МАНІТОРЫНГ СМІ: Наша ніва: Выкладанне рэлігійнай культуры ў школах: як гэта робіцца ў іншых краінах?
Урокі рэлігійнай культуры ў школе мусяць стаць абавязковым прадметам з выніковым экзаменам, мяркуе начальнік Цэнтра міжнародных сувязяў і развіцця тэалагічнай адукацыі Інстытута тэалогіі БДУ Рыгор Даўгяла.
Згодна з яго задумай, вучняў трэба дзяліць: праваслаўным чытаць курс праваслаўнай культуры, каталікам — «з акцэнтам на каталіцкія каштоўнасці», юдэям і мусульманам — адпаведна. Нават атэісты змогуць аддаць дзіця на курсы «свецкай этыкі».