Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему Гласалалія і праваслаўе
На страницу Пред.  
1, 2, 3, 4

Ці сумяшчальная гласалалія з праваслаўем?
Так, чым вам царкоўна-славянская мова не гласалалія?
8%
 8%  [ 1 ]
Так, гэта дар Сьвятога Духа, і шчасьлівы той праваслаўны, што мае яго.
16%
 16%  [ 2 ]
Так, але гэты дар не ўсеагульны і можа зрэдчас праяўляцца. Ён не зьяўляецца паказчыкам чаго б там не было.
16%
 16%  [ 2 ]
Не, ня трэба блытаць Божы дар зь яечняй. Вось калі б вы па-фінску заразмаўлялі - гэта зразумела, а так - па-сьвінску.
16%
 16%  [ 2 ]
Не, гэта псыхічныя рэакцыі, і гласалалія ня мае нічога агульнага з духоўнымі зьявамі.
16%
 16%  [ 2 ]
Не, тое, што называецца гласалаліяй - гэта беснаваньні і бясчынствы.
0%
 0%  [ 0 ]
Не, калі гласалалія зьнікла, і Сьвятыя Айцы пра яе неабходнасьць не гавораць, - значыць, так і трэба.
0%
 0%  [ 0 ]
Не, і аўтарка тэмы даўно заслужыла як мінімум анафему. Навогул ваш сайт даўно пара прыкрыць. Вы ерэцекі і раскольнікі.
0%
 0%  [ 0 ]
Так, але калі няма дару вытлумачэньня - то яна сама губляе сэнс.
16%
 16%  [ 2 ]
Так, толькі для індывідуальнага ўжываньня. Але не для богаслужэньняў і супольных малітваў.
8%
 8%  [ 1 ]
Всего проголосовало : 12

burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
AnFran писал(а):
Nikola писал(а):
а вторую группу села выстроили вдоль траншеи и расстреляли. // «...Убийцы находятся во второй группе...."


Что-то меня смущает в хэппи-энде этой истории, да...


честно говоря, меня тоже. должна признаться, что эту историю про две груупы слышала уже один раз - в церкви "Голгофа", они баптисты. В той истории верующие избежали смерти без всякой там глоссолалии.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
У Беларусі ёсць так званае харызматычнае адраджэнне, якое часцей праяўляецца ў тым, што ў праваслаўе пераходзяць людзі былыя харызматы ці пяцідзесятнікі, якім у нейкі момант становіцца сумна без гласалаліі, вось яны паціху і ... ёсць яшчэ выпадкі ад кантактаў з харызматамі. быў у нас адзін такі бацюшка дзівак (быў, бо перастаў займацца гэтым), які прымушаў людзей усю службу з паднятымі рукамі стаяць.

Праваслаўныя харызматы (выпадак Беларусі) - гэта людзі, якія жывуць ТОЛЬКІ СВАІМ УЛАСНЫМ ДОСВЕДАМ, зусім не зважаючы на Таінствы царкоўныя, на Царкву, на Досвед Царкоўны, зафіксаваны ў Святым Паданні, у дзеянні Духу Святога на працягу ўсёй гісторыі ў святой Царкве. Але свята Пяцідзесятніцы нават пратэстанты вызнаюць НАРАДЖЭННЕМ ЦАРКВЫ, а не яе смерцю, калі я сам сабе Царква і мне так Бог сказаў. шмат я чула прарокаў, шмат прароцтваў, некаторыя былі зафіксаваныя дакументальна, запісаныя на касеты, расшыфраваныя на паперы. і часцяком аказвался, што той крытэр, які ісанне нам дае для адрозненне прароцтваў і ілжэпрароцтваў - ці спраўждваюцца яны - спрацоўваў. і паўставалі лжэпрарокі, якія ад сябе казалі словы. Чаму ж Дух не сведчыў пра іх аблуду? Гэта Дух Праўды, Дух Ісціны, а не дух ілжывы.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
burbalka
Разумею, што ва ў мінскай "Галгофе" нічога пра духоўныя дары не пачуеце, было б дзіўна, каб было б наадварот...
burbalka писал(а):
У Беларусі ёсць так званае харызматычнае адраджэнне, якое часцей праяўляецца ў тым, што ў праваслаўе пераходзяць людзі былыя харызматы ці пяцідзесятнікі, якім у нейкі момант становіцца сумна без гласалаліі, вось яны паціху і ... ёсць яшчэ выпадкі ад кантактаў з харызматамі. быў у нас адзін такі бацюшка дзівак (быў, бо перастаў займацца гэтым), які прымушаў людзей усю службу з паднятымі рукамі стаяць.
Не чуў пра такія пераходы, ведаю шмат выпадкаў, калі людзі проста забываліся пра Бога...
burbalka писал(а):
Праваслаўныя харызматы (выпадак Беларусі)
Дзе б с такімі пазнаеміцца?
burbalka писал(а):
Але свята Пяцідзесятніцы нават пратэстанты вызнаюць НАРАДЖЭННЕМ ЦАРКВЫ
Вельмі слушная заўвага, я таксама лічу, что гэта свята - дзень нараджэння Царквы, тады яна нарадзілася, калі Дух Святы прывёў іудэяў да пакаяння.
burbalka писал(а):
і паўставалі лжэпрарокі, якія ад сябе казалі словы. Чаму ж Дух не сведчыў пра іх аблуду? Гэта Дух Праўды, Дух Ісціны, а не дух ілжывы.
Не зусім разумею, пра што гэта... Калі лжэпрарокі, тады як можа быць Дух Прайды ў іх?

