 |
 | Re: пра дзьверы |  |
Pierre de Convalia
Католик |
Зарегистрирован: 29.08.2005 |
Сообщения: 20 |
Откуда: Кракаў |
|
Добавлено: Вт Авг 30, 2005 0:18 |
|
 |
 |
burbalka писал(а): | Маю надзею, што і ад мяне сваіх ДЗЬВЕРАЎ Ён не зачыніць. |
Не, не зачыніць!
АПОВЕД ПРА ТОЕ, Як МЯНЕ БУРБАЛКА МЯНЕ ПРЫВЯЛА Ў ЦАРКВУ
Гм... Бурбалка - гэта цікавы фэномэн. Некалькі разоў сустракаў гэтае найме ў Сеціве. Дык і цяпер - на сайце "Інцелектуальнага саобшчэства" спаткаў. Дай, думаю, пагляджу, што такое... прабачце, хто такое... Націскаю... во: зацікаўленьні "паліталёгія і багаслоўе". Я зусім абалдзеў. Гляджу - спасылка сайту нейкага. Націскаю, і ыо: цікавы, цудоўны сайт: "Царква". Ну, дзякуй Божаньку... Дык можна сказаць, што гэта Бурбалка прывяла мяне ў Царкву... |
_________________ Amor odit inertes! |
    |
 |
|
|
 | пра мяне і пра шарашкіну кантору |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пн Сен 05, 2005 1:48 |
|
 |
 |
мяне, бывае, называюць рэвалюцыянеркай. нажаль, гэта ня так. чалавеку патрэбная рэвалюцыя, рэформы яму не памогуць.
калі ад мяне патрабуецца слова - мне няма чаго сказаць.
калі ад мяне патрабуецца дзеяньне - я апускаю рукі.
калі ад мяне патрабуецца рашучасьць, я вагаюся.
калі ад мяне патрабуецца трымаць кагосьці - я сама падаю.
калі ад мяне патрабуецца суцяшаць - сама пачынаю палкаць.
рэформы не памогуць. стары сьвет мусіць быць разбураны да падмуркаў. той стары сьвет, які ўнутры нас. а мы пачынаем паціху яго перабудоўваць, надбудоўваць, рамантаваць... састарэлыя ветхія людзі...
ня бойцеся, я не ўліваю новага віна ў састарэлыя мяхі. бо мяхі парвуцца і рэвалюцыі ня будзе. але я не ўліваю толкьі таму, что мая крыніца ссохлая. я новы мех, новы, але віна на самым дне. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
 |  |
 | |  |
 |  |
 | |  |
 |  |
 | |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пт Сен 22, 2006 0:56 |
|
 |
 |
- Ісус, Сын Божы, ці любіш Ты мяне?
- Так, ты ж ведаеш, што Я люблю цябе.
- Пасьві мяне, як ягня, пасьві мяне меж лілеяў.
зноў пытаюся ў Яго:
- Гасподзь мой, Стварыцель, ці любіш Ты мяне?
- Ты ведаеш, што Я люблю цябе. Спрадвеку, як быў створаны гэта сьвет, Я палюбіў цябе.
- Пасьві мяне, Госпадзе, як статак Ізраілеў, пасьві мяне на месцы пажыўным, на водах спакойных.
кажу Яму трэці раз, ды смуткуе сэрца маё:
- Госпадзе, Госпадзе, ці любіш Ты мяне?
- Паглядзі на рукі Мае, на ногі Мае, укладзі пальцы свае ў раны Мае, руку тваю ў рэбры Мае.
- У вочы Твае глядзець баюся, любові Тваёй баюся, Госпадзе, бо моцная яна, як сьмерць, паклаў Ты яе як пярсёнак на руку маю, як пячатку на сэрца маё. Рэўнасьці Тваёй баюся, Госпадзе. Не баюся Табе належыць, баюся, што ты аддаеш Сябе ў рукі мае. Баюся любові Тваёй, якая як агонь. Баюся любові, якая як ціхі ветрык.
- Ідзі за мной. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пт Сен 22, 2006 0:56 |
|
 |
 |
Я ўжо ня плачу больш, калі рэзка, пранікаючы да разьдзялення "душы і духа", да самага складу касьцей, да раздзялення Цела на дробныя кавалкі, пранікае боль. Сёньня пачала яскрава разумець, што гэты боль ня мой уласны. Гэта баліць Цела. Гэта баліць Целу. Гэта баліць Таму, чыё Цела.
Цела не разьдзяляецца, не. Не раскалываецца - гэта здаецца. Цела ламаецца. Цела ламаецца. Цела ламаецца. Бо гэтае Цела ламімае. І есьці ад Яго даводзіцца ўсім.
Не, гэта не любові няма. Любоў ёсьць. Любоў баліць. Любоў склейвае - расколы і разырвы, надрывы і нарывы. І ціха баліць у тым месцы, якое таксама ламімае, але якое адно на ўсіх. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
 |  |
 | |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пт Сен 22, 2006 0:57 |
|
 |
 |
здавалася, НАШ дом збудаваны на каменным падмурку, на скале і на Хрысьце. Але вецер абсыпае скалы, вада разьбівае камень, а Хрыстос - кажа закінуць сеткі ў іншым месцы. Мы працавалі цэлую ноч, цэлую ноч - і не злавілі рыбы. На іншым месцы будуць лавіць іншыя. Мы ж - тыя рыбы, якія праз разадраную сетку выйшлі на волю, але ці патрэбная тая воля? Выйдзі ад нас, выйдзі, мы ня вартыя. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Пт Сен 22, 2006 0:57 |
|
 |
 |
калі чалавек - брат ці ня брат - памірае, на тваіх вачах разрывае нітку жыцьця адным толькі словам, увесь сьвет раптам становіцца тонкім, як гэтая нітка, і канцэнтруецца ў пункце яе разрыву. і брат - ня брат, братоў не бывае памерлых. і сьлёзы ня вадкія, а стаяць сухім камяком у горле. па чужых ня плачуць, а сьмерць робіць чужымі. калі чалавек - брат ці ня брат - памірае, і глядзіць на цябе пустымі вачыма і ўсьміхаецца, ён чужы, ён памерлы - ніколі не зразумее, чаму сьлёзы ня вадкія, а стаяць сухім камяком у горле. увесь сьвет разрываецца як самая тонкая нітка, увесь сьвет разьдзяляецца ўшыркі і падае ў бездань. ні ад нас да іх не прыходзяць, ні ад іх да нас, калі брат ці ня брат памірае. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
     |
 |
|
|
 |  |
 | |  |
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 2 из 2
Добавить в Избранное
|
|
|
|  |