шаноўны Павел,
калі існавалі толькі Праваслаўная Царква і Каталіцкая Царква, то не страчваліся шансы на тое, што калісьці схізма будзе пераадоленая, і Царква зноў стане адзінай. Але пратэстанты стварылі так шмат дэнамінацыяй, што не пра якую еднасць казаць ужо не выпадае. тут ёсць шмат аспектаў у гэтым пытанні: ёсць яшчэ Усходнія Праваслаўныя Цэрквы, якія лічацца монафізіцкімі, але імі не з'яўляюцца, ёсць розныя кананічныя і некананічныя юрысдыкцыі Праваслаўных Цэркваў, дый Каталікі бываюць Старакаталікамі, плюс яшчэ Стараабрадцы
Але кожная з гэтых Цэркваў, пералічаных мной, саюць устаноўку на тое, што ЦАРКВА АДЗІНАЯ, і што ЯНА АДЗІНАЯ не толькі духоўна і містычна, але і фізічна. У пратэстантаў жа іншая ўстаноўка: што такое раздзяленне - гэта нармальны стан.
шаноўны Аляксандар,
Павел мае наўвазе Царкву, заснаваную ў Дзень Пяцідзесятніцы пры сашэсьці на апосталаў Святога Духа. Адзіную, Святую, Саборную і Апостальскую Царкву.