 |
 | Малітва за Беларусь |  |
Alexx
Православный |
Зарегистрирован: 25.08.2005 |
Сообщения: 58 |
Откуда: Менск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 1:52 |
|
 |
 |
Усім вядомая малітва "О спасении России". Ёсьць яшчэ колькі падобных.
А як маліцца за Беларусь? Я ведаю толькі "Магутны Божа" (Натальлі Арсеньневай). Чуў недзе, што каталікі чытаюць яе нават у касьцёлах. Ці могуць яе выкарыстоўваць праваслаўныя?
Можа яшчэ якія малітвы ёсьць? Ці варта ствараць новыя?
Давайце маліцца разам! |
|
 |  |
 | |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 12:21 |
|
 |
 |
калі наконт "Магутны Божа", то я супраць. мне некалі падабаўся гэты сьпеў, аднак даўно ўжо мне няёмка, калі яго сьпяваюць. прычынаў тут некалькі: 1) карціна Марачкіна "Магутны Божа", якая вісіць у выдавецкім адзьдзеле, і не пакідае сумневаў, што гэта за "божа" - дзядуля над снапамі ў промнях над галавой. дажджбог гэта ці ярыла - я не разьбіраюся, але...
2) мне не падабаецца зварот "Божа", бо ён занадта ананімна скіраваны. Я больш за "Гасподзь", "Хрысьце", "Айцец" і г.д., найменьні, якія паказваюць, што мы з Богам знаходзімся ў нейкіх стасунках.
3) ну і яшчэ хацела напісаць, што занадта заюзаная пёсэнка і спалітызаваная, як па мне, дык "Дай, Добры Божа" нашмат прыямнейшая.
што тычыцца самой ідэі такой малітвы, то мне здаецца і малітва "О спасеніі Россіі" папахвае "Русьсю дзяржаўнай" і такімі штукамі, здаецца, што зь Беларусьсю можа атрымацца тое самае. Кожная краіна, дзе ёсьць хрысьціяне, дзе зьдзяйсьняецца Боская літургія, - такая краіна не абдзеленая малітвамі. Хіба ж мы ня молімся "аб горадзе гэтым", "аб краіне гэтай" і г.д.?
калі ж ёсьць асаблівая патрэба памаліцца, то штосераду а 17-00 у петрапаўлаўскім саборы - малебен за беларускі народ з акафістам тром віленскім пакутнікам. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
Alexx
Православный |
Зарегистрирован: 25.08.2005 |
Сообщения: 58 |
Откуда: Менск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 16:13 |
|
 |
 |
Я лічу, што палітыка шкодзіць веры.
Але партыятызм і вера - добрыя рэчы, і яшчэ лепш, калі яны спалучаюцца. Каб правільна любіць Бацькаўшчыну - трэба найперш баяцца Бога, а не людзей.
Таму я разумею рускіх, латышоў, амэрыканцаў, якія моляцца аб сваёй Айчыне. Гэта добра, і далёка не заўсёды гэта шавіністы. Калі ж беларусы ня моляцца за сваю краіну, дык ня трэба потым зьдзіўляцца, што народ тут бязбожны, ці жывём кепска, ці ўлада паганая.
Пакуль супраць "Магуты Божа" аргумэнты чыста эстэтычнага кшталту. Але ж праваслаўныя эмігранты ж яе выкарыстоўваюць. Чаму б і нам не рабіць гэтак жа? |
|
Alexx
Православный |
Зарегистрирован: 25.08.2005 |
Сообщения: 58 |
Откуда: Менск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 17:18 |
|
 |
 |
Ніхто й не прапануе, каб "МБ" замяшчаў сабой Літургію ці іншыя малітвы.
Лепш спалучаць веру і патрыятызм, а не раз'ядноўваць гэтыя паняцьці. |
|
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 19:16 |
|
 |
 |
я, напрыклад, да патрыятызма стаўлюся абыякава-тэрытарыяльна  па-беларуску размаўляю, гісторыю ведаю, вёску беларускую люблю і горад  у вільні была. што там яшчэ? а, крамбабулю ўмею варыць і крупнік.
што тычыцца малітвы за Беларусь, то я малюся, каб не было голаду, вайны, каб дэмакратыя была
я сябе ніколі не вызначаю, як патрыётку. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
Alexx
Православный |
Зарегистрирован: 25.08.2005 |
Сообщения: 58 |
Откуда: Менск |
|
Добавлено: Вт Окт 18, 2005 20:05 |
|
 |
 |
burbalka писал(а): | я, напрыклад, да патрыятызма стаўлюся абыякава-тэрытарыяльна ... я сябе ніколі не вызначаю, як патрыётку. |
Вы нам тут лапшу на вушы ня вешайце!
burbalka писал(а): | па-беларуску размаўляю, гісторыю ведаю, у вільні была, крамбабулю ўмею варыць |
У сёньняшняй Беларусі такія справы называюцца ня тое што патрыятызмам, а "оголтелым национализмом". А "Вільня, дэмакратыя" пахне "призывами к свержению" і г.д. А! Пра крамбамбулю забыўся... Слова-та якое белбурнацаўскае!