У мяне пытанне,
вельмі хвалюе раз'яднанае становішча вернікаў. Як вы думаеце, могуць паміж намі быць якія небудзь духоўныя кантакты тады, калі мы будзем заставацца у рамках сваіх канфесіяў?
Пытаўся на нашым форуме ў тэме http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?p=670086#post670086
але справы слабыя...

Ці Дух Святы Сам разбурыць раз'ядноўваючыя бар'еры і аб'яднае ўсіх?

28 І будзе пасьля таго, вылью ад Духа Майго на ўсякую плоць, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; старцам вашым будуць сьніцца сны, і хлопцы вашыя будуць бачыць уявы.
29 І таксама на рабоў і на рабыняў у тыя дні вылью ад Духа Майго. (Иоил.2:28,29)
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Nikola писал(а):

Разумею, што ва ў мінскай "Галгофе" нічога пра духоўныя дары не пачуеце, было б дзіўна, каб было б наадварот...
Вы нешта маеце супраць Галгофы??? Выдатная Царква, ДУХОЎНАЯ вельмі, і дарамі Духоўнымі не абдзеленая. Няўжо вы лічыце, што без "іншых моваў" адразу можна цэлую царкву асудзіць на адсутнасць духоўных дароў??? людзі прыходзяць, навяртаюцца да Хрыста, змяняюць сваё жыццё, чытаюць Біблію, моляцца, спяваюць, радуююца, дапамагаюць адно адному. Божая Царква! Ці не зашмат вы на сябе бераце, каб судзіць?
Nikola писал(а):
Дзе б с такімі пазнаеміцца?
яны вам усё роўна не адкрыюцца. Падумаюць, што правакацыя. Са мной пазнаёмцеся Smile
Nikola писал(а):
Не зусім разумею, пра што гэта... Калі лжэпрарокі, тады як можа быць Дух Прайды ў іх?
Вось і я не разумею! Гэтая пытанне часцей за ўсё ставяць у папрок пяцідзесятнікам-харызматам "дзе гарантыя, апроч асабістага адчування, таго, што гэта Дух Праўды?" вунь, напрклад, пяцідзесятнікі пра харызматаў гавораць - яна падаюць на спіну, а паданне на спіну - гэта не ад Бога, значыць іх дух не ад Бога.

Nikola писал(а):
У мяне пытанне,
вельмі хвалюе раз'яднанае становішча вернікаў. Як вы думаеце, могуць паміж намі быць якія небудзь духоўныя кантакты тады, калі мы будзем заставацца у рамках сваіх канфесіяў?
Пытаўся на нашым форуме ў тэме http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?p=670086#post670086
але справы слабыя...Ці Дух Святы Сам разбурыць раз'ядноўваючыя бар'еры і аб'яднае ўсіх?
Яны не толькі могуць быць, але і ёсць. Гэта спараджае новыя праблемы, вядома. Што вы маеце наўвеце пад "духоўнымі кантактамі"? супольная малітва? размовы духоўныя? нешта іншае? кантакты ёсць, і межы канфесій не парушаюцца. я глянула на евангеліе.ру, вы там пісалі пра тое, што Дух мусіць разбурыць межы канфесій. Хай Дух бурыць, калі Яму заўгодна! Але не харызматычнае адраджэнне з'яднае. Досвед паказвае. Бо менавіта тады,к алі мы застаемся ў межах сваіх канфесіяў, стасункі магчымыя, калі мы выходзім "ЗА МЕЖЫ", то ўтсвараецца яшчэ адна канфесія Smile
Вы прывялі цытату з прарока Іаіля, для мяне не зразумела, як адказ на якое пытанне? Няўжо ж вы думаеце, што ў каталікоў ці праваслаўных няма ДУХА?

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
можа, пяройдзем у іншую тэму? напрыклад "харизматическое дижение в христианстве", якая больш падыходзіць, чым гэта, звязаная з гласалаліяй.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
burbalka
Не лічыце мяне суддзею баптыстаў, я вельмі добра ладжу з многімі веруючымі з розных царквоў... У баптыстаў нават здаралася прапаведаваць... На нашым форуме мяне хвалюе, наадварот, аднабокае асуджэнне адных другімі. Я меў на ўвазе, што баптысты традыцыйна трактуюць дары Святога Духа зусім не так, як гэта прынята у нашым асяроддзі... Праўда, мае тэалагічныя інтарэсы палягаюць зусім у другім напрамку - у эсхаталогіі... І вось там, што датычыць асабліва вяртання Госпада ва ў сіле і славе, я зусім не прыймаю традыцыйнага вучэння ўсіх евангельскіх вернікаў (як баптыстаў, так і 50-ў) - прэміліяніалізму (па-праваслаўнаму кажучы - хіліязму). У гэтых інтарэсах маю сябраў і з баптыстай, і з праваслаўных... На нашам форуме у бібліятэцы есць вялікая праца пра вяртанне Госпада з пазіцыі праваслаўя. Гэта для знаемства...
Цитата:
напрклад, пяцідзесятнікі пра харызматаў гавораць - яна падаюць на спіну, а паданне на спіну
Не ўсе гавораць,
але мы па форме богаслужэння і па вучэнню дастаткова розныя... Я не кажу, што лепей, ці горш - проста розныя... Форма - формай, а вось теалогія - справа больш сур'ёзная...
Цитата:
Са мной пазнаёмцеся
Прабачце, я вас ня ведаю, але вельмі ў мяне вялікі недавер, што адразу змог сустрэць "праваслаўную харызматку"...
Пазнаеміцца з праваслаўнымі "харызматамі" вельмі жадаю, на жаль, я не мінчанін, але зрэдку бываю там (дзеці ў Мінску), на сесіях у магістратуры тэалагічнага інстытута Саюза ХВЕ РБ. Хацей бы паболей даведацца пра тое, як Дары Святога Духа вядуць праваслаўных вернікаў.
Цитата:
Няўжо ж вы думаеце, што ў каталікоў ці праваслаўных няма ДУХА?
Не, я так не лічу, праўда, пра ўсіх не магу сказаць (асабліва пра тых, хто хрышчоны ў дзяцінстве бацькамі, а да праваслаўнай царквы не мае ніякіх дачыненняў і жыве жыццем грэшным), але тыя, хто адроджаны ад Духа Святога несумнена маюць Яго ў сваім духоўным храме. А цытата, на маю думку, гаворыць аб тым, что праяўленні дароў Духа Святога будуць узмацняцца па меры прыбліжэння да другого прышэсця Хрыста... І ў праваслаўі таксама... Час апошні.
Цитата:
Што вы маеце наўвеце пад "духоўнымі кантактамі"? супольная малітва? размовы духоўныя?
Розныя стасункі, і малітва, і сумесныя праекты па барацьбе з наркаманыяй і г.д. На евангеліе.ру паразумення не магу знайсці...
Я вельмі балюча перажываў падзеі 19 сакавіка і далей... Тут у мяне паразумення нават са сваімі не было. Я больш схіляюся на пазіцыі Н. Бердяева ("Царство духа и царство кесаря")

Я яшчэ слаба арантуюся ў вашым форуме, калі ласка, можаце адчыніць новую тэму пра хвалюючыя стасункі, ці прапануйце тут адрас тэмы для падоўжання размовы, можаце там пры жаданні і адказаць - я там і адкажу (але прышліце у пыват адрасы, або тут...) на вашы апошнія запытанні.

З падзякаю і з разлікам на разуменне
Мікалай
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ну калі вучысься ў такой навучальнай установе, то звярніся да прарока Сяргея Шышпаронка з Гефсіманіі. Ён калі захоча, пазнаёміць цябе з кім трэба.
што тычыцца маёй сціплай асобы, то не, я не харызматка, але маю харызматычны досвед (гласалалія, прароцтвы). І на гэтым форуме калі пачытацб усю тэму, то можна пабачыць, як я яго апісваю. Цэрквы, якія даводзілася наведваць - Бруха, Ганчарэнкі і Саковіча, Лядзяева (у Рызе) - эпізадычна, пяцідзесятніцкая царква "Гефсіманія", Габрэі за Ісуса.
Дары Святога Духа вядуць праваслаўных - ёсць і праваслаўныя старцы, ёсць жыццё Царквы, ёсць Літургія, ёсць супольная малітва, ёсць любоў, вера, надзея. Паглядзець на гэта лёгка - прыходзіце ў абшчыну і глядзіце вачыма, і слухаеце вушамі.
Але мне так і бачыцца, што вы гаворачы пра Дары Духа, маеце наўвеце разуменне пяцідзесятніцкія ці харызматычныя. Але праваслаўныя лічаць гэта далёка не Духам Святым, а наадварот! http://churchby.info/forum/viewtopic.php?t=44 далей прапаную абмяркоўваць тут.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
Добра, адказваю ў той тэме...
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
Гласалалія і праваслаўе
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 4 из 4  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY