Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода БПЦ

26 лютага 2014 г.  у Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, паведамляе афіцыйны партал church.by

Працу Сінода ўзначаліў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел. Звяртаючыся да ўдзельнікаў пасяджэння перад яго пачаткам мітрапаліт сказаў, што архіпастырам трэба будзе разгледзець шэраг пытанняў, пастаўленымі  выклікамі сучаснага грамадства і заклікаў удзельнікаў Сінода з адказнасцю прыступіць да працы.

Журналы пасяджэння Сінода не апублікаваныя, і аб рашэннях Сінода нічога не паведамляецца.

Рубрыка: