Ліст Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён) у падтрымку Т. Шапуцькі

Ад імя Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён) хацелася б выказаць нашу гарачую падтрымку Таццяне Шапуцьцы. Сусветная Студэнцкая Хрысціянская Федэрацыя, 114-гадовая экуменічная сусветная супольнасць, імкнецца да дыялогу і дзеянняў дзеля еднасці, роўнасці і годнасьці кожнага чалавека, міру і сацыяльнай справядлівасці. Мы асуджаем парушэнні правоў чалавека ва ўсіх формах, любое адвольнае выкарыстанне ўлады і эксплуатацыі чалавека і стварэння.

 

Спадарыня Шапуцька была нядаўна адлічаная з кафэдры паліталогіі юрыдычнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта. Як студэнцкай арганізацыя, мы высока цэнім працу Таццяны і мерапрыемствы, у якіх яна прымае ўдзел па-за межамі навучання. ССХФ-Е падтрымлівае гэтую працавітую і таленавітую студэнтку, якая мае вялікі патэнцыял для поспехаў у будучыні.

 

Мы заклікаем Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт адмяніць сваё рашэнне аб выключэньні Таццяны Шапуцькі з вучобы і дазволіць ёй вярнуцца да штодзённага навучання.

 

Мы лічым, што Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт павінен адстойваць правы сваіх студэнтаў. Праз доступ усіх студэнтаў, уключна з Таццянай, да асноўнага права на адукацыю й самаразвіццё, БДУ будзе заахвочваць правы чалавека ва ўсёй Усходняй Еўропе.

 

Дзякуй вялікі.

 

З павагай,

 

Міраслава Букавінска,

 

старшыня Сусветнай Студэнцкай Хрысціянскай Федэрацыі (Еўрапейскі рэгіён).

Рубрыка: