Май 2011

  1. Новая праваслаўная семінарыя з\'явіцца ў Віцебску

    Паводле рашэння Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал №59), Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворанае ў Віцебскую духоўную семінарыю. Узначаліць семінарыю мае архіепіскап Дзмітрый Віцебскі і Аршанскі.

    Апроч дадзенай семінарыі на Ўсходзе, у Беларусі з 1989 г. дзейнічае адноўленая Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах, Гродзенская вобласць, дзе праходзіць падрыхтоўка будучых клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

  2. Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Беларусі

    У апошнія часы складаная сацыяльна-палітычная сітуацыя ў Беларусі яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з наступіўшай інфляцыяй, што выклікала вялікую занепакоенасць людзей і вядзе да рознага роду спекуляцый і выкарыстання чужой бяды дзеля нажывы. Акрамя таго, праявы нецярпімасці і шматлікія ўзаемныя абвінавачванні негатыўна ўплываюць на агульную атмасферу ў краіне. Напэўна, ёсць шмат прычын таго, што здарылася. І на гэтае пытанне трэба шукаць адказу, каб выйсці з крызісу і ў будучыні не паўтараць падобных памылак.

  3. Эўхарыстычная Працэсія Божага Цела ў Менску

    У нядзелю, 29 траўня, нягледзячы на першапачатковую нечаканую адмову менскіх гарадскіх улад дазволіць каталікам правядзенне штогадовай Эўхарістычнай Працэсіі Божага Цела праз цэнтр горада, як гэта было ў ранейшыя гады, дазвол у апошні момант быў дадзены і працэсія прайшла па традыцыйным маршруце.

  4. Запозненае абурэнне Мітрапаліта Кандрусевіча

    Сёння стала вядома, што Мінгарвыканкам забараніў адзначаць каталіцкае свята Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) традыцыйным малітоўным шэсцем па праспекце Незалежнасці, паведамляе Catholic.by.

  5. Дэкларацыя адносна пытання экстракарпаральнага апладнення

    Перакананне, што жыццё чалавека пачынаецца з хвіліны зачацця, з’яўляецца рацыянальнай навуковай пазіцыяй, a не толькі рэлігійнай. Наш абавязак — аберагаць кожнае жыццё. Нікому нельга выкарыстоўваць чалавека на эмбрыянальнай стадыі для эксперыментаў, таму што з моманту зачацця аж да смерці чалавек мае сваю годнасць і павінен мець гарантыю неад’емнага права на жыццё. Зародак у кожнай фазе жыцця ў поўні выяўляе чалавечыя рысы.

    Тэкст дэкларацыі на польскай мове >>> 

  6. МОНИТОРИНГ БЛОГОВ: sternman: Козни против отца Сергия Гордуна

    в  нашем  гадюшнике Институте теологии началась охота на самого  достойного и порядочного  священника - отца Сергия Гордуна.

    Отец Сергий все это время как мог сопротивлялся беспределу  и подлостям, творящимся в Институте, пока без подробностей,  сегодня узнаем подробнее все.

    UPD:

    Вобщем поговорили с одним человеком, знакомым с ситуацией, позвонили самому отцу Сергию, чтобы уточнить детали...

    Ситуация такая:

  7. МОНИТОРИНГ БЛОГОВ: sternman: Институт Теологии. Все ждут развязки инцедента, затаив дыхание (посвящается Довгялло Григорию Анатольевичу)

    Признаться, не  ожидал, что когда-нибудь придется погрузиться в ситуацию вокруг Института так глубоко, что  придется думать: лучше б и не погружался. Не натрави на меня трех  праведников Елена Юрьевна, о которых я и не подозревал, что они настолько святы и этичны, я б, наверное, обошелся бы парой критичных постов (1,2) по вершкам ситуации, не трогая корней вопроса.

  8. МОНИТОРИНГ БЛОГОВ: sternman: Вопрошающим по ситуации в Институте теологии

    Меня уже не раз спрашивали об Институте теологии. Почему я перестал писать об этом и чем там закончилась история с клеветой на отца Сергия. Она еще формально не закончилась, а я жду и собираю какие-то знаковые события, по мелочам не хочу писать.

    Григорий Довгялло прилагает все усилия чтобы замять это дело.  Постоянно беседует один на один как с преподавателями, сотрудниками Института, так и с людьми, которые имели либо имеют хоть какое-то отношение к Институту..

  9. У Менску прайшлі мерапрыемствы ўшанавання памяці мітр. Мелхіседэка (Паеўскага)

    17 траўня 2011 г. у Менску адбылося ўрачыстае адкрыццё дошкі ў гонар Мітр. Мелхіседэка (Паеўскага), якое ўзначаліў ягоны наступнік на менскай кафедры Мітр. Філарэт (Вахрамееў), які адслужыў ліцію па ўсіх архіярэях Менскай епархіі. Бронзавы барэльеф працы скульптара Ганны Іньковай размешчаны на сцяне будынку Інстытута тэалогіі БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 23, былым будынку Менскага епархіяльнага ўпраўлення, аднога з комплексу архіярэйскага падвор'я.  На адкрыцці, акрамя Патрыяршага Экзарха таксама выступіла ўнучатая пляменніца слыннага царкоўнага дзеяча 1920-х  гг.

  10. Фальшывыя ноткі царкоўна-дзяржаўнай сімфоніі

    Магчыма, што нас у сферы дзяржаўна-канфесійных стасункаў чакаюць значныя змены, як жартуюць на гэты конт у блогах - “запасаемся папкорнам”, хоць пакуль не зразумела, што нам давядзецца сузіраць: камедыю, псіхалагічную драму, трылер ці фільм жахаў.

Старонкі