводка на Логина, и прищемить последнего еще больше. Логин мог это сделать и из Канады, чтобы обеспечить алиби.

Что касается 90 летнего Данилюка, то стоит принять во внимание что два полушария его головного мозга включаются и выключаются по очереди, а также его настойчивые попытки слыть своего рода дипломатом, что, возможно, и поспособствовало рождению известного поздравления. Но делать публично выставлять его он бы не стал, зная что Саня и патриоты ему этого не простят, да и Логин подсуетится.

А может быть их подставили Рыжы с Гущей и Околовичем, чтобы лишний раз ударить их лицом в грязь. К тому же, нужно не забывать, что Рыжы всерьез рассчитывает завладеть их храмом в Бруклине после смерти Данилюка, и некотрая часть патриотов его в этом уже теперь поддерживает.

А вообще все это борьба мышей за высохший кусочек сыра. Отчаянная попытка напомнить о сбе перед смертью. Мусорный ящик под названием "автокефалия" стоит закрывать плотно, дабы воздух не портился.

Пакеда!

_________________
“Адкуль яны і хто яны, адменцы?”
A.Гарун
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя AndreОтправить личное сообщение
БАПЦ ува ўсё красе: на эміграцыі і ў Беларусе.
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 2 из 16  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY