Рэлігія і адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь: палітыка-прававыя аспекты.
У апошні час у рэлігійным жыцці Рэспублікі Беларусь адбыліся значныя падзеі. Грамадскасць уважліва сачыла за ўз’яднаннем дзвюх праваслаўных цэркваў, святкаваннем 1020-годдзя Хрышчэння Русі, выбраннем новага Кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы, восьмым (25.09.09—28.09.09 гг.) апостальскім спадарожжам Патрыярха Маскоўскага і ўсея Русі Кірыла па беларускай зямлі. Узрастанне цікавасці да рэлігіі ў многім тлумачыцца духоўным адраджэннем краіны, змяненнем рэлігійнай свядомасці насельніцтва. Царква перастала ўспрымацца як рудыментарная з’ява і пераўтварылася ў важнейшы сацыяльны інстытут.