Такім чынам - Вы, шаноўная Бурбалка - беларуская партыётка. У перакладзе на расейскую мову - белорусская буржуазная националистка! Ды яшчэ з "религиозными предрассудками".  |
|
 |  |
 | |  |
Albert
Католик |
Зарегистрирован: 04.07.2005 |
Сообщения: 15 |
Откуда: Miensk |
|
Добавлено: Вс Окт 23, 2005 15:57 |
|
 |
 |
Малітва за Беларусь
Сусьветны Ўладару, спрадвечны Божа, Ты ўвесь сьвет стварыў і законы для ўсяго ўстанавіў, кожнаму месца прызначыў, а род людзкі так бяcконца палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага паслаў на зямлю, каб усе слухалі Ягоную навуку і, ідучы сьледам за Ім, увайшлі ў Тваё нябеснае валадарства. Мы, дзеці беларускага народу, як маглі, слухаліся Тваіх загадаў, але дзеля чалавечае слабасьці часта падалі і зьневажалі Цябе сваімі грахамі. Цяпер молім Цябе шчыра: даруй нам нашы правіны, нашу нядбайнасьць у адносінах да сябе і да іншых; даруй таксама тым, хто крыўдзіў нас і зьневажаў. Барані нас ад крыўды варожае і дай нам і ворагам нашым духа сапраўднае хрысьціянскае любові. Дай нам еднасьць веры, згоду ў грамадскім і сямейным жыцьці, загаі нашыя асабістыя і народныя раны душы, якія мы самі сабе ўчынілі, або ад непрыяцеляў атрымалі. У нашым штодзённым жыцьці асьвяці наш розум Тваім евангельскім сьвятлом, каб мы, захоўваючы Твае прыказаньні, перамагалі ўсе цяжкасьці і цярпеньні і заўсёды Цябе бласлаўлялі. Пашлі беларускаму народу ахвярных слугаў сваіх, якія праведным, сумленным і мудрым жыцьцём і дзейнасьцю вялі б яго да лепшае долі. Дай нам сьвятое духавенства. Блаславі нашы сем’і, каб у кожнай з іх дбалы бацька і ахвярная маці, злучаныя шчырай сьвятой любоўю, выхоўвалі Табе на славу, а Бацькаўшчыне на карысьць сваіх дзетак. Асаблівую ласку дай моладзі, каб яна атрымала глыбокае хрысьціянскае ўзгадаваньне і вырасла на карысных сыноў і дачок свайго народу.
Блаславі нашыя дачасныя дастаткі, ня дай гінуць марна тым талентам, якія Ты пасылаеш у наш народ, але дай ім свабодна разьвіцца і закрасаваць Табе на славу і ўсяму людству на карысьць. Блаславі працу сялянаў на ральлі, работнікаў у фабрыках, вучоных, пісьменьнікаў, мастакоў, каб з іхняй дапамогай беларускі народ мог разумна і прыгожа жыць і разьвівацца.
Цябе, Усячыстая Багародзіца і наша нябесная Маці, просім: пакрый нашую краіну Тваім сьвятым покрывам і будзь нашай апякункай і заступніцай. І ты, сьвятая Еўфрасіньня, асьветніца Беларусі, і ўсе сьвятыя заступнікі беларускага народу, маліцеся за нас няспынна, каб мы сталіся народам сьвятым, які выконвае волю Божую і сваё пасланство, і каб мы ўнесьлі свой уклад у агульнае дабро тут на зямлі, а ў прышлым жыцьці атрымалі вечнае шчасьце і няспынна аддавалі славу, пашану і пакланеньне Богу ў Тройцы адзінаму, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
(c) Грэка-каталіцкі малітоўнік “Божым шляхам”, а. Леў Гарошка, Рым 1946. |
|
 |  |
 | |  |
GREKA-KATOLIK
Православный |
Зарегистрирован: 06.05.2007 |
Сообщения: 3 |
|
|
Добавлено: Вс Май 06, 2007 19:45 |
|
 |
 |
Velmi pryemna, shto znajshousia chalaviek, jaki vedaje malitvu za Belarus i vedaie, dze jaje mozhna uziac!!! |
|
 | Re: Малітва за Беларусь |  |
Александер
Православный |
Зарегистрирован: 18.05.2006 |
Сообщения: 363 |
Откуда: Минск |
|
Добавлено: Вт Июл 10, 2007 13:04 |
|
 |
 |
Cathleen писал(а): | Краін - можа і не, а вось народаў - колькі заўгодна. |
Народаў?..  Ці ратуецца цэлы народ? Ці можна быть выратаваным толькі на выснове прыналежнасці да нейкага народа? Дзе пра гэта казаў Хрыстос? Ён казаў толькі пра АСАБІСТАЕ выратаванье, дзе будзе ўлічвацца АСАБІСТЫЯ дзеяньні і думкі, а не проста прыналежнасць да нейкай народнасці.
Усе ідэі пра выратаваньне цэлага народа не больш чым іўдэйскія байкі. Вы іўдэйка ці хрысціянка калі на тое пайшло?  |
|
 |  |
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 1 из 2
Добавить в Избранное
|
|
|
|  |