Портал ЦАРКВА Просматриваемые темы Регистрация Поиск FAQ Пользователи Группы Избранное Вход  
Ответить на тему “Ў храме Божым сядзе ён, як Бог”
На страницу
1, 2  След.
“Ў храме Божым сядзе ён, як Бог”
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
Пакланеньне ідалам

Сьвятое Пісаньне гаворыць вернікам, што ідал – гэта тое, што ў сэрцы чалавека замяняе Бога, бо да яго чалавек больш прывязаны, чым для Бога...

Сьвет, дзе мы жывём – поле, дзе Госпад Бог насявае Сваё насеньне, як Ён распавёў у прытчы, дзеля гэтага Ён пасылае Сваіх слуг, але ж працуе на гэтым полi i вораг:

“чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім; калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў куколь сярод пшаніцы, і пайшоў; калі ўзышла рунь і завязала плод, тады зьявіўся і куколь. Прыйшоўшы, рабы гаспадара дома сказалі яму: гаспадар! ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? адкуль жа на ім куколь? А ён сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: хочаш, мы пойдзем, выпалем яго? А ён сказаў: не, каб, выбіраючы куколь, вы не павырывалі разам зь ім і пшаніцы; пакіньце расьці разам тое ў другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае”. (Мацвея 13:24-30).

Зараз Божае Царства на зямлi жыве разам с царствам цемры, як тая пшаніца з куколем. I гэтак будзе да сканчэньня веку. Божае Царства зараз непрыкмектным вобразам жыве ў сэрцах верных, яно сеецца цераз Божае Слова, але прыдзе той час, калі Госпад Icус Хрыстос вернецца, каб усталяваць Сваё вечнае Божае Царства i пакараць тых, “што ня верылі ісьціне, а ўпадабалі няпраўду”. (2Фес 2:10-12).

Сфэра маіх тэялагічных інтарэсаў палягае ў эсхаталогіі. I вось вельмi цяжка зразумець той факт, што ў апошнiя днi перад вяртаньнем Госпада на зямлi большась людзей можа падпарадкавацца ўладзе антыхрыста, нават вернiкi… Якiм чынам гэта можа быць?

“Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у [color=Red]зман” (Мацвея 24:4).[/color]

Няцяжка сабе прадбачыць, якiм чынам народ божы прымае антыхрыста – цераз зман.

Вельмi балюча адчуваць, што народ, якi павiнен хадзiць у праўдзе божай, абраў сабе чалавека грэху, сына пагібелі, “які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю” (2Фес 2:4).
Але Сьвятое Божае Слова гаворыць, што гэта здарыцца, бо “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” (2Фес 2:5). Гаворка не пра няверуючых людзей, бо храм Божы для iх – пустое месца.

Бог турбуецца пра наша сэрца.
«Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?» (1Кор 3:16).

Якiм жа чынам ў гэтым сэрцы сядзе чалавек грэху, сын пагібелі?

Праз зман i страх перад халдэйскай ўладай:

“Пасьля таго, як усе народы пачулі голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і ўсякага роду музыкі, пападалі ўсе народы, плямёны і роды і пакланіліся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар» (Дан.3:7).

Якi жаль i cмутак: пакланiлiся ўсе, толькi тры габрэйскiя юнакi засталiся з Богам…

«Пустыня i цемра».
Калi ў сэрцы народа пустыня i цемра – тада й залатому iстукану iдуць на паклон…

Гэта было, было ўжо неаднаразова ў гiсторыi народа, якога Бог абраў на служэньне.
Вось адзiн з такiх момантаў:
“У назначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія строі, сеў на судзілішчы перад людзьмі і гаварыў да іх; а люд крычаў: гэта голас Бога, а не чалавека!
Але раптам анёл Гасподні паразіў яго за тое, што ён ня ўзьнёс хвалы Богу; і ён заедзены чарвякамі, сканаў.
А слова Божае расло і пашыралася” (Дзеi 12:21-24).


Так i з антыхрыстам будзе: «тады адкрыецца беззаконьнік, якога Гасподзь Ісус заб'е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прышэсьця Свайго» (2Фес 2:Cool.

Цары прыходзяць i зыходзяць, бо яны як трава перад Госпадам.
А хто ў нашым сэрцы?

Не глядзіце на тых, хто сее нелюбоў і варожасць, сейце разумнае, добрае, вечнае. Усе вырашыць дзень суду. Стойце за ісціну з Божай любоўю, а тых, хто асуджае вас – аддайце ў рукі Суддзі Нябеснаму. Малiцеся за Беларусь, каб у cэрцах усiх тутэйшых людзей жыў Бог, каб Яго Сьвет развеяў туман няпраўды i зману. Са Хрыстом жыве Беларусь!


Як вы разумееце “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” ?
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
як разумею гэта наступным чынам - у перспектыве асабістай: калі ў маім сэрцы (храме) сядзе нехта замест Бога, выдаючы сябе за Бога, то гэта і будзе антыхрыст, які замест Хрыста; у перспектыве сусветнай - калі будзе зямным уладаром той, каму будуць пакланяцца, як Богу, і няверуючыя, і тыя, якія былі веруючымі.

чытаю я вас, і думаю, - як жа вы падобныя на пэўныя групоўкі нашых "праваслаўных", асабліва на суполку Леаніда Пляца - ён і экзарцызмам займаецца (бесаў ганяе) і канца свету чакае, і эсхаталогія сярод яго багаслоўскіх інтарэсаў Smile.

для праваслаўных эсхаталогія перш за ўсё раскрываецца ў Царкве - Таінства Еўхарыстыі надзіва эсхаталагічнае, у Еўхарыстыі мы жывем ужо ПАСЛЯ ўсяго, ужо ў Царстве Божым, якое надыйшло. І эсхаталогія звязана перш за ўсё з Парусіяй - з Прышэсцем Госпада. Так, прыйдзі, Госпадзе! Тыя ж, якія вылічваюць дні і тэрміны, шукаюць знакі апошніх часоў, не прымаюць пашпарты і ІНН і г.д. маюць выгляд не зусім здаровых людзей.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
Ведаеце, ў эсхаталогii я ня займаюся вылiчэньнем даты Вяртаньня Госпада, гэта вельмi прымiтыўны погляд...

Мая пазiцыя такая: «При изучении эсхатологических истин необходимо уделять первостепенную важность их духовному значению и влиянию на нашу практическую жизнь. Эсхатологическое учение должно давать нам стимулы и побуждения к чистой жизни и усердному служению, которые являются основой надежды на будущее».

Паглядзiце пры жаданьнi 4 часткi маёй работы пра Ўзнясеньне Царквы:
1 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23467

2 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23470

3 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23469

4 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23479

Часткi 2 i 3 – разглядаю «айцоў Царквы” i тэрмiны прысутнасьцi Госпада.

Дарэчы, «парусiя» па тлумачальнай Бiблii Лапухiна – гэта прысутнаць Госпада, часцей азначае прысутнасць пры Вяртаньнi, як напрыклад у Мацвея 24:30.
А пра Царства Божае – гэта адна з маiх самых любiмых тэмаў. Яно ўжо тут, на зямлi; але ў вялiкай славе адкрыецца пры Вяртаньнi Госпада Iicуса Хрыста. У лiтургii вы перажываеце прысутнасць Хрыста духоўна, але ж у сiле I славе зараз Яго прысутнасьць немагчыма...

Царства Божае зараз дзейнічае непрыкметна, сеецца праз Слова, і людзі, адроджаныя ад гэтага Слова і Духа жывуць разам з тымі, у якіх гэта нябеснае Зерне не змагло ўкараніцца.
Зараз Царства як тое поле, дзе пшаніца з куколем, дзейнічае ў Царкве, але Тады яно запоўніць усе...
Так, прыйдзі, Госпадзе Іісусе!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
"У лiтургii вы перажываеце прысутнасць Хрыста духоўна" што значыць духоўна? мы прымаем Ягоныя Цела і Кроў рэальныя.
"Хрыстос сярод нас!" Сцявярджаюць праваслаўныя адно адному, і Царква - Цела Ягоная рэальнае.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
Калі Хрыстос казаў аб Сваім Целе і Крыві - Ён не даваў вучням буквальныя Цела і Кроў...
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
а што такое літаральныя Цела і Кроў? у праваслаўнай царкве няма вучэння аб "літаральных" Целе і Крыві Хрыста ў Еўхарыстыі. Ёсць гаворка пра РЭАЛЬНЫЯ і СІМВАЛІЧНЫЯ адначасова. Тут адрозненне ад каталікоў, якія лічаць толькі рэальнымі, і ад пратэстантаў - якія толькі сімвалічнымі (калі груба сказаць).

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
Преосуществление (ня ведаю беларускага эквіваленту) ў каталікоў нічым па сутнасьці не адрозніваецца ад тагож у праваслаўі, і на евангеліе.ру праваслаўныя так казалі. Ды й вы таксама вядзяце гаворку пра Кроў, якую прыймаеце...
Але ж Хрыстос казаў пра Кроў, а вучням даваў віно. І калі казаў пра лазу вінаградную, то не значыць, што Ён быў гэтай лазой на самай справе. А вы духоўны вобраз ператварылі ў буквальныя Цела і Кроў... Далей асацыяцыі ўжо не хочацца, бо вельмі няемка становіцца.
Я ведаю, што ў гэтым мы нічога не дакажам...

Але ж з-за гэтага вы называеце нас безблагадатнымі, не маючымі адносінаў да Адзінага Цела...
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
"преосуществление" не православное по существу слово, хотя и его можно понимать православно. не знаю, что там говорили православные на евангелие.ру, вряд ли они могут быть для меня авторитетными.

Абмеркаванне Еўхарыстыі тут офтопік, у нас ёсць спецыяльныя тэмы, прысвечаныя гэтаму пытанню. Асабіста я не называю нікога "безблагадатнымі", таму што Божая благадаць можа дзейнічаць і дзейнічае не толькі ў Праваслаўнай Царкве, і не толькі ў Царкве наогул. Але ўсё праваслаўе глыбока Еўхарыстычна і літургічна, вакол таінства Цела і Крыві будуецца жыццё кожнага хрысціяніна - гэта цэнтр нашага жыцця.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
А што тады не офф-топ?
А вы ня верыце, што антыхрыст (адзіны ўладар планеты Evil or Very Mad ) будзе з Іерусалімскага храма мірам і царквой правіць?
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
Не офтоп - пытанні звязаныя з прыходам антыхрыста.
Веру ўва ўсё, што напісана ў Бібліі.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Re: “Ў храме Божым сядзе ён, як Бог”
Ihar


Католик
Зарегистрирован: 21.06.2006
Сообщения: 6
Откуда: Ангельшчына
Ответить с цитатой
[quote=\"Nikola\"]
Не глядзіце на тых, хто сее нелюбоў і варожасць, сейце разумнае, добрае, вечнае. Усе вырашыць дзень суду. Стойце за ісціну з Божай любоўю, а тых, хто асуджае вас – аддайце ў рукі Суддзі Нябеснаму. Малiцеся за Беларусь, каб у cэрцах усiх тутэйшых людзей жыў Бог, каб Яго Сьвет развеяў туман няпраўды i зману. Са Хрыстом жыве Беларусь!
Як вы разумееце “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” ?[/quote]

Сваіх вучняў Ісус запэўніваў, што супольнасьць тых, хто насьледуе Яго, брамы пякельныя не перамогуць. Я схільны думаць, што любая хрысьціянская Царква як мінімум намагаецца насьледаваць Ісуса, а таму да любога намёка на тое, што Царква стане рупарам шатана, ставіўся б скептычна. Я, аднак, думаю, што любая Царква памыляецца і памыляецца заўсёды так ці інакш - толькі магчымасьць памылкі можа патлумачыць разьвіцьцё дактрыны, заняпады і адраджэньні ў Царкве, а таксама прысутнасьць прароцкіх галасоў - тых, што заклікаюць і вядуць Царкву (г.зн. нас усіх) да пакаяньня, навяртаньня, перагляду ранейшых шляхоў. Калі гэта праўда, то становіцца магчымым у прынцыпе не баяцца памыляцца самому і не панікаваць з-за таго, што (на наш погляд) нехта іншы памыляецца ці нават настойвае на сваёй (на наш погляд) памылцы. Адзінае, што сапраўды недапушчальнае ў Царкве - гэта разбурэньне еднасьці, якая толькі і магчымая, калі намагацца выконваць новае прыказаньне Ісуса: любеце адзін аднога... І калі і гэта праўда, то любоў заключаецца ў стварэньні прасторы адзін для аднога існаваць і існаваць бяз страху быць пакрыўджаным намі. Тады шатанская праца - гэта перасьлед у імя Бога (праўды, веры, традыцыі, слова Божага, маралі і пад.) каго б там ні было.
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя IharОтправить личное сообщениеПосетить сайт автора
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
burbalka
Цитата:
Веру ўва ўсё, што напісана ў Бібліі

Адмазка Smile
Усе вераць у Бога Бібліі, але ўсе гэтак по-рознаму!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
ок, я веру па-праваслаўнаму.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
Nikola


Протестант
Зарегистрирован: 18.06.2006
Сообщения: 41
Откуда: Беларусь
Ответить с цитатой
А як гэта, па праваслаўнаму верыць у прыход антыхрыста? Very Happy
Вы верыце у хіліязм?
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя NikolaОтправить личное сообщениеОтправить e-mail
burbalka


Православный
Зарегистрирован: 19.05.2005
Сообщения: 1522
Откуда: Менск-Мінск
Ответить с цитатой
я стараюся без -язмаў і -ізмаў верыць Smile Тысячагадовае Царства Хрыста Вы маеце на ўвазе? Скажу адну рэч - у праваслаўных Адкрыццё Іаана Багаслова - кніга, якую ніколі не чытаюць у Царкве, бо небяспечна. Звычайна яна карыстаецца папулярнасцю ў містычна настроеных людзей, бо там такія вобразы, што да прэлесці недалёка.

_________________
Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле!
Посмотреть профильНайти все сообщения пользователя burbalkaОтправить личное сообщениеПосетить сайт автораICQ Number
“Ў храме Божым сядзе ён, як Бог”
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
You can attach files in this forum
You can download files in this forum
Часовой пояс: GMT + 4  
Страница 1 из 2  


Добавить в Избранное
  
  
 Ответить на тему  
Вход:          Автоматически входить при каждом посещении   
Content © Хрысьціянскі форум ЦАРКВА

Каталог TUT.BY Rating All.BY