|
| Хто намаляваны на гербе Пагоня. | |
Andrik
Православный |
Зарегистрирован: 18.10.2007 |
Сообщения: 25 |
Откуда: Минск |
|
Добавлено: Чт Окт 18, 2007 13:23 |
|
|
|
На рэферэндуме 1995г. больш 70% насельніцтва адмовілася ад гістарычнага герба Пагоня.
У мяне паўстаў пытанне: ці ведалі людзі калі галасавалі імя гэтага вершніка, каб узяць і перакрэсліць сумесную з ім жыццё?. Хтосьці магчыма ведаў і рабіў гэта ўсвядомлена. Хтосьці зрабіў падпарадкоўваючыся аўтарытэту ўлады.
Адмовіўшыся ад гістарычнага герба асабліва людзі хрысціянскага веравызнання здзейснілі вялікі грэх.
Яны не пазналі самае святое, што ёсць у іх у жыцці і як гавораць разам з вадой з хрысцільні выкінулі немаўля.
Адказ на гэтае пытанне я паспрабаваў адкрыць на гэтай старонцы:
http://icxc.at.tut.by/index.htm Цікава пазнаць меркаванне веруючых людзей па гэтай нагодзе. |
|
| |
| | |
Michalina
Протестант |
Зарегистрирован: 17.06.2007 |
Сообщения: 7 |
|
|
Добавлено: Пт Ноя 02, 2007 20:54 |
|
|
|
А ці быў той рэферэндум такі ўжо праўдзівы? Ну, а калі і так, дык нашыя людзі насамрэч мала ўвагі надаюць сімволіцы. Тым больш бел-чырвона-белы і Пагоня ніякім чынам не ўсьведаляюцца сьвятынямі, дзякуючы савецкай і цяперашняй прапагандзе.
Што да мяне, дык я згодна з вамі. Лічу, што Беларусі пашанцавала з сьцягам і гербам. |
|
| |
| | |
Andrik
Православный |
Зарегистрирован: 18.10.2007 |
Сообщения: 25 |
Откуда: Минск |
|
Добавлено: Вс Ноя 04, 2007 20:01 |
|
|
|
Michalina писал(а): | А ці быў той рэферэндум такі ўжо праўдзівы? Ну, а калі і так, дык нашыя людзі насамрэч мала ўвагі надаюць сімволіцы. Тым больш бел-чырвона-белы і Пагоня ніякім чынам не ўсьведаляюцца сьвятынямі, дзякуючы савецкай і цяперашняй прапагандзе.
Што да мяне, дык я згодна з вамі. Лічу, што Беларусі пашанцавала з сьцягам і гербам. |
Рэферэндум быў больш меней аб'ектыўным. Цёмныя сілы падманулі большасць людзей, паднясучы гістарычную сімволіку Беларусі, як антынародную і фашысцкую. Гэта такі жа падман, як за прапанову прадаць сваю душу і адвярнуцца ад Хрыста, прапаноўваюць уладу і грошы. Святары нажаль таксама здрадзілі сімволіке якую носяць, і не сталі даваць людзям інфармацыю па ёй. Чым усё абернецца для свету верагодна мы станем у найблізкі час сведкамі. |
|
| |
| | |
Michalina
Протестант |
Зарегистрирован: 17.06.2007 |
Сообщения: 7 |
|
|
Добавлено: Вт Ноя 06, 2007 23:05 |
|
|
|
Цёмныя сілы? Каго вы маеце наўвазе? |
|
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Чт Ноя 08, 2007 12:53 |
|
|
|
Андрык,
вы занадта радыкалізуеце пытанне. сімволіка ідзе ў цэлым комплексе "вяртання да савецкага". пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, безумоўна, сімволіка добрая і ўдалая, але навошта шукаць нейкія метафізічныя сэнсы? на гербе "пагоня", які паходзіць ад выявы на "вострай браме" выяўлены вершнік ў крыжом ярылы (паганскага боства) на шчыце. безумоўна, потым гэты крыж быў стылізаваны пад хрысціянскі. паверце, аўтары гэтай стылізацыі (а яны вядомыя), не ставілі на мэту выяўляць нейкі рэлігійны змест.
яшчэ я не зразумела, што вы маеце на ўвазе, калі кажаце "Святары нажаль таксама здрадзілі сімволіке якую носяць, і не сталі даваць людзям інфармацыю па ёй". |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
| |
| | |
Andrik
Православный |
Зарегистрирован: 18.10.2007 |
Сообщения: 25 |
Откуда: Минск |
|
Добавлено: Сб Ноя 10, 2007 1:09 |
|
|
|
burbalka писал(а): | Андрык,
вы занадта радыкалізуеце пытанне. сімволіка ідзе ў цэлым комплексе "вяртання да савецкага". пагоня і бел-чырвона-белы сцяг, безумоўна, сімволіка добрая і ўдалая, але навошта шукаць нейкія метафізічныя сэнсы? на гербе "пагоня", які паходзіць ад выявы на "вострай браме" выяўлены вершнік ў крыжом ярылы (паганскага боства) на шчыце. безумоўна, потым гэты крыж быў стылізаваны пад хрысціянскі. паверце, аўтары гэтай стылізацыі (а яны вядомыя), не ставілі на мэту выяўляць нейкі рэлігійны змест.
яшчэ я не зразумела, што вы маеце на ўвазе, калі кажаце "Святары нажаль таксама здрадзілі сімволіке якую носяць, і не сталі даваць людзям інфармацыю па ёй". |
Я лічу вяртанне пад савецкую сімволіку толькі шырмай, якая зачыняе глыбейшую і больш значную рэч - адрачэнне народа ад Хрыста і глыбокая пашана антыхрысту.
Наконт крыжа Ягайлы мне вядома, з'яўленне яго было нашмат пазней, але сувязь гэтых відарысаў ёсць, менавіта з-за яго я пытаю літоўцаў, хто жа ў іх сядзіць на кані? Або можа для іх галоўнае конь?
На Беларускай Пагоні намаляваны іншы крыж і я паспрабаваў прывязаць яго да сучаснасці на сайце. Гэты крыж Ефрасінні Полацкай не з'яўляецца ні праваслаўным і не каталіцкім. Я заву яго "асабістым крыжом Ісуса Хрыста". Таму што на ім больш усяго акцэнтавана ўвага на верхнюю папярочку, на якой было напісана імя пры распяцці Хрыста. Гэта і ёсць імя рыцара. Гэта вынікае і зыходзячы з правіл геральдыкі, у сярэднявеччы яе ведалі і прытрымваліся.
Наконт сімволікі якую носяць святары: У самыя вялікія святы праваслаўныя першасвятары апранаюць адлюстраванне БЧБ сімволікі, я даў гэтыя фатаграфіі на сайце. Толькі замоўчванне гэтага, я лічу таксама здрадай вучэння Хрыста. |
|
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
Andrik
Православный |
Зарегистрирован: 18.10.2007 |
Сообщения: 25 |
Откуда: Минск |
|
Добавлено: Чт Ноя 15, 2007 22:30 |
|
|
|
burbalka писал(а): | "У самыя вялікія святы праваслаўныя першасвятары апранаюць адлюстраванне БЧБ сімволікі, я даў гэтыя фатаграфіі на сайце."
Вы спачатку вывучыце, што значаць гэтыя сівалы на адзенні першасвятароў. Па-першае, яны сімвалізуюць "вучыцельную ўладу епіскапа ў Царкве". Па-другое, гэта адзенне будзённае - манція, на святы яны гэтую вопратку здымаюць і апранаюць богаслужбовую. Час ад часу гэтыя "струмяні" (менавіта так называюцца бчб стужкі) так ці інакш усплываюць ў сімвалічным сэнсе, але гэта ўсё прыягнута за вушы. |
"вучыцельную ўладу епіскапа ў Царкве"
Па вашым, епіскапы і патрыярхі сталі вышэй па сане Ісуса Хрыста. Дарэчы гэтыя епіскапы, патрыярхі і мітрапаліты таксама думаюць гэтак жа як і Вы.
Менавіта таму я і зважаю на гэтае пытанне ў сайце, таму, што самі першасвятары адхіліліся ад Хрыста.
Дарэчы ад саміх святароў я чамусьці аспрэчанняў на мой пункт погляду не пачуў, а менавіта: БЧБ сцяг - сімвал Бога нашага Ісуса Хрыста. |
|
| |
| | |
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 1 из 4
Добавить в Избранное
|
|
|
| |